21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Будзе нараджальны «бум»?

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

Дэмаграфiчная бяспека

Тое, што Беларусь хварэе на распаўсюджаную i небяспечную хваробу — дэпапуляцыю, — перастала быць навiной. Паспрабуем разабрацца ў праблеме. Дапаможа нам у гэтым аддзел дэмаграфii i чалавечага развiцця Iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, а дакладней — галоўны навуковы супрацоўнiк iнстытута, доктар сацыялагiчных навук, прафесар Людмiла Пятроўна ШАХОЦЬКА, мацi дваiх дзяцей i бабуля 6-гадовай унучкi:

— Асноўная прычына дэпапуляцыi ў нашай краiне звязана з тым, што моладзь арыентавана на такую колькасць дзяцей у сям’i, якая не забяспечвае простае ўзнаўленне. Для гэтага на кожную жанчыну павiнна прыходзiцца ў сярэднiм 2,15 дзiцяцi (з запасам на той выпадак, калi нехта памрэ, а хтосьцi захоча зрабiць кар’еру замест таго, каб стварыць добрую, трывалую сям’ю, або проста акажацца бясплодным), а ў нас гэты паказчык амаль удвая меншы — 1,2.

Так павялося не сёння i не ўчора — тэндэнцыя «неўзналення» насельнiцтва назiраецца яшчэ з 70-х гадоў з той толькi рознiцай, што ў той час сякi-такi рост насельнiцтва меў месца дзякуючы раней набытаму дэмаграфiчнаму патэнцыялу, якi ўжо ў 1993-м быў вычарпаны поўнасцю. Тады i стала iсцi размова пра дэпапуляцыю.

— Праблемы ў сферы дэмаграфii i нават пагроза дэпапуляцыi былi вiдавочнымi: дэмографы гаварылi пра гэта яшчэ ў 1975-м, але тады на гэта асаблiва не зважалi — маўляў, хiба мала што кажуць вучоныя! Аднак гэта былi простыя падлiкi, не трэба было быць генiямi, каб зразумець — пры колькасцi дзяцей, меншай за колькасць бацькоў, узнаўлення не будзе.

Нараджальнасць знiжалася на працягу ўсяго ХХ стагоддзя: да рэвалюцыi жанчыны нараджалi па 5, а то i 6 дзяцей, а сёння ... добра калi аднаго. Аднак Людмiла Пятроўна пераконвае нас, што не ўсё так бязвоблачна было i тады:

— З тых 5—6 дзяцей дарослымi станавiлiся ўсяго 2—3 — атрымлiвалася толькi крыху пашыранае ўзнаўленне. Проста тады трэба было нарадзiць шмат дзяцей, каб застаўся хоць бы мiнiмум. Выклiкана гэта было ў большай ступенi дзiцячай смяротнасцю. На сёння гэты паказчык у Беларусi самы нiзкi ў параўнаннi з iншымi краiнамi постсавецкай прасторы.

Гэта выдатнае дасягненне, тут сапраўды ёсць чым ганарыцца. Шкада толькi, што на змену дзiцячай смяротнасцi ХХ стагоддзя прыйшоў жаночы кар’ерызм стагоддзя ХХI — эпохi глянцавых жаночых часопiсаў, якiя прапагандуюць незалежнасць, самастойнасць i моц ... слабай паловы чалавецтва. Патрабаваннi жанчын растуць не па днях, а па гадзiнах, змянiлiся самi адносiны да жыцця: цяпер ледзь не сорамна быць хатняй гаспадыняй — клапатлiвай жонкай i мацi. Такiя стэрэатыпы трэба рушыць, бо не зважаючы нi на якiя тэндэнцыi ў грамадстве сапраўдным жаночым прызваннем павiнна заставацца мацярынства. Пэўна, вынiкам жаночай задзейнiчанасцi ў грамадскiм жыццi стаў дазвол бацькам не толькi сядзець на бальнiчным з дзiцем, але i браць водпуск па догляду дзiцяцi да 3 гадоў. Прынамсi, гэту магчымасць могуць скарыстаць i бабулi з дзядулямi. Сям’я атрымала права самастойна выбiраць таго, хто будзе даглядаць дзяцей, гэта спрашчае сiтуацыю i стымулюе нараджальнасць, што, безумоўна, з’яўляецца станоўчым вынiкам фемiнiзаванасцi грамадства.

Не толькi занятасць жанчын у грамадскай вытворчасцi спрыяе панiжэнню нараджальнасцi. Як нi дзiўна, унесла сваю лепту i пенсiйнае забеспячэнне.

