Афармленне зямлi для юрасоб спросцiцца...
Сяргей КУРКАЧ
Арэндная плата зямель ляснога фонду пад замежнымi лiнейнымi аб’ектамi можа скласцi каля 5 млн USD у год. Аб гэтым журналiстам паведамiў у Нацыянальным прэс-цэнтры старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Георгiй Кузняцоў.
Кiраўнiк камiтэта запэўнiў, што гэта рашэнне не звязана з апошнiмi падзеямi нафтагазавага накiрунку памiж нашай краiнай i Расiяй. «Мы гэтае пытанне пачалi прапрацоўваць яшчэ ў пачатку 2006 года, — растлумачыў Георгiй Кузняцоў, — а летась у жнiўнi, пры адвядзеннi пад лiнейныя аб’екты зямельных участкаў ляснога фонду мы пачалi ставiць умовы, што землi ў прыродаахоўнай зоне ляснога фонду краiны павiнны прадастаўляцца ў карыстанне цi ў арэнду». Гэта датычыцца лiнейных аб’ектаў лiнiй электраперадач, нафта- i газаправодаў, высакавольтных кабеляў сувязi, якiя належаць, як айчынным суб’ектам гаспадарання, так i замежным структурам. Айчынныя прадпрыемствы за карыстанне такой зямлёй павiнны будуць плацiць зямельны падатак, а замежныя землекарыстальнiкi — арэндную плату. Паводле слоў Георгiя Кузняцова, падрыхтаваны па гэтай тэматыцы дакумент зараз ужо прайшоў узгадненне ў Саўмiне краiны i сёння знаходзiцца на экспертызе ў Камiтэце дзяржкантролю Беларусi. Згодна з папярэднiмi падлiкамi спецыялiстаў, агульная сума зямельнага падатку i арэнднай платы з зямельных участкаў ляснога фонду, якiя занятыя лiнейнымi аб’ектамi, складзе прыкладна 8 мiльёнаў долараў. Каля 3 мiльёнаў долараў зямельных падаткаў павiнны будуць заплацiць за зямлю айчынныя прадпрыемствы, а астатнiя 5 млн USD — замежныя землекарыстальнiкi. Георгiй Кузняцоў удакладнiў, што згодна з праектам распрацаванага дакумента, за землi сельскагаспадарчага прызначэння, на якiх пралягаюць лiнейныя аб’екты, але якiя працягваюць выкарыстоўвацца па мэтаваму прызначэнню, арэндная плата i зямельны падатак збiрацца не будуць. Суразмоўца адзначыў, што сёння ў камiтэце распрацоўваецца ўказ Прэзiдэнта краiны, згодна з якiм павiнна значна спрасцiцца працэдура атрымання зямельнага ўчастка пад здзяйсненне iнвестыцыйных праектаў. Зямельныя ўчасткi iнвестары будуць купляць па ўмовах аўкцыёна ў арэнду. Афармленне ўсёй працэдуры атрымання зямельнага ўчастка не павiнна перавышаць 3 месяцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арэндная плата зямель ляснога фонду пад замежнымi лiнейнымi аб’ектамi можа скласцi каля 5 млн USD у год. Аб гэтым журналiстам паведамiў у Нацыянальным
|
|