21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Белсцэнiроўка, або Малады дух для нашага тэатра

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Калi малады мастак улюбёны ў тэатр, то з яго верагодна атрымаецца добры сцэнограф. Прафесiя штучная i вельмi загадкавая — яшчэ задоўга да таго, як будучы спектакль пабачаць гледачы, мастак-сцэнограф можа ўявiць, як ён будзе глядзецца на сцэне. Нават намаляваць гэта. Альбо зрабiць макет. Прыкладна так, як на выставе маладых сцэнографаў, прысвечанай 50-годдзю беларускай школы сцэнаграфii, якая адкрылася ў тэатры iмя Янкi Купалы.

Напэўна, для многiх тэатралаў гэтую школу сёння ўвасабляе Барыс Герлаван. Прычым не толькi як мастак многiх выдатных спектакляў таго ж Купалаўскага тэатра, а яшчэ i як настаўнiк. Менавiта яго вучнi, выпускнiкi аддзялення тэатральна-дэкарацыйнага жывапiсу Акадэмii мастацтваў, на выставу прадставiлi свае эскiзы дэкарацый i касцюмаў да спектакляў. Выбар твораў, да якiх прыдумалi ўвасабленне маладыя мастакi, уражвае: Валянцiна Праўдзiна працавала над купалаўскiмi «Прымакамi», Iгар Анiсенка абраў «Раскiданае гняздо», Марына Цiмафеева — «Дзiкае паляванне караля Стаха», Вольга Мацкевiч прыдумала сцэнаграфiю да спектакля «Той самы Мюнхгаўзен», Лiя Станэвiчутэ —да балета «Дон Кiхот», Пятро Дзмiтрыеў да оперы «Барыс Гадуноў». Колькi спектакляў адразу можна ўявiць на адной выставе!

Можна было б сказаць, што для iх гэта толькi пачатак, а наперадзе — вялiкая творчая бiяграфiя. Варта толькi кожнаму знайсцi сваю тэму i рабiць адкрыццi для сябе i для нас. Але гэтыя адкрыццi мы ўжо маглi назiраць. Таму што многiя з выпускнiкоў гэтага курса Герлавана ўжо працавалi з тэатрамi як мастакi i адчулi рознiцу памiж марамi i рэальнай творчасцю. Ды толькi ўсё роўна без мараў, iдэй i надзей —якая творчасць? Пра гэта разважаюць удзельнiкi выставы.

Марына ЦIМАФЕЕВА, якую тэатралы ведаюць па сцэна- графii да наватарскага спектакля «Майстар i Маргарыта» Новага тэатра:

— Барыс Федасеевiч — добры педагог, вельмi моцны. Я лiчу, што дзякуючы аснове, якую ён нам даў, мы зробiм яшчэ шмат цiкавага. Ён выкладаў з энтузiязмам, з класiчным падыходам. Але гэта той фундамент, на якiм добра рабiць i сучасныя рэчы. Канешне, нашу працу нельга аддзялiць ад вытворчасцi, калi казаць груба. Калi яе бачыш на сцэне —гэта зусiм iншае, чым у макеце. Сёння складана знаходзiць новыя iдэi, але мы шукаем. Нават разумеючы, што некаторыя тэатры абмежаваныя ў сродках. Але мы iмкнёмся ў нашых тэатральных умовах рабiць новыя рэчы. Я думаю, тэатрам патрэбны новыя iдэi, свежы подых.

— Чаму для дыпломнай работы вы вырашылi абраць менавiта твор Караткевiча?

— Я лiчу, што Караткевiч — гэта вельмi глыбокi матэрыял. Гэтая тэма для мяне не была нi спантаннай, нi навязанай кiмсьцi. Гэта маё асабiстае стаўленне да беларускай лiтаратуры i яе класiкаў.

Iгар АНIСЕНКА, якога ўжо ведаюць прыхiльнiкi Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii, дзе ён працуе як сцэнограф:

— Я не шкадую, што выбраў гэты шлях, хоць iшоў да яго доўга i настойлiва. Праца сцэнографа вельмi цiкавая: тут ты можаш адчуваць сябе i архiтэктарам, i дызайнерам касцюмаў, мэблi, i дадаць да ўсяго гэтага жывапiс —сапраўдны сiнтэз розных мастацтваў. Маёй самай удалай працай на сёння лiчу сцэнаграфiю да спектакля паводле Мальера «Кабала святош», але касцюмы да яго рабiла Алёна Iгруша. Там знойдзены цiкавы ход, усё зроблена ў адзiным стылi, мне не сорамна за гэтую работу.

— Ваша дыпломная работа напоўнена беларускiм духам —яна беларуская нават па колерах...

— Я абраў беларускую тэму, таму што яе адчуваю. Я вельмi люблю вёску, разумею яе. У гэтай тэме я плаваю свабодна, таму i «Раскiданае гняздо». Мне было цiкава перадаць беларускi дух у спектаклi «Трыбунал», якi наш тэатр стварыў разам з Iркуцкiм тэатрам. Мы рабiлi найперш для беларусаў, якiя жывуць у Сiбiры. Гэты спектакль i цяпер там iдзе. Але каб гэты спектакль зразумелi i рускiя людзi, трэба было прыдумаць нейкi вобраз. У нас цэнтральным аб’ектам сцэнаграфii сталi жорны. Як жыццё —яно ўсё перамеле...

Маладыя мастакi пачынаюць сваё творчае жыццё з выдатнай падзеi — выставы. Кажуць, што пачынаць цяжка. Але iдэй хапае! Няхай iх рэалiзацыя патрабуе грошай, няхай не заўсёды гэтыя грошы можна лёгка знайсцi. Яны ж — творцы. Значыць — нават прымiтыўнымi сродкамi могуць зрабiць нешта цiкавае.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi малады мастак улюбёны ў тэатр, то з яго верагодна атрымаецца добры сцэнограф. Прафесiя штучная i вельмi загадкавая — яшчэ задоўга да таго, як буд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика