21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыццё — пад пагрозай затаплення

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

ФОРС-МАЖОР

Днямi ў рэдакцыю прыйшоў лiст ад жыхароў пасёлка Юбiлейны Сенiцкага сельскага Савета за подпiсам 32 чалавек. У iм людзi расказалi аб сваёй праблеме, якую яны не могуць вырашыць ужо колькi гадоў.

«Мы, жыхары пасёлка Юбiлейны Мiнскага раёна, пражываем на вулiцы Палявой ужо 13 гадоў i за гэты час страцiлi ўсякую надзею на вырашэнне нашага пытання па добраўпарадкаванню вулiцы i адвядзенню лiўневай вады каля распачатай будоўлi 80-кватэрнага жылога дома. На гэтым месцы раней быў катлаван, вырыты ў 1993 годзе... Пры праектаваннi 80-кватэрнага жылога дома па вулiцы Палявой у тэхнiчныя ўмовы не было ўключана будаўнiцтва эфектыўнай лiўневай каналiзацыi...». Затое, пiшуць далей жыхары пасёлка, падчас узвядзення азначанага дома была пабудавана дамба, з аднаго боку якой — акурат на праезжай частцы (гл. фота) — аказалася адкачаная з катлавана вада. Каб новабудоўлю бясконца не падтаплiвала, узровень першага паверха зрабiлi на 1,2 метра вышэй узроўню iснуючай дарогi. Потым вакол дома зробяць земляны вал.

Катлаван, на месцы якога ўзводзiцца шматкватэрны дом, доўгi час служыў назапашвальнiкам лiўневых ападкаў у радыусе 1-1,5 кiламетра, бо знаходзiўся ў нiзавой складцы мясцовасцi. Цяпер, калi там узводзяць дом i земляны вал, забудоўшчыкi iндывiдуальных дамоў па вулiцах Палявой i Цэнтральнай аказалiся ў яме, i вада iдзе на iх участкi.

— У свой час на выдзеленых пад iндывiдуальнае будаўнiцтва ўчастках на тэрыторыi пасёлка Юбiлейны не была выканана вертыкальная планiроўка, дамы ўзводзiлi хаатычна, зямля падсыпалася па прынцыпу «хто каго вышэй», — расказвае нашаму карэспандэнту адзiн з аўтараў калектыўнага пiсьма, жыхар дома № 19 па вулiцы Палявой Аляксандр Дудчык. — Праз столькi гадоў становiшча не змянiлася. У 1993, 1999, 2004 гадах я выклiкаў «аварыйку» для адкачкi вады з вулiцы i майго дома. У лiстападзе 2006 года вада з каналiзацыйнага калодзежа ля дома № 39 цякла больш за тры тыднi i залiла мясцовасць на перакрыжаваннi вулiц Палявой i Цэнтральнай побач з 80-кватэрным домам. Вада тады перакрыла доступ да жылых дамоў № 26—40 па вулiцы Палявой. Увогуле, пасля добрага лiўня каля 50 чалавек не могуць трапiць дахаты. Мы неаднаразова звярталiся ў сельскi i раённы выканкамы, тэлефанавалi ў Камiтэт дзяржаўнага кантролю, але дапамогi такi не дачакалiся.

З iнспекцыi Дэпартамента дзяржаўнага будаўнiчага нагляду па Мiнскай вобласцi Аляксандр Васiльевiч атрымаў такi адказ:

«У сувязi з вашым зваротам у Мiнскi аблвыканкам па пытанню будаўнiцтва лiўневай каналiзацыi да iснуючых iндывiдуальных жылых дамоў, iнспекцыя Дзяржбуднагляду па Мiнскай вобласцi з выездам на месца правяла вiзуальны агляд тэрыторыi, якая прылягае да жылых дамоў № 19, 20, 20а па вулiцы Палявой у вёсцы Сенiца Мiнскага раёна i iнфармуе.

Падчас вiзуальнага агляду тэрыторыi iндывiдуальнай забудовы дамоў па вулiцы Палявой, а таксама згодна з вашым лiстом устаноўлена, што падчас будаўнiцтва iндывiдуальных жылых дамоў сiламi забудоўшчыкаў з-за адсутнасцi праектнай дакументацыi не была выканана вертыкальная планiроўка ўчастка забудовы. Акрамя таго, не была захавана схема планавага i высотнага размяшчэння жылых дамоў, у вынiку чаго рэльеф iснуючай дарогi атрымаўся без захавання натуральнага ўхiлу.

Праектам будаўнiцтва 80-кватэрнага жылога дома па вулiцы Палявой у Сенiцы Мiнскага раёна не прадугледжана будаўнiцтва лiўневай каналiзацыi. Разам з тым, для таго, каб выканаць адвядзенне атмасферных ападкаў ад вашых дамоў, неабходна ўладкаванне лiўневай каналiзацыi з выкананнем работ па ўладкаванню аўтадарогi па вулiцы Палявой i iнш. у Сенiцы.


Пытаннi будаўнiцтва аб’ектаў iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры адносяцца да кампетэнцыi мясцовых органаў улады».

Старшыня Сенiцкага сельскага Савета дэпутатаў, на чыёй тэрыторыi знаходзiцца пасёлак Юбiлейны, шчыра прызнаўся, што сваiмi сiламi яму праблему не вырашыць: няма нi грошай, нi спецыялiстаў. «Я напiсаў два афiцыйныя лiсты ў Мiнскi райвыканкам i ў «Мiнсксельбудпраект» з просьбай вызначыць дадатковыя тэхнiчныя ўмовы для 80-кватэрнага дома на адвядзенне лiўневай вады з азначанага ўчастка. Увогуле, за 2 днi гэтую праблему не вырашыць. Ёю трэба было займацца своечасова, калi толькi выдавалiся ўчасткi пад iндывiдуальнае будаўнiцтва. Адзiн з жыхароў пасёлка Юбiлейны ўвогуле не змог будавацца з-за пастаяннага патаплення i вымушаны быў перад новым годам прадаць участак i пераехаць».

З райвыканкама Аляксандр Васiльевiч атрымаў афiцыйную паперу за подпiсам намеснiка старшынi Сяргея Руты наступнага зместу: «Мiнскi раённы выканаўчы камiтэт разгледзеў вашы звароты наконт сiтуацыi ў пасёлку Юбiлейны па вулiцы Палявой i паведамляе наступнае. У гэты час вядзецца будаўнiцтва 80-кватэрнага жылога дома для МЖБК «Маладыя». Заказчыкам па будаўнiцтву дома з’яўляецца КУП «УКБ-будiнвест». Улiчваючы мясцовы рэльеф i адсутнасць лiўневай каналiзацыi па вулiцы Палявой, КУП «УКБ-будiнвест» звярнуўся ў праектна-пошукавы вытворчы кааператыў «Мiнсксельбудпраект» па праектаванню лiўневай каналiзацыi i адвядзенню паверхневых водаў ад жылых дамоў».

У тэлефоннай размове Сяргей Фадзеевiч пацвердзiў, што запрасiў памянёную арганiзацыю правесцi здыманне i распрацаваць тэхнiчнае рашэнне праблемы, якое потым можна будзе рэалiзаваць на практыцы. Мы пацiкавiлiся, за чые сродкi будзе ажыццяўляцца работа. Сяргей Фадзеевiч адказаў, што грошы будуць выдаткаваны з бюджэту вобласцi:

— Я разлiчваю мець гатовы праект да канца першага паўгоддзя. Калi атрымаецца, будзе вельмi добра: у другiм паўгоддзi ў нас праходзiць планаванне фiнансавых сродкаў, i тады будзе магчымасць уключыць гэты аб’ект у план.

Хутка гутарка бяжыць, ды не хутка справа робiцца. Жыхарам пасёлка Юбiлейны давядзецца чакаць яшчэ як мiнiмум год. А не за гарамi веснавая паводка. Магчыма, першую мiнiмальную дапамогу ўсё ж зможа аказаць сельвыканкам? Хоць бы элементарную падсыпку дарогi зрабiць?

— Калi мы правядзём падсыпку i ўзнiмем узровень дарогi — уся талая i лiўневая вада абрынецца ў падвалы да Дудчыка i яго суседзяў. Тут абавязкова патрэбны праект спецыялiстаў, — адказаў старшыня Сенiцкага сельвыканкама.

Страцiўшы надзею атрымаць дапамогу ад уладаў, Аляксандр Васiльевiч па вясне плануе ўзняць узровень свайго гаража i падвала, а вакол дома насыпаць невялiкi вал. Калi i гэта не дапаможа — сям’я будзе прадаваць дом.

Мiнскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў рэдакцыю прыйшоў лiст ад жыхароў пасёлка Юбiлейны Сенiцкага сельскага Савета за подпiсам 32 чалавек. У iм людзi расказалi аб сваёй праблеме, я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика