21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стратэгiчна не перспектыўны?

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

Пасёлак Сураж знаходзiцца за 35 кiламетраў ад Вiцебска ў бок Расii. Спецыяльны пункт страхавання аўтатранспарту для перасячэння мяжы — тут жа ў цэнтры пасёлка. Чатыры ракi: шырокая Заходняя Дзвiна, прыгожая Каспля ды Неварожка i Суражка (ад апошняй i паходзiць назва пасёлка) уяўляюць сабой непаўторнае «воднае царства». I лясы тут багатыя. Таму i прыязджаюць сюды дажываць свой век пенсiянеры з Расii (iх тут каля 30, многiя за пенсiяй лiтаральна едуць за мяжу). Ды i дачы ў Суражы — мара не толькi вiцябчан. Праз Заходнюю Дзвiну ходзiць паром — iх у Беларусi засталося няшмат. Ён аб’дноўвае пасёлак, якi знаходзiцца на двух берагах. А калi паром па нейкiх прычынах не можа функцыянаваць, яго замяняе катэр, (якi тут называюць «Тытанiк»).

Не да турызму

На жаль, нiхто тут арганiзацыяй турызму не займаецца. У пасялковым Савеце i так спраў хапае. Трэба i дарогi ад снегу прыбраць, i асвятленне вулiц пракантраляваць. Калi я завiтаў у Суражскi пасялковы Савет, яго старшыня Аляксандр Вялiтчанка якраз быў заклапочаны «снежнай праблемай».

Расказаў, што сельсавет мае толькi адзiн трактар, якi i агароды апрацоўвае, i снег чысцiць. Добра, што дапамагаюць змагацца са снегам спецыялiсты вiцебскага дарожнага рамонт- на-будаўнiчага ўпраўлення № 144, якiя жывуць у Суражы. А ў прынцыпе, такiя арганiзацыi адказваюць за парадак на дарогах толькi «да пачатку» населеных пунктаў. Даводзiцца «круцiцца». Тыя ж вулiцы вясковыя, калодзежы, могiлкi — усё гэта не знаходзiцца на балансе пасялковага выканкама, а займацца трэба. Добра, што за водазабеспячэнне, асвятленне цяпер адказваюць адпаведныя арганiзацыi. А вось добраўпарадкаванне — справа пасялковага Савета. На апошняе выдзелена менш за 2 мiльёны рублёў. А на тэрыторыi — 20 вёсак i Сураж...

Для часткi насельнiцтва, якое жыве на iншым беразе Заходняй Дзвiны, вялiкая праблема — адсутнасць моста. Калi водны транспарт працаваць не можа, трэба ехаць кiламетраў 75 у аб’езд воднага бар’еру... Таму ў такiя днi дзятва з берагу, якi ў «iзаляцыi», ходзiць у iншую школу, а ў дарослых узнiкаюць праблемы з тым, як дабрацца ў магазiн i г.д. Пастаянны мост Суражу не «свецiць», бо паток машын тут невялiкi, ды i чамусьцi лiчыцца, што пасёлак стратэгiчна не перспектыўны. Затое тут у 2008 годзе плануюць адкрыць аграгарадок. У гаспадаркi iмя Шмырова вялiкiя планы па будаўнiцтву малочнага комплексу на 1,5 тысячы галоў...

Настальгiя па мiнуламу

Калiсьцi Сураж быў раённым цэнтрам. У 1960-м, калi ён страцiў гэты прэстыжны статус, жыццё перамянiлася не ў лепшы бок. Народ стаў iмкнуцца ў iншыя месцы. З часам арганiзацыi, якiя тут працавалi, былi пераведзены ў Вiцебск. Дарэчы, такiя раёны, дзе райцэнтрам з’яўляецца сталiца вобласцi, маюць пэўныя праблемы. Тая ж раённая служба быту знаходзiцца ў Вiцебску, дзе i так «быту» i iншага хапае. I што, туды ездзiць за дзесяткi кiламетраў вяскоўцу, каб пастрыгчыся? Цi ў раённы Дом культуры, каб спець у Вiцебску? Мiж iншым, Дом культуры цяпер ёсць у аграгарадку Ноўка, што кiламетраў за 5 ад горада (затое, рэдкi факт — менавiта ў Суражы працуе Цэнтр дзiцячай творчасцi ўсяго раёна, яго ўзначальвае Таццяна Мiхасевiч. Установа аб’ядноўвае 65 сельскiх гурткоў). Застаўся ў Суражы ўчастак ЖКГ, якi падпарадкоўваецца таксама вiцебскаму кiраўнiцтву.

Пра нейкi «заняпад» неаднаразова чуў ад суражцаў, якiя добра памятаюць часы росквiту пасёлка. Моладзь мясцовая пасля вучобы ў ВНУ i каледжах магла б працаўладкоўвацца ў розных адмiнiстрацыйна-гаспадарчых структурах, але iх ужо няма. Работу наогул знайсцi ў Суражы цяжка. Добра, што ў спадчыну ад мiнулага засталiся ўсе «атрыбуты цывiлiзацыi». I сад ёсць, i сярэдняя школа, i банк, i пошта... Нават пажарная часць дзейнiчае.

Эх, пракачу!..

Канешне, не аб будаўнiцтве гатэля i пляцовак для верталётаў багацеяў думае старшыня Савета. Той жа «Тытанiк», што належыць ЖКГ, фактычна эксплуатуецца толькi ўзамен парому. Але чаму б не катаць на iм людзей, ды i не толькi прыезджых, а i мясцовых? Недалёка ад Суража ёсць пляж, якi створаны самой прыродай. Добраўпарадкаваць бы яго, арганiзаваць пракат катамаранаў, лодак, гандаль выязны. А яшчэ недалёка ёсць востраў, якi таксама мог бы прыносiць карысць. Але хто ўсiм гэтым, а найперш рэкламай, будзе займацца? Ва ўпраўлення ЖКГ галоўная мэты зусiм iншыя. Ды i няма, напэўна, там такiх спецыялiстаў. Не знаходзiцца iнiцыятыўных сярод жыхароў вёсак i пасёлка, няма жадаючых рызыкнуць i пачаць сваю турыстычную справу. Прадпрымальнiкi, што тут працуюць, толькi гандлем займаюцца.

Даўно ўжо чуў аб iдэi «сябраваць Суражамi». Вядомы Судак у Крыме — гэта былы Сураж, ёсць населеныя пункты з такiмi ж назвамi i ў Польшчы, Расii, у Гродзенскай вобласцi. З энтузiязмам расказваў мне аб жаданнi «параднiць Суражы» дырэктар мясцовай СШ Вiктар Мiхасевiч. Вялi перапiску, каб «навесцi масты». Iснуе шмат мiжнародных праектаў, якiя падтрымлiваюць такiя мясцовыя iнiцыятывы. I некалькi малых гарадоў Беларусi атрымлiвалi як кансультацыйную, так i фiнансавую падтрымку. Проста трэба ведаць куды адправiць заяўку. Думаецца, што i Суражу пашанцуе. I можна будзе стварыць нейкае «кола сяброўства», што таксама магло б спрыяць развiццю турызму як ў Суражы Вiцебскага раёна, так i ў iншых Суражах...

У цэлым жыццё ў былым райцэнтры цяпер не адрознiваецца ад звычайных пасёлкаў i вёсак. Улiчваючы, што Сураж знаходзiцца ўбаку ад галоўных магiстраляў, ды i цягнiк сюды не ходзiць, складваецца ўражанне, што празмерна цiха тут, i занадта спакойна...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасёлак Сураж знаходзiцца за 35 кiламетраў ад Вiцебска ў бок Расii. Спецыяльны пункт страхавання аўтатранспарту для перасячэння мяжы — тут жа ў цэнтры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика