Патануў дайвер
Таццяна ШАБЛЫКА, БЕЛТА
У вадаёме паблiзу Беразiна Мiнскай вобласцi патануў сталiчны дайвер. Пошукi загiнулага працягваюцца ўжо трэцiя суткi.
Як паведамiў начальнiк манеўрана-пошукавай групы Мiнскага абласнога савета АСВОД Павел Уласаў, разам з кампанiяй сяброў аквалангiст займаўся падводным паляваннем у запоўненым вадой кар’еры непадалёк ад ракi Бярэзiны. Адно з апусканняў закончылася трагiчна. У пошуках задзейнiчаны сiлы МНС i вадалазы Барысаўскай выратавальнай станцыi. Аднак знаходжанне цела ўскладняецца дрэннай бачнасцю ў вадаёме. Да таго ж, запоўнены вадой кар’ер мае значную плошчу i больш чым 14-метровую глыбiню. У блiжэйшы час да пошуку плануюць далучыцца супрацоўнiкi манеўрана-пошукавай групы Мiнскага абласнога савета АСВОД.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вадаёме паблiзу Беразiна Мiнскай вобласцi патануў сталiчны дайвер. Пошукi загiнулага працягваюцца ўжо трэцiя суткi |
|