21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Васiль ЖАРКО: «У рабоце са зваротамi грамадзян трэба выкараняць абыякавасць i цяганiну»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Беларусь на сёння лiдзiруе ў свеце як па ўзроўню шпiталiзацыi насельнiцтва, так i па колькасцi наведванняў урачоў. Па вынiках мiнулага года на кожнага беларуса прыйшлiся 3 ложка-днi i 12,7 наведвання ўрачоў (без улiку арганiзацый ведамаснай медыцыны). Аб гэтым паведамiў на калегii, дзе падводзiлiся вынiкi дзейнасцi медыцынскай галiны за 2006 год, мiнiстр аховы здароўя нашай краiны Васiль ЖАРКО.

Як зазначыў у сваiм выступленнi мiнiстр, выдаткi на стацыянарную дапамогу ў нас перавышаюць выдаткi на амбулаторна-полiклiнiчную дапамогу, хоць паводле медыцынскай статыстыкi, лячэнне 80 працэнтаў усiх захворванняў распачынаецца i завяршаецца менавiта на ўзроўнi першаснага звяна. У сусветнай медыцынскай практыцы бальнiчная сетка зарыентаваная пераважна на актыўнае кароткатэрмiновае лячэнне вострых выпадкаў захворванняў. Услед за гэтым выкарыстоўваюцца розныя варыянты далечвання, рэабiлiтацыi, аказання медыка-сацыяльнай дапамогi, уключаючы медыцынскi патранаж пацыентаў у хатнiх умовах.

Сёння асноўная нагрузка прыпадае ў айчыннай сiстэме аховы здароўя на амбулаторна-полiклiнiчнае звяно, пры гэтым участковыя тэрапеўты i педыятры складаюць толькi восьмую частку ад агульнай «армii» ўрачоў. Увогуле ўкамплектаванасць палiклiнiк спецыялiстамi застаецца нiзкай. У найбольшай ступенi кадравы голад адчувае сталiца, дзе ўкамплектаванасць гарадскiх палiклiнiк складае толькi 65 працэнтаў па фiзiчных асобах, i каэфiцыент сумяшчальнiцтва таксама адзiн з самых высокiх.

— Неабходна рэгулярна аналiзаваць структуру наведванняў палiклiнiк з улiкам узроставай катэгорыi пацыентаў. Трэба аказваць насельнiцтву максiмум дапамогi пры мiнiмуме наведванняў урачоў, а зусiм не наадварот, — падкрэслiў мiнiстр. — Максiмум увагi ўдзяляйце першаснаму звяну: трэба правесцi яго перааснашчэнне, укаранiць там новыя формы работы, дабiвацца вырашэння сацыяльных пытанняў для прыцягнення ў гэту службу спецыялiстаў.

Сiтуацыя з тэхнiчным аснашчэннем арганiзацый аховы здароўя, паводле слоў Васiля Жарко, застаецца складаная. 80 працэнтаў медыцынскай тэхнiкi маюць тэрмiн эксплуатацыi больш за 10 гадоў, у тым лiку 36 працэнтаў — больш за 20 гадоў. Сёння шмат надзей звязваюцца з iмпартазамяшчэннем i рэалiзацыяй дзяржаўнай праграмы распрацоўкi i вытворчасцi медыцынскай тэхнiкi i вырабаў медыцынскага прызначэння.

Адна з асноўных задач на гэты год — завяршэнне рэканструкцыi i перааснашчэння радзiльных дамоў, аперацыйных блокаў, рэанiмацыйных аддзяленняў у цэнтральных раённых бальнiцах. «Аднак нiколi нельга забывацца пра тое, што недастаткова проста закупiць сучаснае абсталяванне. Для яго яшчэ трэба падрыхтаваць адпаведнае памяшканне, падрыхтаваць для работы з новай тэхнiкай персанал, паклапацiцца пра яе якаснае тэхнiчнае абслугоўванне i iнтэнсiўнае выкарыстанне дарагога абсталявання», — падкрэслiў мiнiстр.

Летась у беларускiх медыцынскiх ВНУ быў самы вялiкi выпуск урачоў — 1825 спецыялiстаў, што дазволiла ўпершыню ўкамплектаваць урачамi ўсе ўчастковыя бальнiцы. Колькасць жа амбулаторый, не ўкамплектаваных урачамi, скарацiлася ў 1,5 раза. Такiх амбулаторый засталося ўсяго 30, прычым палова з iх знаходзяцца ў Магiлёўскай вобласцi.

— Адной з асноўных праблем кадравай палiтыкi застаецца незбалансаванасць размеркавання ўрачэбных кадраў, — лiчыць кiраўнiк медыцынскай галiны. — На маю думку, нам трэба распрацаваць прыкладны галiновы баланс медыцынскiх кадраў. Перш за ўсё гэта датычыцца чатырох асноўных формаў аказання медыцынскай дапамогi: амбулаторна-полiклiнiчнай, хуткай медыцынскай дапамогi, стацыянарнай i стацыянаразамяшчальнай. Гэта будзе спрыяць аптымальнаму размеркаванню рэсурсаў у сiстэме аховы здароўя. У цяперашняй сiтуацыi прыём у вышэйшыя медыцынскiя навучальныя ўстановы пераважае над прыёмам у сярэднiя спецыяльныя медыцынскiя ўстановы. Аднак гэта сiтуацыя не можа быць доўгачасовай, iнакш мы маем усе шанцы сутыкнуцца ў недалёкай будучынi ўжо з дэфiцытам сярэдняга медыцынскага персаналу. Увогуле трэба перагледзець сiстэму падрыхтоўкi медыцынскiх сёстраў, каб наблiзiць iх функцыi да ўрачэбных, што дазволiць зменшыць патрэбу ва ўрачэбных кадрах. Ад 10 да 20 працэнтаў свайго часу ўрачы вымушаны сёння выдаткоўваць на функцыi, якiя могуць выконваць медыцынскiя сёстры.

Няма пакуль што пазiтыўных зрухаў i ва ўкамплектаванасцi ўрачэбнымi кадрамi службы хуткай дапамогi. За год яе аўтапарк папоўнiлi 200 новых санiтарных аўтамабiляў, «iльвiную» долю з якiх (81 машыну) набыла для сябе Мiнская вобласць i 42 машыны — сталiца. Мiнiстр лiчыць гэтыя тэмпы нездавальняючымi, паколькi трэцяя частка машын аўтапарка эксплуатуюцца больш за ўстаноўленыя тэрмiны. Для паляпшэння даступнасцi хуткай медыцынскай дапамогi трэба iсцi шляхам здраблення буйных падстанцый хуткай дапамогi i ствараць новыя падстанцыi ў гарадскiх мiкрараёнах i новыя пасты ў аддаленых пунктах сельскай мясцовасцi.

— Пры фармiраваннi кадравага рэзерву, падборы i расстаноўцы кадраў мы абавязаны самым уважлiвым чынам ацэньваць эфектыўнасць работы са зваротамi грамадзян, — звярнуў увагу членаў калегii Васiль Жарко. — На працягу 2006 года ў Мiнiстэрства аховы здароўя паступiла 6349 пiсьмовых зваротаў грамадзян, кожны трэцi зварот — ад жыхароў сталiцы. На тэлефонную «гарачую» лiнiю паступiла 6120 зваротаў, пераважная большасць з якiх вырашалiся непасрэдна ў дзень звароту. Часцей за ўсё людзi звяртаюцца адразу ў мiнiстэрства, мiнуючы кiраўнiцтва лячэбнай установы. Па вынiках зваротаў грамадзян летась 11 чалавек былi звольненыя i на 155 работнiкаў накладзены дысцыплiнарныя спагнаннi. Майце на ўвазе, што ў рабоце са зваротамi грамадзян трэба выкараняць усялякую цяганiну i абыякавасць да просьбаў пацыентаў i iх сваякоў. У першую чаргу гэта датычыцца медыцынскiх работнiкаў, якiя працуюць у Мiнску. Нездавальняючы разбор скаргаў i непрыняцце адпаведных мераў цягнуць за сабой паўторныя звароты i скаргi ў вышэйстаячыя органы.

А цяпер колькi слоў аб станоўчых тэндэнцыях 2006 года. У мiнулым годзе iстотна палепшылася фiнансаванне галiны. Выдаткi на кожнага жыхара склалi прыкладна 331 тыс. рублёў. Быў забяспечаны высокi рост аб’ёмаў закупкi медыцынскай тэхнiкi i лекавых сродкаў. На 30 працэнтаў выраслi iнвестыцыi ў будаўнiцтва аб’ектаў аховы здароўя.

Агульная смяротнасць насельнiцтва зменшылася ў 2006 годзе на 2,4 працэнта, а колькасць нованароджаных павялiчылася на 6,4 працэнта. Удалося забяспечыць далейшае знiжэнне смяротнасцi немаўлят, смяротнасцi дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў, мацярынскай смяротнасцi, пасляаперацыйнай лятальнасцi пры вострай хiрургiчнай паталогii, смяротнасцi ад туберкулёзу, сардэчна-сасудзiстых i анкалагiчных захворванняў. Паказчык пяцiгадовай выжывальнасцi дзяцей са злаякаснымi новаўтварэннямi, што праходзяць лячэнне ў РНПЦ дзiцячай анкалогii i гематалогii, складае 72 працэнты — гэта другое месца ў Еўропе (у пачатку 90-х гадоў ён не перавышаў 10—15 працэнтаў).

На мерапрыемствы па выкананню Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi былi выдаткаваны 254,2 млрд рублёў бюджэтных сродкаў, што складае 175 працэнтаў ад плана. Колькасць амбулаторый павялiчылася на 15 адзiнак, а бальнiц сястрынскага догляду — да 104. Поўнасцю завяршылiся капiтальныя рамонты з элементамi рэканструкцыi на 113 аб’ектах аховы здароўя, размешчаных у аграгарадках.

— Сёлета завяршаецца тэрмiн папярэдняй канцэпцыi развiцця аховы здароўя. У сувязi з гэтым я чакаю ад кiраўнiкоў арганiзацый аховы здароўя i медыцынскай грамадскасцi больш актыўнай пазіцыi ў фармiраваннi далейшай стратэгii развiцця галiны, — заявiў Васiль Жарко. — Мадэрнiзацыя аховы здароўя немагчымая без укаранення камп’ютарных iнфармацыйных тэхналогiй. Таму мы абавязаны наладзiць падрыхтоўку квалiфiкаваных спецыялiстаў па медыцынскай iнфарматыцы, паслядоўна ўкараняць у арганiзацыi аховы здароўя электронны дакументазварот, у тым лiку i электронныя медыцынскiя карты пацыентаў, шырока выкарыстоўваць Iнтэрнэт-рэсурсы. Вiдавочна, што ўсе канцэптуальныя пытаннi патрабуюць фармiравання сучаснай навукова-педагагiчнай школы ў галiне арганiзацыi i эканомiкi аховы здароўя, падрыхтоўкi спецыялiстаў, якiя ведаюць дзеючыя ў свеце мадэлi аховы здароўя i тэндэнцыi ў развiццi сусветнай медыцыны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь на сёння лiдзiруе ў свеце як па ўзроўню шпiталiзацыi насельнiцтва, так i па колькасцi наведванняў урачоў. Па вынiках мiнулага года на кожнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика