Кватэры даражэюць...
Сяргей КУРКАЧ
Згодна з iнфармацыяй пастаяннага эксперта нашага выдання дырэктара Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалая Прастулапава, першы месяц года адзначыўся чарговай хваляй падаражання другаснага жылля. Гэта сiтуацыя назiраецца зараз на фоне iстотнага скарачэння агульнай колькасцi прапаноў i часам ажыятажнага попыту. Праўда, ажыятаж сярод пакупнiкоў назiраецца не на ўсiх сегментах рынку жыллёвай нерухомасцi.
Летась самы моцны скачок цэн на жыллёвую нерухомасць назiраўся менавiта перад Новым годам, калi пакупнiкi рабiлi сабе i сваiм сем’ям сапраўды значныя падарункi. Першая дэкада студзеня адзначалася зацiшшам на другасным рынку нерухомасцi, удзельнiкi якога чакалi развiцця падзей вакол газанафтавай спрэчкi суседнiх дзяржаў. З другой дэкады першага месяца года кватэры зноў пачалi даражэць. ПАЛЯВАННЕ НА АДНАПАКАЁЎКI Зараз усе вiды кватэр на другасным рынку мiнскай жыллёвай нерухомасцi сталi дэфiцытам. Асаблiва гэта датычыцца адна-, i двухпакаёвых кватэр, якiя прадаюцца без дадатковых умоў па прынцыпу «чыстага» продажу. Зараз, як толькi на сталiчным рынку з’яўляецца нават адна такая аднапакаёвая кватэра, то на яе пачынаюць амаль паляваць адразу каля дзесяцi агенцтваў нерухомасцi. Па сутнасцi, зараз на мiнскiм рынку жылля няма такой колькасцi кватэр, каб iх можна было спакойна прадаваць усiм патэнцыяльным клiентам. Тэндэнцыя на памяншэнне колькасцi прапаноў на рынку ў студзенi працягваецца. За апошнiя 3 гады колькасць кватэр на продаж скарацiлася больш чым у 3 разы. Толькi за 8 мiнулых месяцаў колькасць прапаноў паменшылася ўдвая. Паводле меркавання Мiкалая Прастулапава, газанафтавая праблематыка на другасным рынку жылля амаль нiяк не адбілася. Так, будаўнiцтва жылля стане даражэйшым, але толькi на некалькi працэнтаў для дамоў масавых серый, дзе кватэры ўводзяцца для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Гатовыя кватэры на другасным рынку жылля даражэюць значна хутчэй. У ПЕРШУЮ ЧАРГУ ДАРАЖЭЕ МАЛЕНЬКАЕ ЖЫЛЛЁ Згодна з таблiцамi статыстыкi рэспублiканскага каталогу, у студзенi аднапакаёвыя кватэры даражэюць з дынамiкай 18—25 долараў кошту квадратнага метра за тыдзень. Зараз сярэднi кошт аднапакаёвых кватэр у сталiцы дасягнуў 47 870 долараў, а цана квадратнага метра жылля агульнай плошчы стала 1391 долар. Сёння нават самыя слабенькiя па плошчы i якасцi аднапакаёўкi, галоўным чынам «хрушчоўкi» ў старых дамах, прапаноўваюцца пакупнiкам не танней чым 42—45 тысяч долараў. Праўда, i такiх кватэр сёння ў Мiнску засталося менш за дзесяць. Больш-менш прывабныя па якасцi i плошчы аднапакаёвыя кватэры каштуюць у сталiцы ўжо не танней за 47—52 тысячы долараў. Даволi iстотна за апошнiя месяцы падаражэлi i двухпакаёвыя кватэры. Сярэднi кошт квадратнага метра агульнай плошчы такiх кватэр даражэе з тэмпам плюс 15—17 долараў за тыдзень i дасягнуў зараз 1278 долараў. Сярэднi кошт двухпакаёвай кватэры галоўнага мегаполiсу краiны роўны 62 820 доларам. Зусiм маленькiя двухпакаёўкi, пабудаваныя ў старых «дамах-хрушчоўках» плошчай 43—49 квадратных метраў агульнай плошчы прапаноўваюцца за 50—53 тысячы долараў. Больш прасторныя «двойкi» на ўскрайку сталiцы або слабенькiя «хрушчоўкi» ў спальных раёнах можна сёння набыць толькi за 54—58 тысяч долараў. Двухпакаёвыя сераднячкi ў дзевяцiпавярховых дамах прапаноўваюцца не менш як за 60—70 тысяч долараў. Трохпакаёвыя кватэры ў Мiнску таксама даражэюць з тэмпам у 10—14 долараў у тыдзень за квадратны метр. Сярэднi кошт такiх кватэр зараз дасягнуў амаль 80 тысяч долараў, а квадратны метр агульнай плошчы роўны 1200 доларам. КАЛI СПЫНIЦЦА ПАДАРАЖАННЕ? Наш эксперт Мiкалай Прастулапаў лiчыць, што да лета кватэры ў Мiнску будуць толькi даражэць. Паводле сцэнарыя спецыялiста, колькасць прапаноў будзе памяншацца. Сённяшняя тэндэнцыя на другасным рынку сталiчнага жылля цалкам захаваецца да вясны ўключна. Летам цэны на жыллё спыняцца i рынак стабiлiзуецца, як гэта было летась. Восенню трэба чакаць чарговай хвалi падаражання жыллёвай нерухомасцi. У iншых буйных гарадах краiны летась назiралася аналагiчная са сталiцай дынамiка павелiчэння цэн. Сёння рэгiёны сталi больш гiбка рэагаваць на змяненнi цэннiкаў жыллёвай нерухомасцi ў сталiцы. Аднак попыт на другаснае жыллё там не такi моцны, таму i цэны значна нiжэйшыя. Галоўным паказчыкам тут з’яўляецца заработная плата гарадскiх жыхароў. Так, у Салiгорску, Наваполацку i Мазыры заробкi вялiкай колькасцi работнiкаў дазваляюць будаваць i купляць ужо дарагое для гэтай мясцовасцi жыллё. У Салiгорску сёння аднапакаёвыя кватэры каштуюць 23—25 тысяч долараў, двухпакаёвыя — 30—31 тысячу «баксаў», а трохпакаёвыя — да 45 тысяч USD. З другога боку, у такiм абласным цэнтры, як Вiцебск, кватэры за год падаражэлi прыкладна на 20—25 працэнтаў. Аднак нават самыя дарагiя аднапакаёвыя кватэры каштуюць тут толькi 18—20 тысяч долараў. Недзе на 5—6 тысяч умоўных адзiнак падаражэлi i двухпакаёвыя кватэры, якiя зараз пачалi прапаноўвацца ў сярэднiм за 22—29 тысяч долараў. Разам з тым iснуюць i элiтныя «двойкi» ў Вiцебску, якiя прадаюцца за 35—39 тысяч долараў. Эксперты буйных агенцтваў нерухомасцi, якiя ёсць i ў абласных цэнтрах, лiчаць, што жыллё ў iншых буйных гарадах краiны будзе даражэць па сталiчнаму сцэнарыю. У прыгранiчных гарадах, як, напрыклад, Брэст, дзе iснуе сур’ёзны бiзнэс, жыллё можа даражэць нават больш хуткiмi тэмпамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з iнфармацыяй пастаяннага эксперта нашага выдання дырэктара Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалая Прастулапава, першы месяц года адзначыўс |
|