Старасць — з выгодамi ў хаце
Iнга МIНДАЛЁВА
АДВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ Нам звычайна прыходзяць лiсты са скаргамi i крытыкай у адрас мясцовых уладаў. Куды радзей сустракаюцца пiсьмы са словамi ўдзячнасцi (маўляў, калi ўсё добра, навошта ж пiсаць?). Адзiн з такiх пазiтыўных лiстоў мы атрымалi з вёскi Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласцi.Аўтар — ветэран Вялiкай Айчыннай вайны, iнвалiд II групы пенсiянер Мiхаiл Iосiфавiч Крайноў просiць на старонках нашай газеты выказаць падзяку раённаму старшынi выканкама Юрыю Адамчыку. «Хата наша размяшчаецца на ўскраiне вёскi, выгод не мае, — пiша Мiхаiл Iосiфавiч. — Ваду мы насiлi з калодзежа, бо водаправод весцi было далёка, ды i самi мы былi маладзейшымi (зараз аўтару 95 гадоў, яго жонцы 80). Цяпер у нас з’явiлася магчымасць падвесцi ваду ў хату, бо за сто метраў пабудавалi «прэзiдэнцкiя домiкi» з усiмi выгодамi». Пенсiянер звярнуўся да старшынi райвыканкама з просьбай дапамагчы вырашыць пытанне з водазабеспячэннем. Юрый Уладзiмiравiч уважлiва выслухаў пенсiянера i паабяцаў вырашыць яго пытанне станоўча. «Хутка ў нашай хаце з’явiлася вада i астатнiя выгоды, — працягвае пенсiянер. — Вядуцца работы па газiфiкацыi раёна. Хутка ў нас будзе газавае ацяпленне». Скарыстаўшы магчымасць на старонках свайго пiсьма пенсiянер добрым словам узгадвае работнiкаў мясцовага аддзялення жыллёва-камунальнай гаспадаркi i старшыню Жупранскага сельскага Савета дэпутатаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нам звычайна прыходзяць лiсты са скаргамi i крытыкай у адрас мясцовых уладаў
|
|