21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пагадненне. Цi калдагавор?

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Сiтуацыя

20 жнiўня 2004 года я быў звольнены па скарачэнню штатаў. Пры гэтым, на мой погляд, звольнены з парушэннем заканадаўства. Справа ў тым, што падчас працэдуры скарачэння наймальнiк абмежаваўся толькi папярэднiм паведамленнем прафсаюзнага камiтэта прадпрыемства. Аднак пры гэтым — не атрымаў папярэдняй згоды таго ж прафкама.

У галiновым Тарыфным пагадненнi, што было прынята ў лютым 2004 года, ёсць канкрэтны запiс — «не дапускаць звальнення работнiкаў, без папярэдняга атрымання на тое згоды прафсаюзнага камiтэта, па невiнаватых дзеяннях, прадугледжаных артыкулам 42 Працоўнага кодэкса». I ў той жа час дадзеныя адносiны наймальнiка i работнiка нiяк не былi абгавораны ў калектыўным дагаворы прадпрыемства. Прычым якраз гэта супярэчлiвасць прывяла да абсалютна незразумелай сiтуацыi. Суд, куды я звярнуўся за аднаўленнем сваiх правоў, са спасылкай на калдагавор прымае бок наймальнiка. Аднак пракуратура выносiць пратэст. Потым справа разглядаецца ў судзе больш высокай iнстанцыi, якi пацвярджае першапачатковае рашэнне. Затым — зноў пратэст пракуратуры. I зноў пацвярджэнне рашэння судом... Дык хто ж у рэшце рэшт мае рацыю? I што рабiць у такiх варунках мне, а таксама, перакананы, iншым работнiкам, што маглi апынуцца ў падобным становiшчы?

Валянцiн Iванавiч Чэпелаў, г. Гомель.

Словам, раскладка атрымалася наступнай. З аднаго боку, галiновае тарыфнае пагадненне патрабуе абавязковай згоды на звальненне з боку прафкама. Але з iншага — узгадкi аб абавязковай згодзе прафсаюзнага камiтэта не аказалася ў калдагаворы. Сама па сабе сiтуацыя, як падалося, выглядае неадназначна i сапраўды можа датычыцца не толькi чытача «Звязды» — Валянцiна Iванавiча Чэпелава. Таму, як кажуць, без «прывязкi» да канкрэтнага выпадку мы вырашылi звярнуцца па каментарый да загадчыка юрыдычнай кансультацыi галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiра Iванавiча ШЭЛКОВIЧА:

— Артыкул 46 Працоўнага кодэкса вызначае, што ў выпадках, прадугледжаных калектыўнымi дагаворамi цi Тарыфнымi пагадненнямi, звальненне сапраўды робiцца пасля папярэдняй (але не пазней чым за два тыднi) згоды прафкама. I, з аднаго боку, тут мае рацыю пракуратура, якая са спасылкай на Тарыфнае пагадненне, звяртае ўвагу на неабходнасць такой згоды. Тым больш, што абавязковасць згоды прафкама закладзена ў тым жа пагадненнi.

Аднак падысцi да спрэчкi можна i з iншага боку, што, дарэчы, i зрабiлi суды. Паводле артыкула 360 Працоўнага кодэкса, сам змест пагаднення вызначаецца бакамi ў межах iх кампетэнцыi. Гэта значыць, што некаторыя палажэннi пагаднення могуць мець абавязковы, а некаторыя — толькi рэкамендацыйны характар. Iнакш кажучы, калi наймальнiк лiчыць пэўныя нормы прымальнымi, то ён замацоўвае iх у калдагаворы. I тым самым бярэ на сябе абавязак па iх выкананню.

У той жа час калi наймальнiк лiчыць пэўныя нормы пагаднення загадзя нерэальнымi з пункту гледжання фiнансавых магчымасцяў або з пункту гледжання абмежавання сваёй дзейнасцi (як у выпадку са звальненнем), то ён не ўключае такiя нормы ў калектыўны дагавор. Прычым на падставе заканадаўства запярэчыць яму ў гэтым немагчыма. Бо ў рэшце рэшт не можа мiнiстэрства цi канцэрн, у рамках якога прымаецца Тарыфнае пагадненне, указваць наймальнiку, што вядзе самастойную гаспадарчую дзейнасць, да прыкладу, як трацiць грошы. Якраз апошняе — i ёсць тая самая «кампетэнцыя наймальнiка».

— I ўсё ж, на ваш погляд, дзе тут выйсце?

— У сiтуацыi, калi бакi падыходзяць да спрэчкi па-рознаму, патрабуецца заканадаўчае рэгуляванне з прамым адказам. Аднак, на жаль, прамой трактоўкi на сёння няма. Таму ў падобных варунках рашэнне павiнен прымаць суд. А калi работнiк цi наймальнiк з судовым рашэннем не згаджаюцца, то яго можна абскардзiць у больш высокай iнстанцыi: у тым лiку звярнуцца ў Вярхоўны Суд, цi ў рэшце рэшт, — непасрэдна да старшынi Вярхоўнага Суда. Канчаткова расставiць усе кропкi можна толькi такiм чынам. Прычым нi Федэрацыя прафсаюзаў, нi якая-небудзь iншая структура паўплываць на рашэнне Вярхоўнага Суда цi яго Старшынi не можа. Са свайго боку ФПБ можа толькi адно — узмацнiць кантроль за прыняццем калектыўных дагавораў i ўнясеннем у iх умоў, прадугледжаных у генеральным, тарыфных i мясцовых пагадненнях.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 жнiўня 2004 года я быў звольнены па скарачэнню штатаў. Пры гэтым, на мой погляд, звольнены з парушэннем заканадаўства. Справа ў тым, што падчас пра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика