21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Плюсы» прытрымлiвання вегетарыянства

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Навуковыя даныя ўказваюць на станоўчую ролю вегетарыянства ў змяншэннi рызыкi шэрагу хранiчных захворванняў, у тым лiку такiх, як атлусценне, каранарная хвароба артэрыi, гiпертанiя, дыябет i некаторыя вiды ракавых захворванняў. Вегетарыянства, як i ўсе iншыя тыпы харчавання, павiнна быць правiльна спланаваным.

Ва ўсякiм выпадку Амерыканская асацыяцыя дыетолагаў сцвярджае, што толькi правiльна спланаваны вегетарыянскi рацыён з’яўляецца паўнацэнным, карысным для прафiлактыкi i лячэння пэўных захворванняў. Даследаваннi паказваюць, што часта ў вегетарыянцаў больш нiзкая, чым у iншых захваральнасць i смяротнасць ад пэўных хранiчных хвароб. Такiя фактары, як фiзiчная актыўнасць i ўстрыманне ад курэння i алкаголю таксама могуць iграць ролю, але дыета — важнейшую.

Вегетарыянскi рацыён карысны з-за нiзкага ўтрымання насычаных тлушчаў, халестэрыну i жывёльнага бялку. Вось некалькi прынцыпаў, якiя дапамагаюць вегетарыянцам спланаваць здаровыя дыеты: ежа павiнна быць разнастайнай, з выкарыстаннем зерневых цэльных прадуктаў, агароднiны, фруктаў, арэхаў, семак, малочных прадуктаў i яек; абмяжоўваюцца прадукты з вялiкiм утрыманнем цукру i тлушчаў; дадаткова ўжываюцца вiтамiны В-12 i Д.

«МIНУСЫ» САМАЛЯЧЭННЯ ГАЛАЎНОГА БОЛЮ

Стрэс, забруджанае наваколле, гiпадынамiя i г.д. — усё гэта правакуе ўзнiкненне галаўных боляў. Галаўны боль — не дыягназ, а сiмптом, сiгнал i просьба аб дапамозе.

Прычынамi яго могуць быць мiгрэнi, вегета-сасудзiстая дыстанiя, iнтаксiкацыя арганiзма, чэрапна-мазгавыя траўмы. Галаўныя болi часта могуць выклiкацца групай прычын, напрыклад, астэахандрозам пазваночнiка ў спалучэннi з атэрасклерозам. Бескантрольнае прымяненне анальгетыкаў можа пагражаць непрыемнымi наступствамi. Скажам, развiццём прывыкання арганiзма да прэпарата. Акрамя таго, бескантрольнае ўжыванне таблетак для абязбольвання нарадзiла новы вiд галаўных боляў, звязаных якраз з прыёмам прэпарата ад болю!

Неабходна памятаць, што часцей за ўсё прычынамi галаўных боляў з’яўляюцца захворваннi, якiя паддаюцца лячэнню. Эфектыўным можа быць ўнутрывеннае ўвядзенне лекаў — кропельнiцы. Прымяняюцца рэфлекса-, ароматэрапiя з выкарыстаннем пахучых маслаў i духмяных траў, гамеапатыя, масаж.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навуковыя даныя ўказваюць на станоўчую ролю вегетарыянства ў змяншэннi рызыкi шэрагу хранiчных захворванняў, у тым лiку такiх, як атлусценне, каранарн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика