21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У чарзе за даведкай – тры гадзіны...

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дырэктыва № 2: выпрабавана на сабе

У той дзень, калi ў аддзеле жыллёвай палiтыкi нам выдалi ордэр на доўгачаканую кватэру, мы з мужам уздыхнулi з палёгкай — нарэшце скончылiся нашы шматгадзiнныя чэргi пад дзвярыма розных кабiнетаў. Колькi раз нам даводзiлася браць даведку аб тым, што мы стаiм у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, мы нават збiлiся з лiку.

Яе ад нас патрабавалi паўсюдна: i ва Упраўленнi капiтальнага будаўнiцтва Мiнгарвыканкама (прычым, неаднойчы), i ў банку, дзе мы бралi крэдыт (таксама неаднойчы), i на рабоце, каб атрымаць падатковую льготу. З тых часоў прайшло два гады, i, як нам здавалася, шмат павiнна было змянiцца. Штодня i на кожным кроку даводзiцца чуць пра прынцып «аднаго акна», пра тое, што дзяржаўныя ўстановы, якiя працуюць з наведвальнiкамi, павiнны ўстанаўлiваць зручны для апошнiх рэжым i зручныя гадзiны для iх прыёму i абслугоўвання.

Першы непрыемны званочак прагучаў год таму, калi мы даведалiся, што з 2006 года па-датковая льгота з сум, якiя накiроўваюцца на пагашэнне крэдыту на будаўнiцтва жылля, будзе прадастаўляцца нам ужо не ў «роднай» бухгалтэрыi штомесяц, а па вынiках года ў па- датковай iнспекцыi. Той, хто хоць аднойчы «здаваўся» падатковай iнспекцыi, добра ведае пра яе чэргi. Але, як кажуць, выбар за табой: хочаш — iдзi па льготу ў iнспекцыю, а хочаш — махнi на грошы рукой...

А другi званочак празвiнеў лiтаральна днямi, калi мы даведалiся, што ў пералiку дакументаў, якiя трэба прадастаўляць у падатковую iнспекцыю, патрабуецца... даведка з аддзела жыллёвай палiтыкi раённай адмiнiстрацыi аб тым, што мы некалi знаходзiлiся ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Мы патэлефанавалi ў жыллёвы аддзел адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна сталiцы, каб даведацца аб графiку прыёму. Там нас чэсна папярэдзiлi, што людзей прыходзiць вельмi шмат, а для прыёму выдзелены толькi два днi: аўторак i чацвер. У аўторак прыём ажыццяўляецца з 8 i да 17 гадзiн, а ў чацвер — з 11 да 20 гадзiн (з абедзенным перапынкам). А казалi, што графiк прыёму чыноўнiкаў не павiнен супадаць з працоўным графiкам звычайных грамадзян, падумалася мне з сумам. Асабiста я абрала чацвер, паколькi была рэальная пагроза змарнаваць увесь свой працоўны дзень у чарзе за злашчаснай даведкай. Вельмi хутка пераканалася, што мая iнтуiцыя мяне не падвяла.

У патрэбны мне 129-ы кабiнет чарга была адной з самых доўгiх. На прыёме працаваў усяго адзiн спецыялiст. А людзi ж прыходзяць з самымi рознымi пытаннямi: найбольш вопытныя займалi на ўсякi выпадак чэргi адразу ў некалькi кабiнетаў, бо невядома куды iх могуць пераадрасаваць. З такiмi дробнымi пытаннямi, як маё, наведвальнiкаў амаль не было. Некаторыя не выходзiлi з кабiнета больш чым па паўгадзiны. А шматгадзiннае стаянне ў чарзе людзей вельмi аб’ядноўвае. Усе з захапленнем дзялiлiся ўражаннямi, дзе i колькi часу яны правялi, каб атрымаць тую цi iншую даведку (напэўна, па прынцыпу, хто больш), iранiзавалi наконт прынцыпу «аднаго акна», давалi адзiн аднаму парады наконт дакументаў, якiя лепш на ўсякi выпадак сабраць, каб зноў сюды не вяртацца, лаялi бюракратыю, з якой даводзiлася сутыкацца лiтаральна на кожным кроку. Смяялiся з тэлевiзiйных рэпартажаў, дзе паказваюць пустыя калiдоры перад кабiнетамi ў дзяржаўных установах. «Вось адкуль трэба пiсаць рэпартажы», — хвалявалiся стомленыя ад чакання людзi. Для таго, каб надрукаваць маю даведку, спатрэбiлася менш за хвiлiну. Спецыялiст толькi зверыла пашпартныя даныя з камп’ютарнай базай i нацiснула на кнопку прынтара. Але мне давялося для гэтага правесцi ў чарзе 2 гадзiны 50 хвiлiн.

Паспрабавала ўявiць сабе, колькi людзей за апошнiя гады карысталiся банкаўскiмi жыллёвымi крэдытамi i цяпер усе яны павiнны будуць прыйсцi па даведку ў аддзелы жыллёвай палiтыкi, а затым — у падатковую iнспекцыю. Цiкава, як раённыя адмiнiстрацыi будуць спраўляцца з гэтай хваляй i як будуць рэгуляваць гэтыя патокi? Чаму б не пасадзiць нейкага клерка, якi б проста нацiскаў на кнопкi прынтара, каб друкаваць людзям патрэбныя iм даведкi? I чаму толькi два днi ў тыдзень адведзеныя для прыёму? Гэтыя пытаннi асабiста мне здаюцца рытарычнымi...

Надзея НІКАЛАЕВА

... i менш за паўтары гадзiны — на наведванне падатковай

Днямi падчас наведвання па-датковай iнспекцыi мной быў зафiксаваны своеасаблiвы рэкорд: на падачу падатковай дэкларацыi аб сукупным даходзе за мiнулы год спатрэбiлася ўсяго гадзiна 20 хвiлiн. З гэтага часу 10 хвiлiн я ўласна запаўняў бланк дэкларацыi, 10 хвiлiн стаяў у чарзе, каля 15—20 хвiлiн занялi зносiны з падатковым iнспектарам, а потым я проста чакаў жонку (дакладней, дапамагаў ёй запаўняць дэкларацыю, паколькi папер у яе было больш — у сувязi з пагашэннем крэдыту, узятага на будаўнiцтва жылля).

Адразу падкрэслю, што асабiста я афармляў дакументы толькi па вяртанню падаткаў у сувязi з прафесiйнымi вылiкамi, звязанымi з атрыманнем аўтарскага ўзнагароджання (ганарару). Я не атрымлiваў даходаў з-за межаў краiны, не прадаваў аўтамабiлi i кватэры, не плацiў за атрыманне адукацыi, ужо меў УНП. Разам з тым аналагiчная сiтуацыя ў мяне была i ўсе папярэднiя гады, толькi на наведванне падатковай iнспекцыi тады iшло сама меней тры гадзiны.

Так было, напрыклад, пазалетась. Прычым падатковую iнспекцыю давялося наведваць нават двойчы: напачатку падаць дакументы, а потым, каб напiсаць заяву на вяртанне часткi падаткаў. Грошы тады можна было атрымаць праз касава-разлiковы цэнтр (перад гэтым наведаўшы фiнаддзел адмiнiстрацыi раёна). Гэта, як вы разумееце, яшчэ амаль палова дня. Самi грошы мы змаглi атрымаць недзе праз паўтара месяца. Атмасфера ў падатковай iнспекцыi была яшчэ тая: чэргi, нервовасць наведвальнiкаў, не зусiм ветлiвае (даруйце, гэта маё асабiстае меркаванне) стаўленне з боку яе работнiкаў.

Летась падатковыя iнспектары былi нашмат больш карэктныя i добразычлiвыя. Лiшнi раз наведваць iх не было патрэбы: адпаведная заява на вяртанне залiшне заплачаных падаткаў пiсалася адначасова з запаўненнем дэкларацыi. Сродкi праз той жа касава-разлiковы цэнтр (праўда, зноў жа давялося наведаць фiнаддзел) мы вярнулi менш чым праз месяц.

Што прыемна здзiвiла i парадавала сёлета? Напачатку пра першае. На мой погляд, бланк падатковай дэкларацыi быў самым удалым (ён штогод мяняецца), запоўнiць яго амаль цалкам самастойна па сiлах любому, асаблiва таму, хто хоць бы аднойчы нешта падобнае рабiў. Усе складаныя (для наведвальнiка) падлiкi цяпер на асобным бланку вядзе сам падатковы iнспектар (гэтую працу iм даводзiлася выконваць i раней, пасля яны дыктавалi лiчбы грамадзянiну, паказвалi, куды iх трэба пiсаць).

Сёлета ў маёй падатковай iнспекцыi ўсiх перад наведваннем падатковага iнспектара запрашалi ў актавую залу, дзе працавалi кансультанты. А патрэба ў такiх кансультацыях, зразумела, была: некаторыя наведвальнiкi (адразу бачна было па разгубленых тварах — упершыню прыйшлi) нават не разумелi, пра якiя такiя дэкларацыi ўсе гавораць i дзе iх браць.

Падатковыя iнспектары былi на ўзроўнi, на мой погляд, на вышэйшым. Калi нехта заканчваў работу з наведвальнiкам, сам выходзiў у калiдор i запрашаў у кабiнет. Дарэчы, ад гэтага ўтваралася адна маленькая нязручнасць: чарга iмгненна рассыпалася, балазе, яна была невялiкай. Шчыра кажучы, я нават пашкадаваў дзяўчат — было добра бачна, наколькi яны загружаныя i стомленыя. Але паводзiлi сябе вельмi добразычлiва, нават знаходзiлi сiлы пажартаваць. Вельмi карэктна ставiлiся да тых, хто нечага не разумеў, цi ў каго не хапала нейкiх дакументаў: усё тлумачылi, паказвалi. У нязвыклых сiтуацыях (з тым жа прафесiйным вылiкам — думаю, не кожнаму iнспектару даводзiцца займацца такiмi рэчамi штодня) прыходзiлi адна другой на дапамогу, пры неабходнасцi кансультавалiся з уласным кiраўнiцтвам.

