Канстытуцыя — аснова народаўладдзяЗ нагоды Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь — гэта важнейшы палiтыка-прававы дакумент, дагавор суверэннай улады i ўсяго народа Беларусi, па вобразнаму выразу класiкаў, — гэта «закон законаў». Канстытуцыя не толькi юрыдычна аформiла якасна новую сiстэму дзяржаўнасцi, палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя змены, якiя адбылiся ў дзяржаве i грамадстве, але i завяршыла будаўнiцтва суверэннай беларускай дзяржавы. Канстытуцыя Беларусi замацавала якасна новы этап народаўладдзя, упершыню ўстанавiла вяршэнства народнага суверэнiтэту, аб якiм стагоддзямi марылi вядомыя беларускiя асветнiкi i паэты. Згодна з артыкулам 3 Канстытуцыi, адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады i носьбiтам суверэнiтэту ў Рэспублiцы Беларусь з’яўляецца народ. На думку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi, «Канстытуцыя нашай краiны мае сапраўды народны характар, бо прымалася яна ўсеагульным галасаваннем». Канстытуцыйны Суд у Пасланнi аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2006 годзе адзначыў, што забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыi, прамое дзеянне яе нормаў застаюцца важнейшымi паказчыкамi ўстойлiвасцi канстытуцыйнага ладу.Найбольш поўна народаўладдзе, народны суверэнiтэт рэалiзуецца ў такiх канстытуцыйных iнстытутах прамой дэмакратыi, як рэферэндум i выбары. Гэтыя iнстытуты маюць шырокую канстытуцыйную i заканадаўчую аснову. Важна адзначыць, што Канстытуцыя змяшчае трэцi раздзел пад назвай «Выбарчая сiстэма. Рэферэндум». Палажэннi Канстытуцыi атрымлiваюць гарантыi рэалiзацыi, далейшае развiццё, канкрэтызацыю ў Выбарчым кодэксе, якi з’яўляецца па сутнасцi асноўным законам па правядзенню свабодных, дэмакратычных рэферэндумаў i выбараў. Беларускi народ ажыццяўляе сваю ўладу праз рэгулярна праводзiмыя ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй i законамi выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, парламента i мясцовых Саветаў дэпутатаў, удзел у рэферэндумах (1995 год, 1996 год, 2004 год), абмеркаванне праектаў найбольш важных дакументаў, удзел сваiх прадстаўнiкоў у рэспублiканскiх i мясцовых сходах. Сапраўдным волевыяўленнем народа, свабоднага прамога народаўладдзя сталi выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь, якiя прайшлi 14 студзеня 2007 года i на якiх грамадзяне цалкам падтрымалi стратэгiчны курс дзяржаўнай улады i прагаласавалi за моцную i квiтнеючую Беларусь. Базавай формай прамога ўдзелу грамадзян у кiраваннi справамi грамадства i дзяржавы з’яўляюцца рэспублiканскiя i мясцовыя сходы. Прававой асновай iх iнiцыявання, склiкання, правядзення i кампетэнцыi з’яўляюцца артыкул 37 Канстытуцыi, Закон аб рэспублiканскiх i мясцовых сходах i Закон аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь. Рэспублiканскiя сходы склiкаюцца па меры неабходнасцi Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь для абмеркавання важных пытанняў дзяржаўнага i грамадскага жыцця i праектаў адпаведных рашэнняў. Правядзенне рэспублiканскiх сходаў, як i рэспублiканскiх рэферэндумаў, абумоўлена абавязкам кiраўнiка дзяржавы сiстэматычна раiцца з народам па важнейшых, лёсавызначальных пытаннях. Гэта вынiкае з Прысягi Прэзiдэнта, дзе ён клянецца, перш за ўсё, «верна служыць народу Рэспублiкi Беларусь». Важнейшай падзеяй палiтычнага жыцця 2006 года было выданне Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь Дырэктывы № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату». Яна з’яўляецца важнейшым праграмным дакументам далейшай паўсюднай дэбюракратызацыi дзяржавы, яе функцый, фармiравання сапраўды народнай дзяржавы, рэалiзацыi на практыцы канстытуцыйнага палажэння: «Чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх рэалiзацыi з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы». Анатоль ЦIКАВЕНКА, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, доктар юрыдычных навук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь — гэта важнейшы палiтыка-прававы дакумент, дагавор суверэннай улады i ўсяго народа Беларусi, па вобразнаму выразу клас
|
|