Першыя крокi беларускага сквоша
Iрына ПРЫМАК
Сёння ў сквош гуляюць больш як 20 мiльёнаў прыхiльнiкаў у 154 краiнах свету. Больш за ўсё гэты вiд спорту папулярны ў Англii, дзе налiчваецца каля дзесяцi тысяч сквош-кортаў. Не надта адстаюць Германiя i Аўстралiя. У Беларусi пакуль толькi робяцца першыя крокi: у сталiцы працуе адзiны ў рэспублiцы сквош-клуб «Оrаngе Сlub». Федэрацыя сквоша з’явiлася ў снежнi 2005-га. Днямi ў Мiнску прайшлi першыя мiжнародныя спаборнiцтвы сярод прафесiяналаў.
— Да нас прыехалi першыя ракеткi Iзраiля i Iталii, — расказаў старшыня федэрацыi сквоша Сяргей Шырэй. — Таксама згадзiлiся ўзяць удзел у нашым турнiры iрландцы, канадцы, эстонцы, украiнцы i расiяне. Спартсмены спаборнiчалi ў двух групах — «Рrо» (iгракi высокага ўзроўню) i «Рrо-2». Лепшым сярод беларусаў стаў 12-гадовы Багдан Лiтвiнаў, якi заняў на турнiры трэцяе месца. Паводле слоў бронзавага прызёра, спачатку ён займаўся вялiкiм тэнiсам, але выбраў сквош, бо толькi ў гэтай гульнi яму ўдаецца выйграць у свайго брата. Калi нехта не ведае, што прадстаўляе сабой сквош, растлумачу: iгракi па чарзе абменьваюцца ўдарамi, накiроўваючы мяч у пярэднюю сценку корта так, каб сапернiку было цяжэй яго адбiць. Нехта параўноўвае сквош з вялiкiм тэнiсам i ў нечым мае рацыю, бо новы вiд спорту i нарадзiўся дзякуючы яму: каля двух стагоддзяў таму ў Англii юнакi чакалi сваёй чаргi пагуляць у тэнiс i, каб хутчэй праляцеў час, бiлi ракеткай па мячу ў сцяну дома.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў сквош гуляюць больш як 20 мiльёнаў прыхiльнiкаў у 154 краiнах свету. Больш за ўсё гэты вiд спорту папулярны ў Англii, дзе налiчваецца каля дзе |
|