Вялікія перспектывы маленькага горада
Сяргей ГРЫБ
На працягу гэтага года ў Беларусi плануецца стварыць 140 тыс. новых працоўных месцаў, i ў тым лiку 21 тыс. з iх — у малых гарадах, а каля 4 тысяч — у сельскай мясцовасцi.
У вынiку, як адзначыла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, з улiкам цяперашнiх вакансiй (iх колькасць зараз складае 45 тыс.), сёлета на айчынным рынку працы будзе прапанавана прыкладна 185 тыс. свабодных месцаў. Прычым гэта, мяркуюць у мiнiстэрстве, забяспечыць працаўладкаванне работнiкаў, што патрапяць пад скарачэннi, прывядзе да прыросту паказчыкаў занятых у эканомiцы, а таксама дазволiць лiквiдаваць звыш 5 працэнтаў месцаў са шкоднымi ўмовамi працы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу гэтага года ў Беларусi плануецца стварыць 140 тыс. новых працоўных месцаў, i ў тым лiку 21 тыс. з iх — у малых гарадах, а каля 4 тысяч — у
|
|