На лiдскай «Лакафарбе» было ўзгаранне
Сяргей РАСОЛЬКА
Учора ў 7.52 у цэнтр аператыўнага кiравання дыспетчару пажарнай аварыйна-выратавальнай часцi паступiў сiгнал: у адным з цэхаў ААТ «Лакафарба» г. Лiды канцэрна «Белнафтахiм» узгаранне кандэнсатара намарожвання.
На адкрытай тэхналагiчнай пляцоўцы, як устанавiлi прыбыўшыя ў 7.59 разлiкi, гарэлi тры калоны вышынёй 6 метраў кожная. У 8.15 пажар быў лакалiзаваны, а ў 8.23 — лiквiдаваны. Агнём пашкоджаны адзiн працуючы кандэнсатар i два непрацуючыя з васьмi. Пацярпелых, на шчасце, не было. Як мяркуецца, прычынай пажару стала самаадвольнае ўзгаранне ў вынiку збою тэхналагiчнага працэсу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў 7.52 у цэнтр аператыўнага кiравання дыспетчару пажарнай аварыйна-выратавальнай часцi паступiў сiгнал: у адным з цэхаў ААТ «Лакафарба» г. Лiды |
|