Хроніка апошніх падзей
Буш патрабуе 100 мiльярдаў на вайну
Прэзiдэнт ЗША падтрымае патрабаванне Пентагона аб выдзяленнi дадатковых 100 мiльярдаў долараў на правядзенне ваенных аперацый у Афганiстане i Iраку. Гэта сума можа яшчэ павялiчыцца ў новым фiскальным годзе. Калi дадзены запрос будзе адобраны Кангрэсам, агульны бюджэт абедзвюх ваенных кампанiй, паводле даных лiчыльнай палаты Кангрэса, перавысiць 300 мiльярдаў долараў. ЗЛАВIЛI «КАРАЛЕВУ СПАМА» Паўднёвакарэйская палiцыя заявiла аб арышце спамера, якога абвiнавачвалi ў рассылцы некалькiх трыльёнаў электронных пiсьмаў. 21-гадовы камп’ютаршчык Пак узламаў сотнi камп’ютараў. Мясцовая прэса назвала юнака «Каралевай спаму», бо свае электронныя пасланнi ён накiроўваў пад жаночым нiкам Кiм Ха-На. Паку з саўдзельнiкам пагражае да трох гадоў турмы або да 30 мiльёнаў вон (31 тысяча долараў) штрафу. Двух хакераў абвiнавачваюць ва ўзломе 318 сервераў i ў незаконным зборы iнфармацыi аб 12 тысячах чалавек. САБАКI ЗМОГУЦЬ ЗАГАРАЦЬ I ПЛАВАЦЬ Да нядаўняй пары пляжы Кiпра былi зачыненыя для сабак. Аднак мясцовы омбусмен, у чые абавязкi звычайна ўваходзiць абарона правоў чалавека, заступiўся за чатырохногiх сяброў, i ўлады Кiпра паабяцалi адкрыць на востраве пляжы, дзе змогуць загараць i купацца сабакi. ВЫРАТАВАЛЬНЫ ЦЮРБАН Нацыянальны галаўны ўбор выратаваў жыццё знакамiтаму ў Iндыi кiнаакцёру Амiтабху Бачану. У час здымак 64-гадовы артыст iшоў праз чараду вярблюдаў, калi адна з жывёл брыкнула яму ў галаву. Аднак цюрбан выратаваў знакамiтасцi жыццё. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт ЗША падтрымае патрабаванне Пентагона аб выдзяленнi дадатковых 100 мiльярдаў долараў на правядзенне ваенных аперацый у Афганiстане i Iраку. Г
|
|