— Некалi дзяцей заводзiлi з разлiку, што ў старасцi iх, бацькоў, будзе каму ўтрымлiваць, а зараз гэта ўзяла на сябе дзяржава, — кажа Людмiла Пятроўна. — Сказалася на дэмаграфiчнай сiтуацыi i павышэнне агульнага культурнага ўзроўню людзей: зацiкаўленасць ва ўсё новых ведах, iмкненне атрымаць прэстыжную адукацыю i дабiцца поспеху на працы. Значна павысiлiся патрабаваннi да выхавання дзяцей, цяпер iх недастаткова толькi пракармiць: бацькi iмкнуцца забяспечыць свайму чаду ўсебаковае развiццё.

Сукупнасць усiх гэтых фактараў i вызначыла сучасны тып узнаўлення насельнiцтва, пры якiм моладзь арыентавана на мiнiмальную колькасць дзяцей у сям’i.

— Нельга сказаць, што 90-я гады не аказалi ўплыву на знiжэнне нараджальнасцi. Акрамя згаданых фактараў з’явiлiся яшчэ i эканамiчныя: сям’я, што складалася з двух дарослых працуючых людзей, не магла забяспечваць сябе нават пры адсутнасцi дзяцей — яна аказвалася за мяжой беднасцi. Пакрысе становiшча мянялася: спачатку муж i жонка змаглi забяспечыць сабе жыццё на ўзроўнi пражытковага мiнiмуму, пазней, года з 2000-га, стала магчымым забяспечваць аднаго дзiця, а ўжо ў 2005-м сям’я практычна забяспечвае пражытковы мiнiмум двум дзецям.

Паводле меркавання Людмiлы Шахоцькі, матэрыяльнае стымуляванне нараджальнасцi эфектыўна для пэўнай катэгорыi людзей — тых, якiя адкладваюць нараджэнне жаданых дзяцей або нават адмаўляюцца ад гэтага па сацыяльна-эканамiчных прычынах. Адных непакоiць нiзкая зарплата, другiх — малая матэрыяльная дапамога, трэцiх — адсутнасць жылля, чацвёртых — ... прычын можа быць многа. Толькi гэту групу людзей (а яны, дарэчы, складаюць прыблiзна трэць) можна «спакусiць» мерамi па павелiчэнню нараджальнасцi, а астатнiх хоць азалацi — не стануць яны абзаводзiцца патомствам.

— Аднымi эканамiчнымi мерамi дэмаграфiчныя праблемы не вырашыш, — запэўнiвае Людмiла Пятроўна, — час ужо згублены. На жаль, сфармiравалiся акрэсленыя ўстаноўкi на адна-, рэдка двухдзетную сям’ю. Трэба цалкам мяняць грамадскую думку, погляды на ролю сям’i ў грамадстве, павышаць прэстыж гэтага iнстытута, прапагандаваць шматдзетныя сем’i.

Беларускiя мужчыны вымiраюць?

Рознiца ў працягласцi жыцця жанчын i мужчын на карысць першых — сусветная тэндэнцыя, але ў Беларусi яна, як высветлiлася, асаблiва адчувальная.

— Беларускiя мужчыны ў працаздольным узросце лiтаральна вымiраюць! — занепакоiла мяне Людмiла Пятроўна. — Памiраюць яны у 3—4 разы часцей, чым жанчыны. Жыццё мужчыны ў сярэднiм ажно на 12 гадоў карацейшае за жаночае. Мужчыны больш падуладныя алкагольнай i тытунёвай залежнасцям, да таго ж сярод iх павышана колькасць забойстваў i самагубстваў з-за праблем у бiзнэсе.

Дэмаграфiя: колькасць + якасць

У праекце Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi, паводле слоў Людмiлы Пятроўны, якраз надаецца вялiкая ўвага павелiчэнню працягласцi жыцця.

— I гэта вельмi важна, бо нас цiкавiць у дэмаграфii не толькi колькасць, але i якасць. Здаровае насельнiцтва — якасны паказчык. На яго ўплываюць экалогiя, сацыяльна-эканамiчнае становiшча, а галоўнае — лад жыцця. Цiкава, што здароўе чалавека вызначаецца ў меншай ступенi медыцынскiм абслугоўваннем (прыкладна 10 працэнтаў), затое больш чым на 50 працэнтаў яно залежыць ад таго, цi здаровы лад жыцця вядзе асоба. Астанiя 40 працэнтаў дзеляць пароўну экалогiя i генетыка. Так што фiнансавай падтрымкай выключна сферы аховы здароўя тут не абыдзешся. Трэба памятаць таксама i пра тое, што павышэнне толькi якасцi жыцця праблему дэпапуляцыi не вырашае.

