21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гарыць «курсач»? Мы выязджаем!

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА

Студэнт i халява — непадзельныя паняццi. I паесцi iм хочацца на халяву, i на спектакль схадзiць, i вандраваць паехаць аўтастопам... Нават вучыцца спрабуюць не сваёй галавой...

«Памятаю, цягалi курсавыя i рэфераты з Iнтэрнэту, — узгадвае ўчарашнi студэнт. — Альбо злёгку змянялi чужую працу, а малюнкi карэктавалi ў Paint’е. Даволi часта «курсачы» пiсалi шляхам сканiравання на камп’ютары кнiг па тэме (гэта мой выпадак). У каго ж быў сканер, нават распачыналi невялiкi бiзнэс — адна праца каштавала 9 долараў. Ну а на крайнi выпадак карысталiся аб’явамi накшталт «дапамагу ў напiсаннi курсавых, дыпломных...».

Вам, напэўна, цiкава, колькi каштуе такая халява? Бо правiльна кажуць: бясплатным бывае толькi сыр у мышалоўцы (i то яго кошт — жыццё). Пагуляла я па некалькiх сайтах глабальнай сеткi i... заўважыла наступную заканамернасць: сярэднi кошт за напiсанне рэферата — 20 тысяч рублёў, кантрольнай — 30, курсавой — 40 (тэарэтычная частка), 60 (практычная), справаздачы па практыцы — 60, дыплома — 200—300 тысяч рублёў. Такiя паслугi замежным студэнтам абыдуцца даражэй. Канечны кошт устанаўлiваецца ў залежнасцi ад складанасцi працы.

ТАБУ IНТЭЛЕКТУАЛЬНАМУ ПАДМАНУ

— Да заказу дыпломных i курсавых работ адношуся, як i любы выкладчык, негатыўна, — дзелiцца ўласнымi думкамi дацэнт кафедры крымiнальнага права, кандыдат юрыдычных навук, член вучэбна-метадычнай камiсii юрыдычнага факультэта БДУ Андрэй Вiктаравiч Шыдлоўскi. — Такi сродак вучобы пазбаўляе студэнта ўсякага творчага пачатку. Гэта, на мой погляд, iнтэлектуальны падман.

На кожным факультэце маецца банк дыпломных работ. Дзякуючы яму можна адсочваць плагiят. Калi работа там не ўсплывае, у распараждэннi выкладчыка — архiў.

— Кожны год на першым пасяджэннi кафедры перазацвярджаецца тэматыка дыпломных i курсавых работ. I, я ўпэўнены, гэта правiльны крок. Адваротнае заведама падштурхоўвае студэнта, якi любiць халяву, да выбару, а пасля i заказу стандартнай работы.

Паводле слоў Андрэя Вiктаравiча, вопытны выкладчык звычайна ведае ўзровень ведаў кожнага студэнта, з якiм працуе, яго здольнасцi. Таму яму не спатрэбiцца прыкладаць шмат намаганняў, каб вызначыць, што гэту курсавую цi рэферат напiсаў нехта iншы. Такую работу адразу ж адхiляюць, здымаюць з дыстанцыi. У студэнта з’яўляюцца праблемы.

Як не дзiўна, але некаторыя студэнты нават не перачытваюць чужую работу.

— Выклiкаю. Пытаюся, пра што iдзе гаворка ў гэтым параграфе? Чую ў адказ: «Там жа ўсё напiсана». Тут увесь падман i выплывае наверх.

У некаторых работах, часцей за ўсё гэта адносiцца да рэфератаў (дастае з шафы некалькi студэнцкiх работ i дэманструе), маюцца нават спасылкi на iнтэрнэтаўскiя сайты.

Я ж, каб пазбегнуць падобных недарэчнасцяў, даю студэнтам эксклюзiўны на сёння план работы. Напрыклад, прашу раскрыць тэму сутнасцi пакарання ў прынцыпова новым аспекце. Лiчу, што адным толькi планам можна паставiць крыж на заказных дыпломах i курсавых... Акрамя гэтага, прыношу на заняткi артыкулы i манаграфii замежных аўтараў. Знайсцi iх у Беларусi немагчыма...

Студэнты, якiя на другiм курсе прыходзяць да Андрэя Вiктаравiча пiсаць курсавыя работы, як правiла, напрыканцы пятага курса маюць гатовыя навуковыя даследаваннi. Многiя з гэтых работ iдуць на рэспублiканскi конкурс, займаюць там прызавыя месцы.

— Барацьба з плагiятам на самым першым этапе. Вось мой прынцып працы.

Стараюся даць студэнтам адчуць сябе аўтарам, ганарыцца гэтым. Зрабiць так, каб яны не баялiся будаваць свае сказы, прыво-дзячы пры гэтым уласныя аргументы. А калi што не атрымлiваецца, дапамагаю, даю параду.

«Якасна i прафесiйна!» — гэта пiар. Напрыклад, у галiне крымiнальнага права толькi каля двух дзесяткаў кандыдатаў i адзiн доктар навук. Гэта — вузкапрафесiйная сфера.

— Сваё кола мы ведаем. Нават па стылю напiсання работ няцяжка пазнаць калегу. Ды i не будзе нiхто вока запарушваць свайму паплечнiку. Гэта ж прафесiйная этыка.

Як паказвае практыка, асноўную масу заказных работ выконваюць учарашнiя цi сённяшнiя завочнiкi. Гэта заўважна. Тут маецца небяспека: няякаснае выкананне. Часта ў такiх работах не ўлiчаны вызначаныя патрабаваннi ўнiверсiтэта: шрыфт, афармленне спасылак, тытульнага лiста, спiса лiтаратуры...

ДЫПЛОМ — СВАIМI СIЛАМI?..

У Андрэя Вiктаравiча ў гэтым годзе тры дыпломнiцы. Шанцуе, калi трапляюцца старанныя i адказныя.

— Але ёсць выпускнiкi, якiя дацягваюць да апошняга, прыходзяць напярэдаднi абароны. За два днi выкладчык, магчыма, i паспее ўнесцi праўкi, але цi паспее студэнт iх улiчыць... А калi яшчэ ў апошнi момант высветлiцца, што дыплом «лiпавы»...

Раптам, як па заказу, прыйшла студэнтка-завочнiца на кансультацыю па напiсанню дыпломнай работы.

— Трэба раздзяляць такiя паняццi, як студэнты дзённага аддзялення i завочнiкi, — падтрымала размову Святлана. — Чым звычайным студэнтам займацца, акрамя вучобы? А ў завочнiкаў — праца, сям’я, дзiця... Часам нават фiзiчна не паспяваеш выканаць кантрольную самастойна. Прыблiзна восемдзесят працэнтаў маiх знаёмых завочнiкаў заказваюць кантрольныя, радзей курсавыя работы. Але дыплом, пераканана, кожны будучы спецыялiст, калi ён сябе паважае, павiнен напiсаць сваiмi сiламi.

А вось што думаюць наконт гэтага самi студэнты дзённага аддзялення:

«У студэнтаў не так шмат грошай, каб трацiць iх на курсавыя i дыпломныя работы. А ляноту можна пераадолець...».

«Да такiх студэнтаў адношуся адмоўна, навошта тады яны прыйшлi ў ВНУ».

«Курсавая — не паказчык iнтэлекту i прафесiйных здольнасцяў, напрыклад, на журфаку БДУ цi Акадэмii мастацтваў. Калi ў цябе ёсць талент, ён, паверце, нiкуды не знiкне. Курсавая — пустая трата часу, таму, каб яго зэканомiць, можна i заказаць яе праз Iнтэрнэт».

«У мяне часта не хапае часу, бо я, акрамя вучобы, сур’ёзна займаюся спортам i падпрацоўваю прамоўтэрам. Таму часам карыстаюся паслугамi студэнтаў-завочнiкаў».

Сапраўды, праблема заказу курсавых i iншых работ — справа кожнай ВНУ, у прыватнасцi. Безумоўна, калi працаваць толькi дзеля гадзiн, то выкладчык будзе садзейнiчаць развiццю ценявога бiзнэсу, камерцыйнай дзейнасцi такога плана. А калi ёсць попыт, то, адпаведна, будуць i прапановы, i наадварот...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнт i халява — непадзельныя паняццi. I паесцi iм хочацца на халяву, i на спектакль схадзiць, i вандраваць паехаць аўтастопам... Нават вучыцца спра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика