«Мабiльныя» адзнакi
Надзея НIКАЛАЕВА
Абiтурыент—2007 Як i абяцалi арганiзатары цэнтралiзаванага тэсцiравання, пачынаючы з гэтага года, усе ўладальнiкi мабiльных тэлефонаў змогуць даведацца аб вынiках здачы цэнтралiзаванага тэсцiравання не толькi на сайтах Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў i вышэйшых навучальных устаноў, дзе яны праводзiлi тэст-выпрабаваннi, але i з дапамогай аператараў мабiльнай сувязi. Больш таго, такая ж магчымасць прадастаўлена таксама ўдзельнiкам другога i трэцяга раундаў рэпетыцыйнага тэсцiравання. Другi раунд зараз — у самым разгары, а трэцi пройдзе ў красавiку.Паслуга будзе рэалiзаваная ў выглядзе iнтэрактыўнага сэрвiсу SMS-падпiска i на дадзены момант даступная для абанентаў VЕLСОM, МТС i DIАLLОG. Маладым людзям, якiх зацiкавiць гэта прапанова, трэба або напярэдаднi, або пасля праходжання тэсцiравання адправiць SMS-запыт на кароткi нумар 5050. Аператыўна, па меры апрацоўкi бланкаў адказаў, мабiльныя аператары будуць адпраўляць сваiм «падпiсчыкам» SMS-паведамленнi з iнфармацыяй аб атрыманых на тэсцiраваннi балах. Падпiска ажыццяўляецца асобна на кожны з этапаў рэпетыцыйнага тэсцiравання i асобна — на атрыманне вынiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання. Фармат SMS-запыту: Нумар этапу тэсцiравання / Серыя дакумента / Нумар дакумента (уся iнфармацыя SMS-запыту ўводзiцца праз прабел): Нумар этапу тэсцiравання: 2 — другi этап рэпетыцыйнага тэсцiравання 3 — трэцi этап рэпетыцыйнага тэсцiравання 4 — цэнтралiзаванае тэсцiраванне (у т.л. рэзервовы дзень) Серыя дакумента: серыю дакумента, указаную у бланку адказаў, трэба ўводзiць без прабелаў, вялiкiмi лацiнскiмi лiтарамi. Для беларускiх пашпартоў, напрыклад, MР, BM, АB i г.д. Для пашпартоў грамадзян Расiйскай Федэрацыi — гэта першыя чатыры лiчбы, надрукаваныя ўверсе кожнай старонкi пашпарта. Для пашпартоў iншых дзяржаў усе нялiчбавыя сiмвалы трэба ўносiць таксама, як указана ў дакуменце. Нумар дакумента: нумар дакумента, указанага ў бланку адказаў, трэба ўводзiць без прабелаў. Нулi, якiя стаяць першымi, трэба ўводзiць абавязкова. Для беларускiх пашпартоў — гэта сямiзначны нумар. Для пашпартоў грамадзян Расiйскай Федэрацыi — гэта апошнiя шэсць лiчбаў, надрукаваныя ўверсе кожнай старонкi пашпарта. Прыклад SMS-запыту на атрыманне вынiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання на пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь серыi МР i № 0123456: 4 МР 0123456 Прыклад SMS-запыту на атрыманне вынiкаў трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэсцiравання на пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь серыi ВМ 1234567: 3 ВМ 1234567 Прыклад SMS-запыту на атрыманне вынiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання на пашпарт грамадзянiна Расiйскай Федэрацыi серыi 5101 i № 112233: 4 5101 112233 У тым выпадку, калi пры фармiраваннi SMS-запыту цi пры запаўненнi рэгiстрацыйнай часткi бланка адказаў будзе дапушчана памылка, вынiк тэсцiравання ў выглядзе SMS-паведамлення атрымаць будзе немагчыма. Аднак кошт адпраўленага SMS-паведамлення будзе спiсвацца з рахунка ўладальнiка мабiльнага тэлефона. Кошт адпраўкi SMS-запытаў на нумар 5050 складае 2500 рублёў без улiку падатку. У SMS-паведамленнi аператара мабiльнай сувязi, якое атрымае абiтурыент, будзе ўтрымлiвацца наступная iнфармацыя: серыя дакумента, нумар дакумента, вiд тэсцiравання, нумар этапу тэсцiравання, назва вучэбнай дысцыплiны i тэставы бал. Прыклад такога паведамлення: МР 012345 СТ, Этап 4 Беларуская мова Бал: 85. Больш падрабязную iнфармацыю можна знайсцi на сайце www.333.bу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як i абяцалi арганiзатары цэнтралiзаванага тэсцiравання, пачынаючы з гэтага года, усе ўладальнiкi мабiльных тэлефонаў змогуць даведацца аб вынiках зда
|
|