У 2005 годзе ў аддзеле дэмаграфii i чалавечага развiцця Iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi правялi даследаванне, у аснове якога былi разлiкi дэмаграфiчных паказчыкаў на 100 гадоў наперад. Вынiкi аказалiся несуцяшальнымi: нават калi б нараджальнасць заставалася нязменнай, а смяротнасць стала такой, як у Японii (тут 85 гадоў — гэта сярэдняя працягласць жыцця, для параўнання: беларусы жывуць у сярэднiм 70 гадоў) — самай нiзкай у свеце, — дэпапуляцыя насельнiцтва ўсё роўна працягвалася б. Паколькi гэта паўплывае на прадстаўнiкоў старэйшых узростаў (выдатна, што яны не памруць зараз, аднак гэта ўсё роўна адбудзецца, няхай i некалькi пазней) i вельмi мала на моладзь, такiм чынам рэзка павялiчыцца колькасць насельнiцтва ў старэйшых узростах, а пра iх рэпрадуктыўныя здольнасцi гаварыць не выпадае. Такiм чынам, паказчык працягласцi жыцця, як i характарыстыка здароўя насельнiцтва, сказваецца лiтаральна толькi на якасцi.

Як жа кардынальна вырашыць праблему колькасцi?

— Калi мы хочам у найблiжэйшы час пазбавiцца ад дэпапуляцыi, кожнай жанчыне трэба нараджаць нават больш, чым 2,2 дзiцяцi. Узроставая структура ў Беларусi складваецца такiм чынам, што на змену шматколькаснаму пакаленню тых, хто нараджае зараз, прыйдзе настолькi малаколькаснае пакаленне, настолькi, што ў актыўным дзетародным узросце акажацца амаль у два разы менш жанчын, чым зараз.

Чаму расце колькасць народжаных на дадзеным этапе? Адказ просты: маё «бумавае» пакаленне (на 83-ы — 86-ы гады прыйшоўся пiк нараджальнасцi) зараз знаходзiцца ў найлепшым для рэпрадуктыўнасцi ўзросце i ўжо стварае ўласныя сем’i, абзаводзiцца дзецьмi. Гэта, паводле прагнозаў Людмiлы Шахоцькі, павялiчыць не толькi колькасць народжаных (скажам, да 6 тысяч), але i сумарны каэфiцыент нараджальнасцi (замест цяперашняга 1,2 стане, мабыць, 1,3 дзiцяці на адну мацi).

Два дзесяткi гадоў таму нараджальны «бум» быў справакаваны своечасовай i вельмi ўдалай дэмаграфiчнай палiтыкай, у прыватнасцi, маладыя мацi атрымалi магчымасць даглядаць дзяцей на працягу 3 гадоў. Тады нават многiя з тых жанчын, у якiх ужо былi дзецi i яны збiралiся на гэтым спынiцца, адважылiся на чарговае дзiця. Пагадзiцеся, яркi прыклад эфектыўнасцi дэмаграфiчнай палiтыкi. А якiя з тых мераў, што прымаюцца сёння, могуць у будучым прывесцi да падобных вынiкаў?

— Я думаю, што зараз вельмi ўплывовым фактарам можа стаць дапамога дзяржавы ў атрыманнi жылля маладымi сем’ямi, — выказвае сваё меркаванне Людмiла Пятроўна. — Са мной часта спрачаюцца на гэту тэму, маўляў, пасля вайны жылi па сем сем’яў на адной кватэры i нараджальнасць была высокая. Тыя, хто так кажа, забываюцца на тое, што запатрабаваннi ў людзей зараз зусiм iншыя, нават асаблiвасцi выхавання змянiлiся: трэба, каб дзiця акрамя школы, яшчэ i спортам, i музыкай займалася i абавязкова вучыла замежныя мовы. Адзiнаму ў сям’i дзiцяцi ўсё гэта даць значна прасцей. Безумоўна, ёсць i мiнусы ў такiм выхаваннi: сярод тых, у каго няма брацiка цi сястрычкi, значна больш разбэшчаных эгаiстаў, якiя лiчуць, што зямля верцiцца выключна вакол iх. Выхаванцы шматдзетных сем’яў вырастаюць, як правiла, больш адказнымi i працалюбiвымi.

Дарэчы, пра меры, звязаныя з жыллём: у праграме дэмаграфiчнай бяспекi прадугледжана таксама фiнансавая падтрымка для пагашэння запазычанасцi па выдадзеных няльготных крэдытах на жыллё. Памер дапамогi напрамую залежыць ад колькасцi дзяцей у сям’i: 1, 2, а таксама 3 i больш дзяцей гарантуюць 20, 40 i 50 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму адпаведна.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што Беларусь хварэе на распаўсюджаную i небяспечную хваробу — дэпапуляцыю, — перастала быць навiной. Паспрабуем разабрацца ў праблеме
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика