Пры панiжаным цiску — далоў мятуIнфарм-укол I ў такой лекавай раслiны, як мята ёсць свой шкодны бок.Гэта, праўда, не азначае, што трэба ўвогуле забыцца на чай з непаўторным водарам. Прыгадаем, што мята найперш — даволi моцны антысептык, яна валодае процiзапаленчай i болесуцiшальнай якасцямi. Яе ўздзеянне распаўсюджваецца на ўсе вiды патагенных бактэрый страўнiка. Каб зняць страўнiкавыя колiкi, дастаткова дадаць у звычайную заварку крыху мяты або замест чаю папiць збор з мяты, мацярдушкi i зверабою ў роўных частках (3 кубкi ў дзень). Перад цёплым мятным настоем адступаюць iкаўка, млоснасць, нястраўнасць i нават алкагольнае атручэнне. Аднак мяту не варта працяглы час ужываць людзям з панiжаным цiскам. Панiжаны тонус вянозных сасудаў можа справакаваць абвастрэнне варыкознага расшырэння вен. Мята процiпаказана пры цяжарнасцi, спазмах у бронхах i тым, хто праходзiць курс гамеапатыi. ЧЫРВОНЫЯ ФРУКТЫ — МАЛАДАЯ СКУРА Дэрматолагi высветлiлi: у людзей, якiя ўжываюць шмат фруктаў i гароднiны, да 40—50 гадоў маршчын значна менш, чым у тых, хто аддае перавагу мясу. У лiдары выйшлi папрыка, тамат i ружовы грэйпфрут. Справа ў тым, што свабодныя радыкалы (рухомыя малекулы кiслароду) выклiкаюць шкодныя акiсляльныя рэакцыi ў арганiзме. Гэта i прыводзiць да заўчаснага завядання скуры. Але звязваць свабодныя радыкалы дапамагаюць антыаксiданты — вiтамiны А, С, Е i некаторыя ферменты, на якiя багатыя чырвоныя фрукты i садавiна. Каб выглядаць маладзей, дастаткова штодня ўжываць палову грэйпфрута i вялікую порцыю салаты з памiдораў i папрыкi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I ў такой лекавай раслiны, як мята ёсць свой шкодны бок
|
|