21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь гатова да адкрытага супрацоўнiцтва з Еўропай на аснове ўзаемнай павагі

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь гатова да адкрытага супрацоўнiцтва з Еўропай на аснове ўзаемнай павагі, узаемнай выгады i неаднаразова пацвярджала гэта, заявiў 13 лютага Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiкамi дыпмiсiй замежных краiн.

У гэты дзень Прэзiдэнт прыняў даверчыя граматы паслоў васьмi дзяржаў — Лiтоўскай Рэспублiкi, Французскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Бенiн, Рэспублiкi Экватарыяльная Гвiнея, Грэчаскай Рэспублiкi, Арабскай Рэспублiкi Егiпет, Каралеўства Iспанiя, Рэспублiкi Сьера-Леоне.

Прэзiдэнт выказаў перакананасць у тым, што ў аснове любой дыпламатычнай мiсii павiнны быць паняццi мiру i дабра, iмкненне зрабiць адносiны памiж дзяржавамi надзейнымi, партнёрскiмi i ўзаемавыгаднымi.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязi з гэтым заклiкаў дыпламатаў выбудоўваць двухбаковыя адносiны на аснове агульнасцi iнтарэсаў.

Паводле слоў Прэзiдэнта, зацiкаўленасць Беларусi ў актывiзацыi ўзаемадзеяння з Французскай Рэспублiкай абумоўлена ў першую чаргу яе значнай роляй у палiтычным i эканамiчным жыццi Еўропы. На думку кiраўнiка дзяржавы, Францыя магла б заняць узважаную пазiцыю пры правядзеннi ўсебаковага дыялога памiж Беларуссю i Еўрапейскiм саюзам. Беларусь i Францыя нарошчваюць узаемны тавараабарот, якi па вынiках 2006 года склаў $473,3 млн.

У адносiнах з Лiтвой Беларусь прытрымлiваецца прынцыпаў добрасуседства, узаемапавагi, неўмяшання ва ўнутраныя справы i чакае такога ж падыходу ад лiтоўскага боку, — заявiў Прэзiдэнт. Дзве дзяржавы, на яго думку, маюць агульныя iнтарэсы ў палiтычнай, эканамiчнай, энергетычнай i прыродаахоўнай сферах. «Мы сёння гатовы будаваць з Лiтвой самыя цёплыя, добрыя адносiны ва ўсiх сферах жыцця», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Беларуска-лiтоўскi тавараабарот у 2006 годзе склаў $603 млн.

Прэзiдэнт перакананы, што Беларусь i Iспанiя цяпер павiнны сканцэнтраваць намаганнi на развiццi i дыверсiфiкацыi ўзаемнага гандлю, арганiзацыi рэгулярнага правядзення вiзiтаў дэлегацый дзелавых колаў.

Узрастаючая роля Iспанii ў еўрапейскiх i сусветных структурах, дасягнуты ёю ўзровень эканамiчнага развiцця з’яўляюцца значнымi перадумовамi для актывiзацыi беларуска-iспанскiх адносiнаў, падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Ён выказаў удзячнасць iспанскаму боку за дапамогу, што аказваецца ў мiнiмiзацыi наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У 2006 годзе ўзаемны тавараабарот памiж Беларуссю i Iспанiяй перасягнуў $100 млн.

Адзначыўшы канструктыўную пазiцыю Грэцыi па пытанню аб статусе Беларусi ў рамках Абагульненай сiстэмы прэферэнцый ЕС, Прэзiдэнт выказаў перакананасць у далейшым паступальным развiццi двухбаковага супрацоўнiцтва з гэтай краiнай. «У гэтым зацiкаўлены абедзве дзяржавы», — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.

Беларускi лiдар назваў Егiпет адным з асноўных палiтычных i гандлёвых партнёраў Беларусi ў рэгiёне Блiзкага Усходу. Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў 2006 годзе ўдалося значна нарасцiць пастаўкi беларускай тэхнiкi на егiпецкi рынак, што зрабiла яго адным з буйнейшых спажыўцоў прадукцыi беларускага машынабудавання ў далёкiм замежжы. Беларусь мае намер i ў далейшым развiваць супрацоўнiцтва ў гэтым напрамку, ствараючы зборачныя вытворчасцi беларускай тэхнiкi ў Егiпце, дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў, што Беларусь гатова да наладжвання рэгулярных афiцыйных кантактаў з урадамi Бенiна, Сьера-Леоне, Экватарыяльнай Гвiнеi як на двухбаковай аснове, так i ў рамках розных мiжнародных форумаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь гатова да адкрытага супрацоўнiцтва з Еўропай на аснове ўзаемнай павагі, узаемнай выгады i неаднаразова пацвярджала гэта, заявiў 13 лютага Аля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика