Эканомiка патрабуе iнвестыцый
Iгар ШЧУЧЭНКА
Сёлета прадугледжваецца, што ў рэспублiцы тэмп росту iнвестыцый у асноўны капiтал складзе 114,5—117 працэнтаў. Як плануецца, будзе прыцягнута ў эканомiку 24 трыльёны рублёў iнвестыцый, або ў эквiваленце прыкладна каля 11 мiльярдаў долараў. Гэта iстотная сума, зазначыў на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, на якiм разглядаўся праект пастановы «Аб iнвестыцыйнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь на 2007 год», мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка.
Паводле слоў мiнiстра, спецыялiстамi ў чарговы раз прааналiзаваны асноўныя прычыны, па якiх сёння замежныя iнвестыцыi, што прыцягваюцца ў беларускую эканомiку, не адпавядаюць яе iнвестыцыйным патрабаванням. Сярод прычын, якiя стрымлiваюць iнвестыцыйны працэс, Мiкалай Зайчанка ўзгадаў неабходнасць правядзення конкурсаў, тэндараў, патрабаванне аб выплаце пазычальнiкам увазных мытных пошлiн, наяўнасць у патэнцыйных пазычальнiкаў запазычанасцi перад бюджэтам i банкамi. Каб падобныя праблемы не перашкаджалi працаваць, Мiнэканомiкi падрыхтавала праект Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб мерах па прыцягненню крэдытных рэсурсаў Кiтайскай Народнай Рэспублiкi»: на прыкладзе вырашэння праблем па кiтайскай крэдытнай лiнii можа быць выпрацаваны пэўны механiзм, якi дазволiць вырашаць у будучым праблемы па пытаннях iнвеставання пры працы з iншымi крэдытнымi лiнiямi. На 2007—2010 гады Мiнiстэрства эканомiкi фармiруе пералiк прыярытэтных iнвестыцыйных праектаў. Сёння, падкрэслiў Мiкалай Зайчанка, ёсць ужо 150 такiх праектаў на суму 3 мiльярды долараў. Дарэчы, каб стымуляваць прыток замежных iнвестыцый у рэспублiку, Мiнiстэрства эканомiкi распрацавала i шэраг мераў для гэтага. У прыватнасцi, неабходна, адзначыў мiнiстр, унесцi змяненнi ва ўмовы функцыянавання свабодных эканамiчных зон. Гэта i забеспячэнне стабiльнасцi заканадаўства ў СЭЗ, i адпрацоўка працэдуры па строгай рэгламентацыi тэрмiнаў рэгiстрацыi рэзiдэнтаў СЭЗ i iнш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета прадугледжваецца, што ў рэспублiцы тэмп росту iнвестыцый у асноўны капiтал складзе 114,5—117 працэнтаў. Як плануецца, будзе прыцягнута ў эканом
|
|