Гумар масавага паражэння
Iрына ПРЫМАК
Ведай нашых! Творы беларускага «14-гадовага» пiсьменнiка — у дзесятцы лепшых кнiг РасiiПiсьменнiк Андрэй Жвалеўскi родам з Гродна, з 1979 года пераехаў у Мiнск. Аднак яго творы, якiя, дарэчы, беларус пiша ў асноўным у сааўтарстве, больш карыстаюцца попытам у нашых усходнiх суседзяў. Так, кнiга Андрэя Жвалеўскага i Iгара Мыцько «Поры Гатэр i Каменны Фiлосаф» (выйшла восенню 2002 года) адразу трапiла ў дзесятку кнiг, якiя лепш купляюцца ў Расii, а за твор «Тут вам не зробяць нiякай шкоды» яны ж летась атрымалi расiйскую нацыянальную дзiцячую прэмiю «Запаветная мара» ў намiнацыi «Самая смешная кнiга». Аднак Андрэй Жвалеўскi пiша не толькi дзiцячыя творы, але i iранiчныя любоўныя раманы, фантастыку i камп’ютарную лiтаратуру. За апошнiя чатыры гады ён стаў аўтарам каля 30 кнiг, якiя надрукаваны тыражом звыш 300 тысяч экзэмпляраў. Як у яго толькi на ўсё хапае сiл? Над чым Андрэй Валянцiнавiч працуе зараз, ён падзелiцца з чытачамi «Звязды» сам: — Разам з Яўгенiяй Пастэрнак (iх сумесныя творы выходзяць у серыi «М+Ж». — Аўт.) пiшу навагоднюю кнiгу «Дзед i баба Марозы». Здаецца, у нас такой жа гiсторыi аб з’яўленнi Дзеда Мароза яшчэ не было. Цi веру асабiста ў яго? 1 студзеня заўжды хочацца зазiрнуць пад ёлку, каб знайсцi падарункi (усмiхаецца). А наогул мне знаёмы псiхолаг сказаў, што я дасюль 14-гадовы хлопчык у душы. — Пэўна, такi ўзрост i дапамагае ў напiсаннi кнiг для дзяцей? — Не толькi. Хутчэй за ўсё паўплывалi гены: мой бацька быў фельетанiстам, працаваў у «Гродзенскай праўдзе». Дапамагае i мой уласны вопыт: пiсаў для студэнцкага тэатра i КВЗ. — Ваша першая «сольная» кнiга, «Майстар сурокаў» выйшла ў свет у маi 2005 года i ўсё ж вы працягваеце пiсаць у сааўтарстве. Чаму? — Гэта, канешне, складаней псiхалагiчна, чым пiсаць аднаму, бо трэба ўлiчваць iнтарэсы iншага. Аднак у сумеснай творчасцi большы кантроль за якасцю, табе падкажуць, у чым памылка. Мы ж перапiсваемся на Iнтэрнэту: я пiшу главу i дасылаю яе сааўтару, а ён потым адпраўляе мне адказ. Дарэчы, калi мы з Iгарам Мыцько спрабуем узгадаць, хто з нас прыдумаў пэўны смешны выраз, часцей за ўсё не атрымлiваецца, маўляў, нехта трэцi наогул яго напiсаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Творы беларускага «14-гадовага» пiсьменнiка — у дзесятцы лепшых кнiг Расii |
|