21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наш адказ — лён i рапс?

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Выпуск унiкальнага айчыннага алею адкладзены. З-за фiнансавых цяжкасцяў

Сакрэт здароўя — збалансаванае харчаванне. Гэтае сцвярджэнне нiхто, напэўна, не будзе аспрэчваць. Паколькi добра вядома, што чым больш разнастайны рацыён, тым больш поўны комплекс неабходных рэчываў атрымлiвае наш арганiзм. Любы прадукт — пэўны комплекс тых цi iншых карысных кампанентаў. Алеi перш за ўсё з’яўляюцца крынiцай тлушчаў, у склад якiх у сваю чаргу ўваходзяць адпаведныя кiслоты. Сярод iх ёсць i незаменныя — тыя, што не могуць выпрацоўвацца арганiзмам чалавека. Мiж тым, яны адыгрываюць важную ролю ў многiх працэсах на клетачным узроўнi.

Найбольш «раскручаны» сярод спажыўцоў алiўкавы алей. Але, як вядома, алiўкi ў Беларусi не растуць, таму адпаведную прадукцыю завозяць з-за мяжы i яе кошт даволi адчувальны для кашалька. Аднак, як аказалася, прадукту можна знайсцi годную замену. Напрыклад, у выглядзе рапсавага алею, якi, дарэчы, апошнiм часам iмклiва набiрае папулярнасць. Прычынай таму — яго характарыстыкi. Уся справа ў тым, што па тлушчаваму складу рапсавы алей падобны на алiўкавы. У iм утрымлiваецца аптымальная колькасць лiнолевай кiслаты, якая незаменная ў многiх працэсах — ад клетачнага абмену да разбурэння халестэрыну i падтрымання ахоўных сiл арганiзма. А алеiнавая кiслата забяспечвае добрую спажыўнасць. Прызнана, што рапсавы алей больш эканамiчны, паколькi падчас прыгатавання ежы ён менш усмоктваецца ў прадукты. Не менш прывабным для спажыўцоў з’яўляецца i кошт.

Другая традыцыйная для беларусаў культура — лён. Акрамя ўсяго iншага, з яго атрымлiваюць i харчовы алей. Па сваёй бiялагiчнай каштоўнасцi ён першы сярод адпаведных прадуктаў. Як вынiкае з навуковых распрацовак, семя лёну ўтрымлiвае 46 працэнтаў вiтамiну F, якi не сiнтэзуецца ў арганiзме. У склад яго ўваходзяць каштоўныя полiненасычаныя кiслоты (лiнолевая i альфа-лiнолевая). Таму льняны алей лiчыцца гаючым сродкам, унiверсальным у барацьбе з шэрагам хвароб. Гэты прадукт «падтрымлiвае» мозг, дабратворна ўплывае на нервовую сiстэму, а таксама змяншае ўзровень халестэрыну, нармалiзуе функцыi страўнiка i кiшэчнiка, паляпшае стан скуры. Льняны алей рэкамендуецца для прафiлактыкi парушэння тлушчавага абмену, атэрасклерозу i як агульнаўмацавальны сродак (асаблiва карысны пасляаперацыйным аслабленым пацыентам). Карысны ён i для дзiцячага арганiзма.

Аднак трэба мець на ўвазе тое, што прафiлактычны i гаючы эфект мае льняны алей, якi атрыманы метадам халоднага адцiскання. Толькi ў такiм выпадку ён характарызуецца высокiм утрыманнем ненасычаных тлушчавых кiслот i вiтамiнаў. Масла лёгка акiсляецца, таму неабходна зберагаць яго ад уздзеяння святла i паветра. Калi ўсе гэтыя патрабаваннi выкананы, то льняны алей можна лiчыць сапраўдным элiксiрам маладосцi. Яго рэкамендуецца дадаваць у гатовыя гарачыя i халодныя стравы. У лячэбных мэтах неабходна яго прымаць па 1—2 сталовыя лыжкi 2—3 разы на дзень на працягу некалькiх месяцаў.

Так што «наш адказ» у выглядзе льнянога i рапсавага алею выглядае даволi пераканаўча. Толькi цi ўдасца яго ўвасобiць у жыццё i прапанаваць спажыўцам адпаведную прадукцыю айчыннай вытворчасцi? Наконт рапсавага алею сумненняў не ўзнiкае — яго выпуск наладжаны некалькiмi беларускiмi прадпрыемствамi. У тым лiку i адкрытым акцыянерным таварыствам «Рапс», што ў Мiнскiм раёне. На думку першага намеснiка старшынi Мiнскага райвыканкама Генадзя Судзянкова, прадпрыемствы перапрацоўкi актыўна праводзяць тэхнiчную мадэрнiзацыю, нарошчваюць паказчыкi. Не стала выключэннем i ААТ «Рапс» — на працягу мiнулага года аб’ём вытворчасцi тут быў павялiчаны ўдвая. На прадпрыемстве перапрацавана 18 тысяч тон насення алейных культур. У тым лiку i рапсу. Сыравiна сюды пастаўляецца з усiх куткоў Мiнскай вобласцi.

На прадпрыемстве гатовы прыступiць i да выпуску льнянога алею. Аднак тут узнiкаюць цяжкасцi.

— Льняны алей — сапраўды ўнiкальны прадукт, яшчэ i таму, што ён у тым лiку здольны выводзiць з арганiзма чалавека радыенуклiды, — кажа дырэктар ААТ «Рапс» Мiхаiл Ламака. — Для нашай краiны гэта надзвычай актуальна. Беларускiм медыцынскiм унiверсiтэтам распрацавана тэхналогiя выпуску, былi зроблены i вопытныя ўзоры. Праводзiлiся нават клiнiчныя выпрабаваннi. Можна з упэўненасцю казаць пра тое, што айчынны льняны алей па якасцi пераўзыходзiць замежныя аналагi. У адпаведнай прадукцыi будуць большыя тэрмiны захоўвання. Аднак выпуск пакуль адкладзены на няпэўную перспектыву, паколькi ў нас няма неабходных для гэтага сродкаў.

У такой сiтуацыi застаецца хiба што развесцi рукамi — ёсць усе падставы для таго, каб «запусцiць» выгадную для вытворцы i спажыўцоў справу, аднак яна спынiлася, так i не пачаўшыся.

Мiнскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпуск унiкальнага айчыннага алею адкладзены. З-за фiнансавых цяжкасцяў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика