21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Або выносiць кабель за ўласныя грошы, або спадзявацца на дзяржаўныя?

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Жыхар Слуцка Аляксандр Асенчык набыў участак пад будаўнiцтва ў вёсцы Лучнiкi, што на тэрыторыi Сяражскага сельскага Савета. Калi пачаў падрыхтоўчыя земляныя работы па ўзвядзенню падмурка, высветлiлася, што на ўчастку праходзiць электракабель да газаразмеркавальнага пункта, якi належыць «Мiнскаблгазу». «Мне сказалi, што вынас кабеля па-за межы ўчастка я павiнен ажыццяўляць за свой кошт: заказваць праект, аплачваць работы i г.д. Два чалавекi побач ужо адмовiлiся па гэтай прычыне ад участкаў. Цiкава, што па лiнii пракладкi кабеля крыху далей будавалiся так званыя прэзiдэнцкiя домiкi, дык там нiякага пераносу не спатрэбiлася. Чаму? Месяцы тры таму я цiкавiўся ў сельскiм Савеце: магчыма, будзе шанц памяняць участак? Дагэтуль дадзеную iнфармацыю мне афiцыйна i не пацвердзiлi, i не абверглi...»

Паводле слоў архiтэктара Слуцкага раёна Марыны Токаравай, iнфармацыю пра кабель нiхто нi ад каго не хаваў: яна была нанесена на генеральны план квартала iндывiдуальнай жылой забудовы i павiнна была прысутнiчаць у дакументах, якiя знаходзiлiся на руках ва ўладальнiкаў участкаў. Магчыма, праекцiроўшчыкi не пазначылi яе, тады ў заяўнiка, калi ён не збiраецца будавацца, ёсць магчымасць вярнуць сродкi ў адпаведным парадку. Цi мог пры адсутнасцi гэтых пiсьмовых звестак папярэднi ўладальнiк схаваць такiя даныя? Не бачачы дакументаў, цяжка сцвярджаць гэта адназначна, але, паводле меркавання старшынi Сяражскага сельскага Савета Мiхаiла Сакалоўскага, у прыватнасцi, i па прычыне неабходнасцi вынасу кабеля з участкаў за свой кошт некаторыя ўладальнiкi адмовiлiся ад iх.

— Некалi iндывiдуальным забудоўшчыкам прапаноўвалi стварыць кааператыў па вынасу iнжынерных сетак, аднак нiчога не атрымалася, вiдавочна, многiя палiчылi гэта дарагой справай, — паведамiла далей раённы архiтэктар Марына Токарава. — Шмат участкаў сапраўды страцiлi сваiх гаспадароў i зямля была перададзена пад забудову мясцовай гаспадарцы. Тут былi пабудаваны домiкi, але кабель з гэтых участкаў не выносiўся. Чаму? Там ён праходзiў так, што не перашкаджаў, карэктывы закранулi толькi адзiн дом.

Што можна параiць у згаданай сiтуацыi заяўнiку? Паводле слоў старшынi сельскага Савета Мiхаiла Сакалоўскага, замянiць участак нельга: нават калi з’явяцца свабодныя, яны найперш будуць перадавацца для далейшай забудовы гаспадарцы. Як лiчыць Марына Токарава, грамадзянiн можа або пераносiць iнжынерныя сеткi за свой кошт (хоць, трэба меркаваць, каштаваць гэта будзе нямала), або адмовiцца ад участка. Калi гатовы рызыкнуць, ёсць яшчэ адзiн варыянт. Як толькi назбiраецца 5—7 участкаў пад забудову, гаспадарка зноў распачне будаўнiцтва, а перанос кабеля будзе праводзiцца за сродкi газавага прадпрыемства. Мяркуецца, што гэта можа адбыцца да канца гэтага года. У чым тут рызыка? Скажам, калi ўявiць, што грамадзянiн будзе спадзявацца на такi шлях выйсця са становiшча, адпаведна, нiчога на ўчастку рабiць не будзе, а запланаваныя работы па якой-небудзь прычыне ў адведзены тэрмiн не пачнуцца цi будуць перанесены, iснуе рызыка канфiскацыi памянёнага ўчастка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Слуцка Аляксандр Асенчык набыў участак пад будаўнiцтва ў вёсцы Лучнiкi, што на тэрыторыi Сяражскага сельскага Савета. Калi пачаў падрыхтоўчыя зе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика