Калi маўчыць тэлефон
Сымон СВIСТУНОВIЧ
Зварот у карпункт Жыццё стала iмклiвым. Яшчэ некалькi гадоў таму пра мабiльныя тэлефоны нiхто не чуў, як i пра Iнтэрнэт, а сёння яны натуральна ўпiсалiся ў наш быт i без iх ужо адчуваеш дыскамфорт. Але ўзнiкаюць i пэўныя праблемы, звязаныя з тэхнiчным прагрэсам, бо ў свой час нiхто не думаў, што ён будзе такiм бурным.На карпункт нашай газеты патэлефанавала пенсiянерка Людмiла К., якая пражывае ў Баранавiчах па вул. Фабрычнай i, паскардзiўшыся, папрасiла дапамогi. Людмiла Вiктараўна купiла кватэру ў сваiм мiкрараёне i хацела пакiнуць свой нумар тэлефона, але былыя гаспадары прапанавалi карыстацца тэлефонам устаноўленым у кватэры — навошта цяганiна. Так i зрабiлi. Пераехала, i толькi тады даведалася, што ў новай кватэры тэлефон спараны. А што гэта такое, многiя ведаюць. Калi гаворыць сусед, то другi тэлефон маўчыць. Трубку на адным апараце добра не паклалi — таксама праблема: у суседзяў тэлефон нямее. Здараецца ж, што людзей часта не бывае дома, i тады даводзiцца званiць на АТС. Але ў цэлым тут можна знайсцi кампрамiс — гэта калi з суседзямi добрыя адносiны. Пенсiянерка прыкмецiла, што яе тэлефон днём працуе, а вечарам замаўкае, прыкладна з 18 гадзiн да паўночы. Ёй нiхто не можа пазванiць i яна таксама. Зазiрнула аднойчы жанчына да суседзяў, а там iх сын сядзiць каля камп’ютара — блукае па Iнтэрнэту. А гэта значыць, што тэлефонная лiнiя занятая. Скандалiць з суседзямi пенсiянерка не захацела, а калi пайсцi на канфлiкт, то сiтуацыя ўвогуле можа ўскладнiцца. Вось жанчына i папрасiла, каб «Звязда» дапамагла памяркоўна вырашыць гэтую праблему. Яна звярталася да сувязiстаў, а ёй параiлi напiсаць заяву i выказаць свае прэтэнзii да суседзяў. Толькi вось рабiць Людмiле Вiктараўне гэтага не хочацца — найлепш, на яе думку, усё вырашыць мiрна. Праблема вiдавочная, бо пры здвоеным тэлефоне абодва абаненты маюць аднолькавыя правы на карыстанне тэлефонам. Найлепшае выйсце тут было б, калi б у Iнтэрнэт выходзiлi па асобнай лiнii, але такая паслуга каштуе дорага i далёка не ўсе на гэта iдуць. А калi тэлефон не спараны, то гэта нiкога «не калыша» — чалавек плацiць па 9 рублёў цi больш за хвiлiну, i колькi часу ён будзе займаць лiнiю — гэта яго справа. Але ж ёсць раённы вузел электрасувязi i там у курсе праблем. А цi можна даць жанчыне асобны нумар? Начальнiк участка паслуг па продажах Канстанцiн Макаўчык растлумачыў: «Распарыць тэлефон у Баранавiчах практычна немагчыма. Каб гэта зрабiць, неабходна будаваць новыя АТС. На сённяшнiх станцыях спараныя нумары закладзеныя пры будаўнiцтве АТС. Не ўсе, але пэўная частка тэлефонаў здвоеныя. У раёне пасёлка Тэкстыльшчыкаў спараных нумароў прыкладна тысяча. Гэта тыя нумары, якiя, як i ў пенсiянеркi, пачынаюцца з сямёркi, а там, дзе першая лiчба шэсць — здвоеных нумароў ужо каля 3600 i гэта яшчэ не ўсе па горадзе. Таму, каб разабрацца па канкрэтнаму выпадку, неабходна атрымаць ад пенсiянеркi заяву i тады будзем разбiрацца. Пры спараным тэлефоне абодва бакi не павiнны турбаваць адзiн аднаго — нiхто з iх не мае перавагi». За часам развiтога сацыялiзму паставiць тэлефон было вялiкай праблемай — нумароў не хапала. I калi ўзводзiлiся тыя АТС, была ўстаноўка максiмальна насыцiць iх нумарамi. А ўсе нязручнасцi здвоеных тэлефонаў да ўвагi не бралiся. I трэба прызнаць, што калi б не Інтэрнэт, то спараныя нумары можна было б яшчэ выцерпець. Толькi вось калi сiтуацыю вырашыць мiрна, па-суседску не ўдаецца, то неабходна ўсё ж напiсаць заяву i аднесцi яе кiраўнiцтву раённага вузла электрасувязi. Справа ў тым, што iснуе пастанова Савета Мiнiстраў ад 17 жнiўня 2006 года №1055, у якой сказана, што ў суткi кожны абанент можа нагаварыць не больш за 144 хвiлiны, а калi чалавек на спараным тэлефоне будзе перабiраць гэты лiмiт, то яго напачатку папярэдзяць, а затым з iм скасуюць дагавор. Але гэта толькi пры наяўнасцi заявы пацярпелага боку. Як бачым, iснуюць два, прыведзеныя вышэй, варыянты i неабходна адзiн з iх выбраць. Безумоўна, нават тыя 144 хвiлiны, калi заняць iх у адзiн прысест, то ў суседа таксама могуць нервы не вытрымаць. А хто выходзiць у Iнтэрнэт, ведае, якая гэта хвароба — зацягвае на гадзiну, другую, трэцюю... Значыць, трэба шукаць кампрамiс...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё стала iмклiвым. Яшчэ некалькi гадоў таму пра мабiльныя тэлефоны нiхто не чуў, як i пра Iнтэрнэт, а сёння яны натуральна ўпiсалiся ў наш быт i бе
|
|