21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лекар i банкiр Таранаў

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Спецыяльна для «Звязды»

Горацкi бiяэнергатэрапеўт паставiў народнае знахарства на iнтэлектуальную аснову

Валянцiна Мiкалаевiча Таранава ведаюць i паважаюць у Горках. Тут ён працуе шмат гадоў, а цяпер узначальвае Горацкае аддзяленне ААТ «Белiнвестбанк». Але не пра яго прафесiйную дзейнасць пойдзе цяпер размова, а пра «хобi», якое Валянцiн Мiкалаевiч, можна сказаць, атрымаў у спадчыну ад продкаў. Ён — доктар нетрадыцыйнай медыцыны, i ў вольны ад працы час банкiр цiкавiцца ўсiм, што звязана з лекарствам. Таранаў закончыў Мiжнародную акадэмiю лекарства i стаў магiстрам бiяэнергатэрапii. Валянцiн Мiкалаевiч не толькi валодае цiкавымi здольнасцямi, але яшчэ i вельмi адукаваны чалавек. Яго лекарства з народнымi каранямi мае пад сабой трывалую iнтэлектуальную аснову.

Энергетычныя ўзгоркi

Жыццё гэтага 56-гадовага чалавека напоўнена падзеямi — звычайнымi i не вельмi. Нарадзiўся Валянцiн Таранаў у вёсцы Мокрадзь на Дрыбiншчыне. З пасляваеннага дзяцiнства засталiся ўспамiны пра беднасць: земляныя падлогi ў хатах, урокi пры газнiцы, вечнае пачуццё голаду. Якiя там збалансаваныя харчы, пра якiя сёння клапоцяцца ўсе бацькi! Набiвалi страўнiк абы чым. Вясной, калi сыходзiў снег, дзецi на палях шукалi мерзлыя бульбiны, i мацi пякла з iх сiнiя аладкi. Яны былi цвёрдыя, як гума. Гэта быў самы любiмы пасляваенны далiкатэс. З цацак дзецi мелi толькi рэшткi ружжаў, а ў якасцi санак карысталiся нямецкiмi скрынямi з-пад снарадаў.

Вёска Мокрадзь у той час — паўсотня двароў на ўзгорках. Тут жылi людзi, якiя мелi рэпутацыю вельмi актыўных, энергiчных, рашучых. Паводле ўспамiнаў Таранава, усе ведалi, што калi здарыцца ў акрузе пажар, то першымi дабягалi i пачыналi тушыць менавiта жыхары Мокрадзi. Пакуль адны разгублена стаялi, счапiўшы рукi, яны натоўпам кiдалiся на агонь, ратавалi людзей i пабудовы.

— А справа была ў энергетыцы ўзгоркаў, на якiх стаiць Мокрадзь, — тлумачыць Валянцiн Мiкалаевiч. — Пакуль мала хто мяркуе над тым, дзе пабудаваць дом. А старыя людзi вызначалi месца, дзе паставiць вёску. Нiколi не сялiлiся ў поймах рэк i балоцiстых мясцiнах. Казалi нешта пра камароў i чарцей, але iнтуiтыўна разумелi, што там цяжкая энергетыка. Цяпер зноў сталi ўзгадваць пра лазаходцаў, якiя на лазiнках правяралi, дзе паставiць пуню, каб жывёлiны былi здаровыя i карова давала вялiкiя надоi. I Горкi нашы таксама маюць добрую энергетыку: тутэйшыя дзяўчаты звычайна вяртаюцца ў родныя мясцiны i прывозяць з сабой мужыкоў. Хочаце — верце, хочаце — не, а ёсць такая тэндэнцыя!

Дзядзечка Дзям’ян

Дзед Таранава валодаў лекарскiмi здольнасцямi. Аднавяскоўцы клiкалi Дзям’яна дзядзечкам i iшлi да яго з усiмi сваiмi бедамi. «Дзядзечка, iдзi пашапчы, нешта карова не падымаецца...» I ён iшоў i шаптаў, i карова падымалася.

— Я, калi быў малы, хадзiў за iм нiбыта прывязаны i бачыў, як ён рабiў, — расказвае Валянцiн Мiкалаевiч. — Ды i хата наша практычна не зачынялася. Тады часта людзi хварэлi на рожу, i да дзеда прыязджалi па дапамогу нават з Магiлёва. Афiцыйная медыцына такiх хворых лячыць не магла, ды i цяпер, напэўна, не можа. Вось прывядуць чалавека з распухлым тварам, ён нават дарогi не бачыць. Дзед злезе з печы, возьме ў руку соль (дарэчы, цяпер вядома, што крышталiкi солi валодаюць моцнай iнфармацыйнай базай), пашэпча, паводзiць, дасць вады папiць. Прама ў хаце пакладзе спаць, i на ранiцу — нармальны твар. Растлумачыць гэта нiхто не мог, але ўсе прымалi дапамогу з удзячнасцю.

Яшчэ адзiн выпадак з дзяўчынкай памятае з дзяцiнства Валянцiн Мiкалаевiч. Тым больш, што галоўная гераiня гэтай гiсторыi Галiна цяпер жыве ў Мiнску, i не забываецца добрым словам узгадаць дзеда Дзям’яна ў гутарках з яго ўнукам. А за тым далёкiм часам яе, дзяўчынку, выпiсалi з бальнiцы дадому. Калi шчыра, выпiсалi памiраць, бо медыкi давалi ёй жыцця толькi на два—тры тыднi. Як памятае Таранаў, у яе была нейкая пухлiна на галаве, верагодна — вадзянка. Рабiць аперацыю было позна, i мацi спрабавала ўхапiцца за апошнюю саломiнку. Прыйшла да дзядзечкi i папрасiла паглядзець. Дзед з унукам пайшлi да хаты: малая з туманнымi вачыма ляжала на печы, ачумелая ад болю. Дзям’ян павадзiў рукой — i яна роўна задыхала i заснула. Ён сказаў, што ёсць толькi адзiн шанц на ратаванне, бо сапраўды позна, але трэба яго скарыстаць.

— I ён крыкнуў над дзяўчынай — ды так гучна i нечакана, што ўсе мы адскочылi ад печкi, а малую як на спружынах падкiнула ўверх, — узгадвае суразмоўца. — I потым дзед моцна пляснуў далонню па балючаму месцу. Я тады падумаў: «Ну нiчога сабе дзед наладзiў лячэнне! Яшчэ даб’е няшчаснае дзiця...» Яна ўпала i працягвае спаць. Тады лекар сказаў, што калi ранiцай дзяўчынка прачнецца i папросiць есцi, то выкараскаецца. Калi не — справа безнадзейная. Мацi прыйшла назаўтра, плача ад шчасця: Галя папрасiла есцi. Яна паправiлася, вырасла, стала прыгожай жанчынай.

Дзед Дзям’ян памёр у 85 гадоў. Гавораць, што гэта знакавы ўзрост, менавiта столькi гадоў жывуць многiя экстрасэнсы. Напрыклад, 85 гадоў пражыла Ванга i адмовiлася ад прапаноў медыкаў працягнуць ёй жыццё яшчэ на дзесятак гадоў.

Жыццё працягваецца

У армii Валянцiн Таранаў стаў падводнiкам-атамшчыкам. Плаваў боцманам на Паўночным флоце — па суседству з базай, дзе праз гады затануў «Курск». Давялося i яму тануць.

Тады адпрацоўвалi тэрмiновае пагружэнне, нiбыта як сыходзiлi ад авiяцыйнага ўдару. Паводле планаў, лодка павiнна каменем пайсцi ўнiз. Яна i пайшла, пасля чаго заклiнiла руль. I паляцелi ў глыбiню, зарываючыся носам. Шанцаў не было...

— Памятаю мёртвую цiшыню: хто вусны кусае да крывi, хто сутаргава ўчапiўся за нешта, а мяне смех разабраў, i я ўсё далдонiў, што не патонем, што не можа быць такога, — i цяпер усмiхаецца ўспамiнам Валянцiн Мiкалаевiч. — Я не верыў i не мог сабе ўявiць, што жыццё скончылася. А штурман казаў: «Ты, Таранаў, разумны хлопец, няўжо ты не разумееш, што мы з табой ужо на iншым свеце размаўляем?» Але нечакана лодка стала, i нос стаў падымацца, нiбыта нехта руку падставiў. Мы не разгубiлiся: турбiны, поўны наперад, i... усе жывыя.

Потым Валянцiн Таранаў закончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмiю i атрымаў спецыяльнасць землеўпарадчыка. Меркавалася, што ён будзе працаваць ў iнстытуце ў абласным цэнтры. Заставалася толькi зняцца з партыйнага ўлiку, але неспадзявана ў Горках яму заявiлi, што такiя, як ён — выдатнiкi i падводнiкi, павiнны падымаць сельскую гаспадарку. Так ён стаў намеснiкам старшынi аднаго з мясцовых калгасаў.

Пасля можна было рабiць кар’еру ў партыi, але Таранаў iнтуiтыўна адчуваў, што ўсё гэта часова. Таму аддаў перавагу працы ў Акадэмii: паводле конкурсу атрымаў пасаду начальнiка навукова-даследчага сектара, дзе адпрацаваў больш за дзесяць гадоў. У гэты час завочна закончыў аспiрантуру на эканамiчным факультэце, абаранiў дысертацыю i стаў кандыдатам эканамiчных навук. Пакуль не пачалася перабудова i не сталi паўсюдна адчыняцца банкi, i сябар не ўгаварыў яго, як сумленнага i прыстойнага чалавека, паспрабаваць сябе ў банкаўскай справе. Так Валянцiн Таранаў стаў банкiрам.

Японец, бiяполе i пiва

Напрыканцы 80-х Валянцiн Мiкалевiч як падводнiк-атамшчык трапiў у Iнстытут радыялогii ў Аксакаўшчыну. Там неспадзявана i адбылося яго першае знаёмства з уласнымi незвычайнымi здольнасцямi.

— У iнстытут прыехала японская дэлегацыя на чале з прафесарам, iмя якога я зараз, на жаль, не памятаю, — працягвае суразмоўца. — Цяпер я разумею, што ён спрабаваў аднавiць бiяэнергетыку лiквiдатарам, якiя скiдвалi рэшткi ўрану на дно рэактара ў звычайнай спяцоўцы. Нас запрасiлi на лекцыю японца. Прафесар быў сiвы, але ўзрост яго немагчыма было вызначыць: можна даць i 40, i 100 з роўным поспехам. Але вочы ў яго свяцiлiся. Ён тады дэманстраваў апаратуру — нешта накшталт камп’ютарнага тамографа, што нам тады падавалася проста казкай. Датчыкi на бiялагiчна актыўных кропках чалавека вымяралi яго энергетычны патэнцыял. Праз такiя замеры можна было рабiць карэкцiроўку лячэння. Калi пасля лекцыi мяне папрасiлi вярнуцца ў залу, я, шчыра кажучы, меркаваў, што трэба апараты паднесцi...

Але Валянцiна Мiкалевiча сталi распытваць. Прафесар пацiкавiўся, цi быў у яго радаводзе экстрасэнс. Пытанне Таранава моцна здзiвiла, але ён распавёў пра дзеда, i дэлегацыя радасна зашумела: маўляў, шэф не памылiўся, вылiчыў па моцнаму бiяполю.

На наступны дзень з iм сталi працаваць мiнскiя спецыялiсты ў сферы бiяэнергетыкi. Напрыклад, давялося расказаць, якiм чынам у маладосцi заўсёды выйграваў у людзей пiва. Спрачаўся з iмi, што, напрыклад, усыпiць хлопчыка, якi сядзiць у аўтобусе. Сябры заўсёды прайгравалi. Ён брынчэў ключамi, каб малы звярнуў на яго ўвагу, потым падаваў прыклад — пазяхаў i пацягваўся, i, глядзiш, хлопчык трэ вочы i неўзабаве спiць!

— Потым мяне апуталi правадамi i сталi праводзiць тэсты, якiя нармальнаму чалавеку падалiся б бязглуздзiцай, — расказвае Таранаў. — Напрыклад, глыбока ўдыхнi праз макаўку i рот паветраны слуп, праглынi яго ў жывот i з сiлай выдыхнi праз пальцы рук. Што адчуваеце? Коле ў пальцах. Гэта азначала, што ў мяне добрыя энергаканалы.

Тады Валянцiну Мiкалаевiчу, улiчваючы яго прыродныя даныя, настойлiва параiлi вучыцца ў школе псiхатэрапеўтаў. Але ён не пагадзiўся: думаў, што з такой прафесii ўсе куры ў вёсцы будуць смяяцца, ды яшчэ з партыi выключаць. Гэтую наiўнасць, падаецца, ён i цяпер не можа сабе дараваць, але так распарадзiўся лёс.

г. Горкi.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горацкi бiяэнергатэрапеўт паставiў народнае знахарства на iнтэлектуальную аснову
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика