Суровы суд
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Канферэнц-зала Летась за кратамi апынулiся прыкладна 4 тысячы чалавек, якiм можна было прызначыць больш мяккае пакараннеПры ўсiм багаццi выбару мераў пакарання альтэрнатывы турэмнаму зняволенню многiя айчынныя слугi Фемiды па-ранейшаму не бачаць. Хоць пэўныя зрухi да лепшага ёсць. Як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi старшыня Вярхоўнага Суда Валянцiн Сукала, летась судамi было разгледжана 70 тысяч 470 крымiнальных спраў, па вынiках разгляду якiх былi асуджаны 78 тысяч 238 чалавек. Прычым каля 23 працэнтаў парушальнiкаў закона трапiлi за краты. Яшчэ 10 гадоў назад гэты паказчык складаў 36,5 працэнта. Аднак i леташнi прагрэс — слабое суцяшэнне. Бо, паводле слоў Валянцiна Сукалы, 88 працэнтаў людзей, якiя былi пазбаўленыя волi, здзейснiлi злачынствы, што не ўяўляюць вялiкай грамадскай небяспекi. Кiраўнiк Вярхоўнага Суда прама заявiў, што ягоныя калегi «пакутуюць на празмерную суровасць» i не выкарыстоўваюць у поўнай меры альтэрнатыўныя меры пакарання. Напрыклад, вышэйшая судовая iнстанцыя прыйшла да высновы, што прыкладна 4 тысячы чалавек летась маглi атрымаць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волi. Некаторыя памылкi калег выправiлi вышэйстаячыя судовыя iнстанцыi, якiя адмянiлi 487 празмерна жорсткiх прыгавораў. Для параўнання, «вельмi мяккiмi» былi прызнаны i адменены толькi 88 прысудаў. Зрэшты, летась былi выпадкi, калi суровасць прыгавораў не выклiкала нараканняў i заўваг. 2006 год аказаўся надзiва «ўраджайным» на выключныя меры пакарання, паколькi ў судах разглядалiся некалькi крымiнальных спраў, узбуджаных супраць цэлых злачынных арганiзацый. Да вышэйшай меры летась былi прыгавораны 9 злачынцаў, яшчэ 7 — прыгавораны да пажыццёвага зняволення. У 2005 годзе былi вынесены 2 смяротныя прысуды. Увогуле, летась заставалася даволi вялiкая нагрузка на слугаў Фемiды. На аднаго суддзю прыпадала ў сярэднiм 43 справы ў месяц, пры норме — 35 спраў. Магчыма, гэта i аказала негатыўны ўплыў на якасць правасуддзя. Вышэйшымi судовымi iнстанцыямi былi адменены прыгаворы ў адносiнах да 586 чалавек. Зафiксавана таксама 13 выпадкаў неабгрунтаванага прыцягнення людзей да крымiнальнай адказнасцi. Аднак пераважная большасць, а дакладней дзве трэцi прадстаўнiкоў судзейскага корпусу ў мiнулым годзе спрацавалi зусiм без памылак. Шмат працы чакае суддзяў сёлета. Паводле слоў Валянцiна Сукалы, пасля ўступлення ў сiлу з 1 сакавiка новага Кодэкса адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, колькасць спраў гэтай катэгорыi ў судах павялiчыцца прыкладна на 80 тысяч. Значны «прырост» адбудзецца за кошт парушальнiкаў правiлаў дарожнага руху. Напрыклад, летась было выяўлена больш за 60 тысяч п’яных вадзiцеляў, з якiмi найчасцей даводзiлася разбiрацца мiлiцыi. Паводле новага Адмiнiстрацыйнага кодэкса, такiя парушальнiкi будуць адказваць за свае ўчынкi перад судом. Мiж iншым, летась суддзi разгледзелi 265 тысяч 800 адмiнiстрацыйных спраў, што ў 6 разоў больш, чым у 2000-м годзе. Павялiчыўся i аб’ём грамадзянскага правасуддзя. У мiнулым годзе былi разгледжаны 233 тысячы 455 такiх спраў, што таксама ў некалькi разоў больш, чым 6 гадоў таму. Адметна, што абсалютная большасць людзей, якiя звярталiся ў суды дзеля абароны сваiх правоў, знайшлi справядлiвасць, аб чым яскрава сведчаць 95,8 працэнта задаволеных грамадзянскiх iскаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась за кратамi апынулiся прыкладна 4 тысячы чалавек, якiм можна было прызначыць больш мяккае пакаранне
|
|