«Не бачыў чалавека 10-20 гадоў i раптам ён знаходзiць твой тэлефон i вiншуе»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
А на мой погляд... Што для вас 8 Сакавiка: адно з самых любiмых святаў цi проста выхадны дзень? Цi ўдалося ў апошнiя гады здзiвiць вас сваiмi вiншаваннямi i падарункамi мужчынам у сям’i, калегам на працы? Цi ёсць самы дарагi для вас падарунак, якi вам дарылi на 8 Сакавiка?Аляксандра ЧАРНЯК, генеральны дырэктар РУП «Белпошта»: — Я лiчу гэты дзень святам. У маёй сям’i тры мужчыны i толькi адна я жанчына, i кожнае 8 Сакавiка ў мужчын маёй сям’i атрымлiваецца здзiвiць мяне. Прыемна, калi ў гэты дзень вызваляюць ад усiх праблем, ад усёй руцiны. Ды яшчэ ранiцай дораць кветкi. А на працы... У «Белпошце» ў асноўным працуюць жанчыны. I нам прыемна, што нас вiншуюць клiенты. Якi падарунак я лiчу самым дарагiм? У дзiцячым садку маё дзiця зрабiла сваiмi рукамi падарунак i я яго захоўваю да сённяшняга дня. Хоць маiм дзецям зараз ужо па трыццаць гадоў. Зiнаiда БЯРЭЗIНА, намеснiк генеральнага дырэктара ЗАТ «Пiнскдрэў»: — Гэта свята не толькi для жанчын, але i для ўсiх жыхароў Беларусi. А здзiвiцца на свята мяне прымушалi прыгожыя букеты кветак. Вольга АБРАМАВА, член Камiсii па дзяржаўнаму будаўнiцтву, мясцоваму самакiраванню i рэгламенту Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу: — 8 Сакавiка — гэта агульнае свята. Бо ў асноўным у гэты дзень людзi святкуюць прыход вясны, абуджэнне прыроды, а таксама абуджэнне сваiх надзей на будучае. Часам мяне здзiўляе, хто вiншуе са святам. Бывае, што не бачыў чалавека 10—20 гадоў i раптам ён знаходзiць твой тэлефон i вiншуе. Асобныя выбаршчыкi лiчаць магчымым патэлефанаваць у час, калi ўся мая сям’я ўжо спiць. I часам здзiўляюць выпадкi, калi дораць кветкi, якiх у магазiнах няма i быць не можа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што для вас 8 Сакавiка: адно з самых любiмых святаў цi проста выхадны дзень? Цi ўдалося ў апошнiя гады здзiвiць вас сваiмi вiншаваннямi i падарункамi
|
|