21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Формула поспеху — раўнавага знешняй i ўнутранай прыгажосцi

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 студзеня ў Нью-Йорку пятнаццацiгадовая беларуска Вiкторыя Махота заняла другое месца ў прэстыжным конкурсе «Супермадэль свету».



У гэтым конкурсе Беларусь удзельнiчае толькi другi раз — i другi раз запар прыгажосць беларускiх дзяўчат заваёўвае планету. Летась мiнчанка Каця Даманькова стала першай у свеце супермадэллю, апярэдзiўшы сапернiц з трыццацi васьмi краiн свету. А школьнiца з Мiнска Вiкторыя Махота абышла ўдзельнiц ужо з сарака пяцi краiн i заняла высокае другое месца.

Вiкторыi ўсяго 15 (яна вучыцца ў СШ № 79 г. Мiнска), i менавiта гэта галоўная прычына таго, што ёй прысудзiлi толькi другое, а не першае месца, якое заняла мадэль з Нiдэрландаў. За ўсю шматгадовую гiсторыю конкурсу адна i тая ж краiна нi разу не выйгравала два разы. Аб тым, як беларускам удаецца быць на вяршынi мадэльнага бiзнэсу i што для гэтага трэба рабiць, з чытачамi падзялiлася Вiкторыя Махота.

— Вiка, як ты ўвогуле трапiла на гэты конкурс?

— Выпадкова. Я ведала, што па Беларусi праходзяць адборачныя туры для прэстыжнага конкурсу «Супермадэль свету», аднак удзельнiчаць у iх нават i не збiралася. А мая мама, наадварот, вельмi хацела, каб я сябе паспрабавала ў гэтым адборы. А аднойчы я праспала першы ўрок, што здараецца вельмi рэдка, i вырашыла ўжо застацца дома, на што мама катэгарычна сказала: «Нiякага спаць — збiрайся на кастынг». I лiтаральна за руку прывяла мяне на яго. Там было вельмi шмат дзяўчат i, скажу шчыра, раней я думала, што я самая высокая не толькi ў класе. Аднак калi я прыйшла туды, то зразумела, што я яшчэ зусiм невысокая i што да звання «высокая» мне яшчэ расцi i расцi. Калi я ўбачыла, колькi людзей хоча прайсцi кастынг, то мне ўжо самой стала цiкава паўдзельнiчаць ва ўсiм гэтым праекце.

— Дагэтуль ты займала- ся ў якiм-небудзь мадэльным агенцтве?

— Не. Канешне, да мяне часта падыходзiлi на вулiцы прадстаўнiкi розных агенцтваў, якiя запрашалi прыйсцi менавiта да iх. Аднак вiзiтоўкi я адразу ж выкiдвала. Толькi аднойчы я згадзiлася i прыйшла ў адно з агенцтваў, аднак з дня ў дзень там было адно i тое ж, мне надакучыла i праз тыдзень я гэту справу кiнула. На кастынгу мне сказалi, што я прайшла ў другi тур, у якiм прымуць удзел самыя лепшыя, на думку журы, дзяўчынкi з усёй Беларусi, якiя маглi б дастойна прадставiць нашу краiну на такiм прэстыжным конкурсе, як «Супермадэль свету». Пасля гэтага падзеi пачалi развiвацца так хутка, што ўжо нават i не веру, што за такi кароткi час са мной столькi ўсяго адбылося.

— Скажы шчыра, цi разлiчвала ты на перамогу?

— Канешне, я вельмi хацела заняць якое-небудзь высокае месца. Аднак калi мы прыляцелi ў Нью-Йорк, я прыгледзелася да ўсiх дзяўчат i ўжо сама для сабе зрабiла выснову, што ў пяцёрку я ўвайсцi павiнна дакладна. Мне вельмi спадабалася дзяўчынка з Аўстралii, вельмi прыгожая. Шмат прыгожых дзяўчат было з усходняй знешнасцю. На самiм конкурсе было два выхады: у вольным стылi i ў вячэрнiм уборы. Калi аб’яўлялi месцы, то пачуццё ўпэўненасцi ў сабе мяне ўвогуле пакiнула. Думала, што «праляцела». У душы ўжо з гэтым змiрылася. А калi пачула, што заняла другое месца, вельмi абрадавалася. А галандку, якая стала супермадэллю свету, на рэпетыцыях увогуле не было нi вiдаць, нi чуваць.

— Значыць, другiм месцам ты засталася задаволена?

— Вядома, мне, як i любой удзельнiцы, хацелася б стаць супермадэллю нумар адзiн, аднак пазбавiўшыся ўсiх суб’ектыўных пачуццяў я разумею, што мне i гадоў малавата, каб такой звацца. Аднак другое месца — гэта ж выдатны вынiк! Мне асаблiва прыемна, што ў мадэльным бiзнэсе, як i ў дзiцячым «Еўрабачаннi» мы, падрастаючае пакаленне Беларусi, прадстаўляем нашу краiну на самым высокiм узроўнi. I яшчэ я б вельмi хацела, каб i наступная прадстаўнiца ад Беларусi заняла таксама высокае месца — не трэцяе, а зноў — першае.

— Былi якiя-небудзь непрыемнасцi з сукенкамi цi абуткам перад конкурсам?

— Нiчога такога не было. Нейкi выдуманы стэрэатып, што мадэлi падстройваюць сваiм сапернiцам нейкiя непрыемнасцi. У нас усё прайшло добра. Намнога складаней было на фiнальным туры, якi праходзiў у Палацы Рэспублiкi. Там была сцэна, якую для дэфiле горш не прыдумаеш — акрамя таго, што яна зроблена з нейкага вельмi слiзкага матэрыялу, дык у яе яшчэ i падсветка была. Што датычыцца непасрэдна конкурсу, то адносiны памiж усiмi былi вельмi цёплыя. Больш таго, усе былi вельмi добразычлiвыя адна да адной. Я пасябравала з прадстаўнiцамi Расii, Украiны i Казахстана. З iншымi ўсталяваць сяброўскiя адносiны было цяжкавата па прычыне моўнага бар’еру. Зараз я ўспамiнаю ўсiх iх вельмi добра i нiчога дрэннага нi пра каго сказаць не магу.

— У цябе быў час, каб пазнаёмiцца з горадам?

— Кожны дзень перад конкурсам мы займалiся дэфiле, фотасесiяй, прымеркай адзення. I паглядзець горад да конкурсу было практычна немагчыма. Але пасля конкурсу ў мяне было трошкi часу, каб пагуляць па горадзе. Хачу сказаць, што Нью-Йорк мяне вельмi ўразiў: там столькi небаскробаў, я была на 86-м паверсе — горад як на далонi. А яшчэ там, у адрозненне ад нас, зусiм няма двароў. Рытм жыцця там зусiм iншы, чым у нас, там усе кудысьцi бягуць, спяшаюцца. Не ведаю, цi змагла б я жыць у такiм горадзе, але першае ўражанне ад горада засталося вельмi яркiм i незабыўным.

— Хто быў першы, каму ты расказала аб сваёй перамозе?

— У першую чаргу патэлефанавала, канешне ж, маме. Але гэта было чатыры гадзiны ночы i мама на мае радасныя словы толькi сонна адказвала: «Так, так, добра». Але потым, калi яна зразумела, пра што я ёй кажу, то, безумоўна, была шчаслiвей за мяне. Больш нiкому асаблiва не тэлефанавала, бо былi праблемы з мабiльным тэлефонам, я яго нiяк не магла падзарадзiць, бо там зусiм iншыя разеткi.

— Каб падтрымлiваць фiгуру, ты абмяжоўваеш сябе ў салодкiм?

— Не. Напрыклад, у Амерыцы я проста аб’ядалася пiцай, там у рэстаранах яе вiдаў дваццаць, напэўна. А арганiзатары конкурсу нас травой некай спрабавалi кармiць, вельмi падобнай на наш падарожнiк. Але, канешне, мне за фiгурай трэба будзе сачыць вельмi пiльна, бо ва ўмовах кантракта, якi я падпiсала, вельмi ясна сказана, што мадэль не павiнна папраўляцца, iнакш кантракт адразу абнулююць.

— Ад Кацi Даманьковай перад конкурсам якiя-небудзь парады атрымлiвала?

— Я гутарыла з ёй. Яна мне казала, каб я не хвалявалася, бо гэта зусiм не страшна. Аднак я ўсё роўна баялася. Зараз разумею, што i, сапраўды, для страху не было прычыны. Я i наступнай удзельнiцы ад Беларусi буду казаць тое ж самае, каб яна не хвалявалася, аднак упэўнена, што словы мала чым дапамогуць — гэта трэба перажыць самому, каб перастаць хвалявацца.

— Як цябе сустрэлi твае аднакласнiкi?

— Сустрэлi вельмi добра. Яшчэ ў Амерыцы мяне павiншавала беларускае пасольства. Сказалi, што мяне будуць сустракаць на радзiме не толькi родныя, але i прадстаўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi. Я думала, што будзе максiмум чалавек дзесяць. Аднак калi прыляцела, нават разгубiлася ад той колькасцi людзей, якая сабралася ў аэрапорце. Прыехалi не толькi аднакласнiкi, але i з паралельных i старэйшых класаў, класны кiраўнiк. Мне падарылi шмат кветак i мяккiх цацак. Было вельмi прыемна. Хачу сказаць усiм вялiкi дзякуй за такую цёплую сустрэчу.

— Якiя твае далейшыя планы?

— Я хачу скончыць спачатку дзевяць класаў, а потым, калi гэта будзе магчыма, скончыць экстэрнам i сярэднюю школу. У будучым вельмi б хацела стаць урачом, як i мая бабуля. Аднак ведаю, што ў медунiверсiтэт вельмi складана i паступiць, i вучыцца там. Што датычыцца мадэльнай кар’еры, то ў хуткiм часе я палячу ў Парыж на «Тыдзень высокай моды», а калi мне споўнiцца 16 гадоў, то буду працаваць тры гады ў Нью-Йорку па кантракту з сусветнавядомым мадэльным агенцтвам «Ford Models». Каця Даманькова кажа, што сумяшчаць вучобу i работу амаль што немагчыма, аднак я буду старацца рабiць усё неабходнае, каб стаць не толькi добрай мадэллю, але i выдатным спецыялiстам у якой-небудзь справе.

— Што б ты пажадала дзяўчынкам, якiя збяруцца ўдзельнiчаць у адборачных турах у наступным годзе?

— Хачу пажадаць упэўненасцi ў сабе. Не ўпускайце свой шанц. Верце ў свае сiлы i сачыце не толькi за знешняй, але i за ўнутранай сваёй прыгажосцю.

Марына ДЗМIТРЫЕВА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 студзеня ў Нью-Йорку пятнаццацiгадовая беларуска Вiкторыя Махота заняла другое месца ў прэстыжным конкурсе «Супермадэль свету»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика