21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Нельга нам спаць, калi другiя спяць»

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

Супрацоўнiкi Вiцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Беларусi, як i iх калегi ў iншых рэгiёнах нашай краiны, дзень i ноч стаяць на варце закону. Дэвiз «Аховы»: «Нельга нам спаць, калi iншыя спяць» — добра характарызуе спецыфiку работы ведамства.

29 кастрычнiка падраздзяленню Дэпартамента аховы споўнiцца 55 гадоў. Начальнiк «Аховы» Вiцебшчыны — палкоўнiк мiлiцыi Уладзiмiр Куракоў упэўнены, што калектыў можа выканаць усе пастаўленыя задачы. У мiнулым годзе не было крадзяжоў з ахоўных аб’ектаў. Летась нарадамi мiлiцыi аховы было раскрыта кожнае дзесятае злачынства з усiх учыненых у вобласцi!

Кожныя суткi на ахову грамадскага парадку, банкаў, музеяў i iншых устаноў грамадскага прызначэння i аб’ектаў прыватнай уласнасцi ў Вiцебскай вобласцi заступаюць больш за 500 супрацоўнiкаў мiлiцыi падраздзяленняў аховы i прыкладна столькi ж чалавек з ваенiзаванага састава. Усяго ахоўваецца больш як 4,2 тысячы самых розных аб’ектаў розных формаў уласнасцi. Спецыяльныя тэхнiчныя сродкi, што прызначаны для аховы, толькi айчыннай вытворчасцi. Добра зарэкамендавала сябе беларуская аўтаматызаваная сiстэма ахоўнай сiгналiзацыi «Алеся» — сучасная сiстэма, якая дазваляе без удзелу чалавека прымаць i здымаць з аховы аб’екты i кватэры грамадзян.

Шмат можна прывесцi прыкладаў зладжанай работы «Аховы» на Вiцебшчыне. Вось пару апошнiх. Супрацоўнiкi Першамайскага аддзела аховы Вiцебска прыехалi па сiгналу «Трывога» да магазiна «Арбiта», што ў абласным цэнтры. Каля аднаго з дамоў быў затрыманы мужчына, якi ў краме з-пад прылаўка скраў 475 тысяч беларускiх рублёў. Высветлiлася, што ён — раней судзiмы. Неверагоднае здарэнне адбылося на Лёзненшчыне. На кантрольна-прапускным пункце «Завольша» зладзеi, пагражаючы грамадзянiну Лiтвы шпрыцам, якi, паводле iх слоў, быў хворы на СНIД, завалодалi 1000 лiтамi, 3200 расiйскiмi рублямi, 40 еўра, мабiльным тэлефонам i г.д. Па арыентацыi каля будынка Лёзненскай раённай бальнiцы былi затрыманы два беспрацоўныя жыхары Оршы.

Актыўна займаюцца супрацоўнiкi барацьбой з нелегальным распаўсюджваннем алкагольнай прадукцыi: у 2006-м было канфiскавана амаль 9,4 тоны спiрту, лiкёра-гарэлачных вырабаў i г.д.

На базе Першамайскага аддзела аховы Вiцебска створаны ўнiкальны спартыўны комплекс з гульнявой, барцоўскай i трэнажорнай заламi, дзе, дарэчы, ахвотна займаюцца спортам i члены сем’яў супрацоўнiкаў. Падлеткi з задавальненнем наведваюць секцыi па мiнi-футболу, гандболу, валейболу i рукапашнаму бою. А самi супрацоўнiкi дабiваюцца добрых вынiкаў на розных спаборнiцтвах. У прыватнасцi, каманда аховы Вiцебшчыны заняла 3-е месца ў спаборнiцтве па валейболу сярод упраўленняў Дэпартамента аховы. Ёсць i сапраўдныя чэмпiёны, якiя перамагаюць на мiжнародных спаборнiцтвах.

«Ахова» Вiцебскай вобласцi можа ганарыцца сваiмi калектывамi мастацкай самадзейнасцi. Самыя вядомыя сярод iх: вакальна-iнструментальны ансамбль «Начная птушка» (Наваполацкi аддзел аховы), ВА «Вiкторыя» (Першамайскi аддзел), якiя маюць ганаровае званне «народны калектыў». У штогадовых конкурсах мастацкай самадзейнасцi сярод супрацоўнiкаў Дэпартамента i членаў iх сем’яў ахова Вiцебскага краю — на першым месцы. Па традыцыi сем’ямi наведваюць самыя розныя культурныя акцыi, нядаўна пабывалi на экскурсii ў старажытным Полацку.

Не забываюць i на ветэранаў службы. У прыватнасцi, вельмi паважаюць Аркадзя Iванавiча Барадульку, якi праслужыў 39 гадоў. Свой нялёгкi шлях у мiлiцыi ён пачынаў курсантам Мiнскай спецыяльнай школы мiлiцыi, а завяршыў на пасадзе начальнiка Чыгуначнага аддзела аховы Вiцебска. За выдатную работу палкоўнiк мiлiцыi Барадулька быў узнагароджаны 7 медалямi, мноствам ганаровых грамат, больш як 100 заахвочваннямi ад кiраўнiцтва МУС, УУС i Дэпартамента аховы. Незадоўга да навагодняга свята Аркадзю Iванавiчу споўнiлася 70 гадоў. У Чыгуначным аддзеле аховы на вечары-партрэце юбiляр падзялiўся сваiмi ўспамiнамi, расказаў аб практычнай дзейнасцi, а лепшым мiлiцыянерам падраздзялення ўручыў нагрудныя знакi Дэпартамента аховы «За адзнаку». Калi Аркадзь Iванавiч прымяраў сучасную амунiцыю супрацоўнiка аховы, шчыра здзiвiўся тым, як тэхнiчна забяспечана мiлiцыя зараз. Але ж самыя сучасныя сродкi аховы не заменяць нiколi мужных i прафесiйна падрыхтаваных «людзей у пагонах». Менавiта такiя i служаць у ахове Вiцебшчыны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Вiцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Беларусi, як i iх калегi ў iншых рэгiёнах нашай краiны, дзень i ноч стаяць на варц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика