Плацяжы за кватэру ўзраслi ў межах $5
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Як паведамляла ўжо «Звязда», з 1 студзеня камунальныя тарыфы ўзраслi адразу па некалькiх пазiцыях. На 20 працэнтаў для жыхароў павялiчылiся расцэнкi на электраэнергiю, а таксама на прыродны i звадкаваны газ. Тарыфы на цяпло павышаны на 12 працэнтаў. Як заўважылi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi эканомiкi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi, астатнiя радкi «жыровак» пакуль застануцца без змяненняў. Павышэнне плацяжоў у сярэднiм склала 5 долараў.
Такiм чынам, з 1 студзеня ў дамах i кватэрах, якiя абсталяваны электраплiтамi, кошт 1 кiлават-гадзiны электраэнергii складае 81,2 рубля, а там, дзе iх няма, — 112,1 руб. Праўда, пры аплаце ёсць адна акалiчнасць: калi магутнасць электрычнага абсталявання перавышае 5 кВт, то з 23 да 6 гадзiн (падчас мiнiмуму нагрузак) тарыф складае 112,1 руб., а ў астатнi час — 560,5 руб. З пачатку студзеня кошт 1 куб. метра прыроднага газу ў жылых дамах i кватэрах, а таксама ў садовых домiках i дачах членаў садаводчых таварыстваў або кааператываў (у тым выпадку, калi ўстаноўлены прыборы iндывiдуальнага ўлiку) у ацяпляльны перыяд складае 141,6 рубля, а ў летнi — 242. Калi лiчыльнiкаў няма, то пры наяўнасцi газавай плiты i цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння штомесячныя плацяжы з аднаго жыхара складуць 1936 руб. Калi ёсць газавая плiта i газавы воданагравальнiк (пры адсутнасцi цэнтралiзаванай падачы «цёпленькай»), то адпаведная сума складзе 5566 руб. з чалавека, а пры наяўнасцi газавай плiты i адсутнасцi цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння i газавага воданагравальнiка — 3146 руб. У тым выпадку, калi жыллё абсталявана iндывiдуальнымi газавымi абагравальнымi прыборамi, то за 1 квадратны метр агульнай плошчы памяшкання ў ацяпляльны перыяд у месяц трэба будзе заплацiць 988,9 руб., а ў летнi — 370,8. Павялiчаны расцэнкi i на звадкаваны газ. Цяпер у жылых дамах i кватэрах, дзе ўстаноўлены спецыяльныя прыборы iндывiдуальнага ўлiку расходу i ёсць газавыя абагравальныя прыборы, у ацяпляльны сезон за 1 куб. метр неабходна выкласцi 2022,8 рубля, а ў летнi — 2266,7 руб. Калi газавых «абагравальнiкаў» няма, то адпаведны тарыф складзе 645,9 руб. за «куб». Для тых жыхароў, якiя не маюць iндывiдуальных лiчыльнiкаў, расцэнкi крыху iншыя. Калi ёсць газавая плiта i цэнтралiзаванае гарачае водазабеспячэнне, то на аднаго чалавека штомесяц налiчваецца 1937,7 руб. Пры наяўнасцi газавай плiты i газавага воданагравальнiка i адсутнасцi цэнтралiзаванай падачы «цёпленькай» тарыф на аднаго жыхара складае 5490,2 рубля ў месяц, а пры наяўнасцi газавай плiты i адсутнасцi цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння i газавага воданагравальнiка — 2583,6 руб. Калi ў доме альбо кватэры ўстаноўлены iндывiдуальныя газавыя абагравальныя прыборы, то падчас ацяпляльнага перыяду на адзiн «квадрат» налiчваецца 6800,1 руб., а ў летнi — 2266,7. Застаецца дадаць, што з 1 студзеня балон звадкаванага газу (вагой 21 кiлаграм) каштуе 26090 рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляла ўжо «Звязда», з 1 студзеня камунальныя тарыфы ўзраслi адразу па некалькiх пазiцыях. На 20 працэнтаў для жыхароў павялiчылiся расцэнкi н
|
|