21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сабекошт будаўнiцтва жылля павялiчыцца, але не вельмi iстотна

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

На пачатак гэтага года ў Мiнску на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў стаiць каля 184 тысяч сем’яў. Колькасць «чаргавiкоў» у сталiцы працягвае павялiчвацца. Толькi за мiнулы год жыллёвая чарга павялiчылася амаль на 30 тысяч сем’яў i асобных грамадзян. Як адзначыў учора дырэктар упраўлення капiтальнага будаўнiцтва Мiнгарвыканкама Андрэй Галь, летась у сталiцы было пабудавана 930 тысяч квадратных метраў жылля, што з’яўляецца найвышэйшым паказчыкам за ўсю гiсторыю будаўнiцтва ў Мiнску.

Сёлета Саветам Мiнiстраў запланавана пабудаваць у Мiнску 1 мiльён 76 тысяч квадратных метраў жылля, з якiх 699 тысяч «квадратаў» будзе ўзведзена для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Зараз пакуль рана казаць, як моцна рэальна падаражае будаўнiцтва жылля. Аднак ужо вядома, што ў сувязi з новымi цэнамi на энерганосьбiты цэмент падаражаў на 12—14 працэнтаў, электраэнергiя — на 22 працэнты, цеплавая энергiя — на 40 працэнтаў. Сабекошт будаўнiцтва жылля павялiчыцца, але не вельмi iстотна, лiчыць кiраўнiк УКБ Мiнгарвыканкама. Рэнтабельнасць прадпрыемстваў будаўнiчай галiны, якiя займаюцца ўзвядзеннем жылля для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, складае зараз на больш як 3—5 працэнтаў. Уся надзея сёння на тое, што прамысловасць будаўнiчых матэрыялаў будзе павялiчваць цэны на сваю прадукцыю толькi ў межах запланаваных прагнозных паказчыкаў, запэўнiў Андрэй Галь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак гэтага года ў Мiнску на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў стаiць каля 184 тысяч сем’яў. Колькасць «чаргавiкоў» у сталiцы прац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика