21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусы выйгралi вайну з трасай, машынай i з самiмі сабой

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Экстрым

Упершыню ў самым прэстыжным «пазадарожным» старце года, трансафрыканскiм марафоне «Лiсабон — Дакар», узялi ўдзел беларусы. На аўтамабiлi «Оскар» нашу краiну ў ралi-рэйдзе прадстаўляў пiлот Сяргей Шкель, штурман Аляксандр Iнус i механiк Уладзiмiр Мотуз. Экiпаж заняў 105-е месца ў абсалютным залiку, што для дэбютантаў даволi добры вынiк, улiчваючы, што з 515 удзельнiкаў да фiнiшу дабраўся толькi 301.

— Мяне часта пытаюцца, цi задаволены я 105-м месцам? — распавядае Сяргей Шкель пасля вяртання ў Мiнск. — Ведаеце, усе, хто дабраўся да фiнiшу гэтай экстрэмальнай гонкi, ужо шчаслiвыя людзi. З дэбютантаў наогул фiнiшуюць адзiнкi. Нам з Аляксандрам Iнусам пашанцавала, што мы не заблудзiлiся ў пясках. Самае каштоўнае — атрымаць вопыт на «Дакары», бо можна праштудзiраваць шмат кнiжак, удзельнiчаць у розных гонках, але гэта не дапаможа. «Дакар» — гэта спалучэнне ўсiх гонак свету, гэта — вайна з трасай, машынай, самiмі сабой. Нiкога не хвалюе, як ты будзеш пераадольваць участкi з тэрмiтнікамi і баабабамі, горы, дзе адлегласць ад правага кола да прорвы 10 сантыметраў, а вугал павароту 180 градусаў. Было жаданне выйсцi з машыны i пайсцi дадому пешшу. Наогул на «Дакары», калi ты дасягнеш сярэдзiны Маўрытанii, ужо нельга вярнуцца назад i гэта — самае страшнае, бо ўсе вымушаны дабiрацца да фiнiшу нават калi ад машыны засталося ламачча. I ведаеце, што я там заўважыў? На гэтым ралi няма атэiстаў: у кожнага, канешне, свой Бог, нехта медытуе, але няверуючых няма, iнакш вытрымаць нельга. Вельмi стамляюцца матацыклiсты: едуць на аўтамаце, на фiнiшы падаюць, засынаюць, ранiцай iх падымаюць, садзяць на матацыкл i зноў у дарогу. Быў нават кур’ёз, калi адзiн з матацыклiстаў настолькi стамiўся, што запамятаваў аб палiве. Вельмi перашкаджае рухацца пыл. Мы ехалі на свой страх i рызыку. Было некалькi непрыемных удараў. Аднак нiхто з нас, на шчасце, не пацярпеў.

Выданне Ватыкана нездарма назвала «Дакар» «крывавай гонкай»: за 29-гадовую гiсторыю ралi загiнула 46 чалавек, сёлета — два матацыклiсты (дэбютант i шасцiразовы ўдзельнiк). Быў вымушаны завяршыць спаборнiцтвы нават пяцiразовы пераможца, расiянiн Уладзiмiр Чагiн, (яго экiпаж перакулiўся i каманда падала сiгнал «SОS»). З 8 расiйскiх машын фiнiшавала толькi тры.

Паводле слоў Уладзiмiра Мотуза, iнжынера-механiка беларускай каманды, сур’ёзныя пашкоджаннi «Оскар» атрымаў яшчэ ў Партугалii, таму гонка для Сяргея Шкеля магла скончыцца яшчэ ў Еўропе. Раней жа сапраўдны «Дакар» пачынаўся толькi на афрыканскiм кантыненце. Дарэчы, беларусы ледзь паспелi на паром, якi дастаўляў праз Гiбралтарскi пралiў у Афрыку: спартсмены хацелi навярстаць згублены час i ехалi вельмi шпарка, раптам наляцелi на пень, з-за цяжкага сутыкнення адарвалася задняе кола. Аднак экiпаж праявiў кемлiвасць i пры дапамозе падручных сродкаў кола неяк устанавiлi. «Мы амаль ускочылi на трап, якi закрываўся, — нагадаў Сяргей Шкель. — А ехалi да парома з мiгалкамi, бо палiцыя ўзяла нас пад сваю ахову, калi пабачыла, што мы рухаемся вельмi марудна, амаль на трох колах».

Вялiкая сiла волi i майстэрства дапамаглi нашаму экiпажу «прарубiць акно» i ў Еўропу, i ў Афрыку. Акрамя таго беларусы праявiлi сябе сапраўднымi спартсменамi-прафесiяналамi, бо дапамагалi на трасе iншым экiпажам. I гэта пры тым, што некаторыя гоншчыкi кiдалi нават сваiх: напрыклад, на сёмым этапе аўтамабiль Карласа Соўзы ўвяз у пяску, на яго вызваленне пайшло шмат часу i сiл, таму гоншчык паехаў далей без свайго штурмана, якога пакiнуў у афрыканскай пустынi.

Наступны «Дакар» юбiлейны. Пакуль дакладна сказаць нельга, што беларусы будуць выступаць у iм асобным экiпажам (сёлета давялося ўдзельнiчаць у саставе латвiйскай каманды, бо проста так на гэты ганаровы марафон не трапiш). У абсалютным залiку перамагаюць толькi так званыя заводскiя каманды: пры буйных аўтамабiльных канцэрнах ствараюцца спецыяльныя канструктарскiя iнстытуты, дзе распрацоўваецца ўнiкальная тэхнiка для ўдзелу толькi ў «Дакары». У нас такiм можа стаць МАЗ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў самым прэстыжным «пазадарожным» старце года, трансафрыканскiм марафоне «Лiсабон — Дакар», узялi ўдзел беларусы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика