Як уваскрэсла... «дохлая» карова
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Во даюць! У адным з СВК Нараўлянскага раёна ў студзенi, згодна з адпаведным актам, падпiсаным загадчыкам фермы i кiраўнiком гаспадаркi, прабачце, здохла рагуля, што пацвярджалася пратаколам патолагаанатамiчнага ўскрыцця. Якiм жа было здзiўленне жыхароў вёскi, а затым i работнiкаў Мазырскага камiтэта дзяржаўнага кантролю, калi яны ўбачылi тую карову на падворку старшынi СВК.Была мёртвай — стала жывой, малачком адорвае сям’ю кiраўнiка гаспадаркi. Во як! СВК нанесены ўрон у суме 1 260 тысяч рублёў, за што, вядома, кiраўнiка гаспадаркi па галоўцы не пагладзяць. Мiж iншым, варта тут успомнiць, што летась на лаве падсудных сядзеў былы дырэктар КСУП «Каплiчы» Калiнкавiцкага раёна А. Пазняк, якi за чатыры гады свайго кiравання прысвоiў тэлевiзар гаспадаркi, агрэгат iндывiдуальнага даення кароў, два трактары, 28 тон бульбы, 12 тон буракоў, 900 лiтраў бензiну, 10 тон сена, 20 кв. метраў аблiцовачнай плiткi. Сваёй пасады пазбавiўся i былы дырэктар КСУП «Саўгас «Багданавiчы» Кармянскага раёна В. Тананаў, у якога канфiскавана маёмасць i якi правядзе ў турме паўтара года, за тое, што да яго рук «прылiп» хабар у суме аднаго мiльёна рублёў. На тры гады пазбаўлення волi быў асуджаны i былы старшыня СВК «Агракамбiнат «Днепр» Жлобiнскага раёна П. Багатаў, якi ўкраў у гаспадарцы мяса i грошы на 1364,9 тысячы рублёў i ў асабiстых карыслiвых мэтах заключыў стратныя дагаворы на пастаўку запчастак для тэхнiкi, што прынесла гаспадарцы матэрыяльны ўрон у 22 мiльёны рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным з СВК Нараўлянскага раёна ў студзенi, згодна з адпаведным актам, падпiсаным загадчыкам фермы i кiраўнiком гаспадаркi, прабачце, здохла рагуля, |
|