21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надзея ЕРМАКОВА: «Крэдытныя стаўкi пад будаўнiцтва жылля застаюцца на ранейшым узроўнi»

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Праўленнем ААБ «Беларусбанк» былi падведзены вынiкi дзейнасцi за 2006 год. Адзначалася стабiльная i роўная работа банка, калi летась гэтая фiнансавая ўстанова ўпершыню ажыццяўляла сваю дзейнасць без прэферэнцый з боку Нацыянальнага банка Беларусi.

Як паведамiла журналiстам старшыня праўлення ААБ «Беларусбанк» Надзея Ермакова, летась банкам былi выкананы ўсе нарматыўныя паказчыкi i нават перавыкананы параметры грашова-крэдытнай палiтыкi. Па вынiках дзейнасцi за мiнулы год буйнейшы банк краiны атрымаў прыбытак у памеры 122,7 млрд рублёў, што амаль у тры разы больш, чым за папярэднi перыяд. Iстотна павялiчылася рэнтабельнасць прадпрыемства, якая летась склала 10,2 працэнта.

Памер прыцягнутых ААБ «Беларусбанк» рэсурсаў на пачатак гэтага года ў эквiваленце ўсiх валют дасягнуў 10 953,8 млрд рублёў, у тым лiку сродкi фiзiчных асобаў — 4893,7 млрд рублёў. Усе актывы банка складаюць зараз 12 783,4 млрд рублёў.

Вядомы эканамiчны часопiс «The Banker» прысудзiў ААБ «Беларусбанк» узнагароду «Банк года» ў Беларусi, што адлюстроўвае паспяховую дзейнасць банка ў якасцi надзейнага партнёра не толькi ў Беларусi, але i за яе межамi. Так, па аб’ёму фiнансавых актываў банк займае 261-е месца сярод буйнейшых банкаў Еўропы i ўваходзiць у лiк 50 буйных банкаў Усходняй i Цэнтральнай Еўропы.

На мiжнародным фiнансавым рынку ААБ «Беларусбанк» летась прыцягнуў два сiндыцыраваныя крэдыты i тры прамыя мiжбанкаўскiя крэдыты ў агульным аб’ёме каля 125 млн долараў ЗША ў эквiваленце. Паспяховы дэбют банка ў гэтай сферы адкрыў замежным iнвестарам новы перспектыўны накiрунак па крэдытаванню буйных беларускiх банкаў. Сёння ААБ «Беларусбанк» збiраецца ўпершыню прапанаваць на мiжнародным банкаўскiм рынку так званую еўрааблiгацыю. Па лiнii аблiгацыйнай пазыкi банк разлiчвае атрымаць сёлета не менш як 100—200 млн USD замежных сродкаў.

Сёлета ашчадны банк краiны мяркуе iстотна актывiзаваць развiццё безнаяўных разлiкаў ва ўсiх сферах спажывання з выкарыстаннем банкаўскiх пластыкавых картак. Прагназуецца, што пластыкавыя карткi пачнуць функцыянаваць у сельскiх населеных пунктах ужо ў гэтым годзе.

Адказваючы на пытаннi карэспандэнта «Звязды», Надзея Ермакова адзначыла, што з лютага кошт асобных крэдытаў банка для насельнiцтва ў беларускiх рублях павялiчыўся. Гэтае павелiчэнне невялiкае i складае максiмум 1—2 працэнты. Падаражанне крэдытаў звязана з павелiчэннем стаўкi рэфiнансавання Нацбанка на 1 працэнтны пункт. Павелiчэнне крэдытных ставак па крэдытах на спажывецкiя патрэбы звязана з тым, што павялiчыўся кошт грашовых рэсурсаў. Адпаведна, павялiчылiся працэнтныя стаўкi па ўкладах насельнiцтва. Крэдытныя стаўкi пад будаўнiцтва жылля застаюцца на ранейшым узроўнi. Надзея Ермакова запэўнiла, што ААБ «Беларусбанк» з’яўляецца самым надзейным банкам Беларусi. Гэтаму сцвярджэнню служыць той факт, што за апошнiя 16 дзён снежня 2006 года насельнiцтва паклала на дэпазiты «Беларусбанка» каля 124,9 млрд рублёў.

Старшыня праўлення ААБ «Беларусбанк» адзначыла, што для больш якаснага абслугоўвання клiентаў фiнансавай установы сёлета банкам запланавана ўстанавiць больш за 150 банкаматаў i 200 iнфакiёскаў (больш за палову з якiх — у невялiкiх населеных пунктах).



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўленнем ААБ «Беларусбанк» былi падведзены вынiкi дзейнасцi за 2006 год. Адзначалася стабiльная i роўная работа банка, калi летась гэтая фiнансавая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика