Прапрацоўваецца пытанне аб скарачэннi колькасцi супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў Беларусi на 2
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 лютага прыняў з дакладам мiнiстра ўнутраных спраў Уладзiмiра Навумава. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб вынiках работы органаў унутраных спраў за 2006 год. Мiнiстр адзначыў, што ў мiнулым годзе значна скарацiлася колькасць асаблiва цяжкiх i цяжкiх злачынстваў. Зменшылася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнiмi. Разам з тым ёсць i шэраг праблемных пытанняў.
Паводле слоў Прэзiдэнта, неабходна больш пiльную ўвагу ўдзялiць пытанням бяспекi дарожнага руху ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Дырэктывы № 1. З 1 сакавiка ўступае ў дзеянне новы Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Да пачатку сакавiка органы ўнутраных спраў i iншыя дзяржаўныя органы павiнны правесцi шырокую растлумачальную работу сярод насельнiцтва адносна выканання Правiлаў дарожнага руху. Увядзенне новага адмiнiстрацыйнага кодэкса прызначана станоўча паўплываць на сiтуацыю. На сустрэчы таксама абмяркоўвалiся пытаннi аптымiзацыi колькасцi i структуры МУС. У прыватнасцi, прапрацоўваецца пытанне аб скарачэннi колькасцi супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў на 2 тыс. чалавек. Зэканомленыя сродкi пойдуць на паляпшэнне тэхнiчнай аснашчанасцi органаў унутраных спраў. Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне прапрацаваць пытанне аб амнiстыi грамадзян, якiя ўчынiлi менш цяжкiя злачынствы i сталi на шлях выпраўлення. Кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу ўзмацнiць барацьбу з п’янствам, вырабам фальсiфiкаваных спiртных напiткаў i самагону. Прэзiдэнт даручыў узмацнiць работу па ўмацаванню эканамiчнай бяспекi краiны ў кантэксце нядаўна прынятай Дырэктывы № 2. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 13 лютага прыняў з дакладам мiнiстра ўнутраных спраў Уладзiмiра Навумава. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб в
|
|