— Цяжка? — спытаў у iнспектара. — Столькi людзей...

— Згодна з Дырэктывай № 2 нiякiх чэргаў быць не павiнна. Дарэчы, чаму вы не запiсалiся на прыём па тэлефоне?

Так, сёлета трапiць да падатковага iнспектара можна i такiм спосабам. Чаму не запiсалiся? На працягу дзён пяцi мы, паўтузiна калег, спрабавалi ўдакладнiць, якiя дакументы сёлета спатрэбяцца. Два тэлефоны ўпарта маўчалi, па адным нумары адгукнулiся толькi напярэдаднi паходу ў iнспекцыю. Так, увесь пералiк дакументаў, што могуць спатрэбiцца ў той цi iншай сiтуацыi грамадзянiну, ёсць на стэндах. А калi падатковая iнспекцыя размешчана не зусiм зручна для цябе i на яе наведванне трэба асобна адводзiць час? Ролiкi аб неабходнасцi падачы дэкларацыi тымi, хто гэта павiнен зрабiць, мы бачым безлiч разоў. Чаму б не рабiць «тэматычныя» выпускi — для тых, хто плацiў за адукацыю, выплачвае крэдыт банку, атрымлiваў дапамогу за мяжой i г.д. — каму якiя дакументы патрэбны. Напрыклад, падалася цiкавай iнфармацыя, убачаная менавiта ў падатковай iнспекцыi: хто жадае скарыстацца падатковай iльготай (вярнуць залiшне заплачаныя падаткi) у сувязi з набыццём, будаўнiцтвам кватэры, можа зрабiць гэта на працягу трох гадоў. Дэкларацыю такому грамадзянiну не абавязкова падаваць да 1 сакавiка 2007 года, праўда, пры ўмове, што ў такога грамадзянiна была адна крынiца даходаў i яму не трэба падаваць па iншых прычынах дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе.

Вярнуць сёлета сродкi можна не толькi праз касава-разлiковы цэнтр, але i праз банк (калi ёсць рахунак), i праз асноўнае месца працы. Адпаведная заява запаўняецца адразу ж пры афармленнi ўсiх iншых папер. Гэта таксама патэнцыяльная эканомiя часу. Напрыклад, на калегу, якая наведала падатковую iнспекцыю ў канцы першай дэкады студзеня i пажадала вярнуць грошы менавiта праз асноўнае месца працы, адпаведнае паведамленне з падатковай iнспекцыi прыйшло ўжо праз пяць дзён.

Цяпер крышачку пра тое, што сёлета не парадавала. Каб скарыстацца падатковай iльготай у сувязi з будаўнiцтвам кватэры (выплатай банкаўскага крэдыту), давялося акрамя даведкi аб даходах i дакументах, што сведчылi аб выплаце асноўнага доўгу i працэнтах за карыстанне крэдытам, падаваць дагаворы (i копii) не толькi з УКБ i банкам, але i даведку з выканкама аб тым, што сям’я стаяла (!) у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Мiж тым на тых жа прыходных ордэрах пазначаны i нумар дагавора з банкам, i ўсе плацяжы па крэдыту. Урэшце, на мой погляд, такую iнфармацыю, калi трэба, падатковая iнспекцыя магла б запрасiць самастойна. Карацей кажучы, у жонкi дадатак да падатковай дэкларацыi склаў 13 старонак. Адзiнае, заспакоiлi iнспектары, быццам бы ў наступным годзе большасць гэтых дакументаў не спатрэбiцца, бо на кожнага, хто вяртае крэдыт i наведаў зараз iнспекцыю, будзе заведзена асабiстая справа. Праз год трэба будзе прынесцi толькi даведку аб даходах i прыходныя ордэры аб унясеннi грошай у лiк пагашэння банкаўскага крэдыту. Але гэта — па жаданню. Атрымлiваць падатковую льготу на працягу гэтага года можна некалькiмi спосабамi: або шляхам прадастаўлення яе штомесяц праз бухгалтэрыю асноўнага месца працы, або, як цяпер, шляхам падачы дэкларацыi ў падатковую iнспекцыю ўжо ў пачатку наступнага года.

Сяргей РАСОЛЬКА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У той дзень, калi ў аддзеле жыллёвай палiтыкi нам выдалi ордэр на доўгачаканую кватэру, мы з мужам уздыхнулi з палёгкай — нарэшце скончылiся нашы шмат
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика