Вось такая варажба — i надзея, i журба...
Ларыса ЦIМОШЫК
Вывучаць фальклор лепш, канешне, у глыбiнцы. Паехаў туды ў экспедыцыю — i слухай песнi вяскоўцаў ды сам да iх далучайся. Прынамсi, так i робяць руплiўцы, дзякуючы якiм жыве народная песня i слова. Але можна абраць i iншы шлях: сабраць народныя гурты з розных раёнаў Беларусi i зрабiць канцэрт у сталiцы — каб самая прадузятая i крытычная публiка падумала пра тое, хто будзе спяваць гэтыя песнi далей?
Публiка гэтая — навукоўцы, фалькларысты, этнографы i студэнты ўнiверсiтэта культуры, якiя ў сярэдзiне сакавiка прымалi ўдзел у Рэспублiканскай навуковай канферэнцыi па праблемах фальклору. Тыя, хто цiкавiцца фальклорам, мелi магчымасць адчуць яго ў дзеяннi падчас спецыяльна арганiзаванага канцэрта этнаграфiчных гуртоў Жыткавiцкага, Салiгорскага, Пiнскага i Чавускага раёнаў. Разам з каларытнымi народнымi выканаўцамi выступалi i тыя, хто пераймае беларускi фальклор, працягвае яго жыццё, былi i госцi з Лiтвы — гурт «Арынушка». Хоць любiць фальклор «у натуры» — адно, а вывучаць i аналiзаваць яго ва ўнiверсiтэцкiх сценах — зусiм другое. Больш плёну будзе, калi два гэтыя метады спалучаюцца. Гэта адбылося на канферэнцыi, дзе, акрамя выступленняў навукоўцаў, было месца для музыкi i спеваў. Адкрываючы канферэнцыю, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў прафесар Ядвiга Грыгаровiч падкрэслiла, што важна не проста вывучаць бытаванне фальклору, але i пераймаць яго ад тых пакаленняў, што ўзялi яго ад сваiх дзядоў, збераглi i данеслi да сённяшняга дня. Шмат што залежыць ад сённяшняй моладзi, у прыватнасцi выхаванцаў унiверсiтэта культуры. Каля 90 навукоўцаў прынялi ўдзел у рабоце розных секцый i «круглага стала», былi госцi з Ягелонскага ўнiверсiтэта польскага горада Кракава. Але галоўная загадка беларускага фальклору ў тым, што больш яго вывучаеш, тым больш загакавым ен здаецца. «Рэч у сабе» — дзе слова, гук, голас заварожваюць і ператвараюць тваю душу ў адмысловы свет, у якім няма месца фальшу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вывучаць фальклор лепш, канешне, у глыбiнцы. Паехаў туды ў экспедыцыю — i слухай песнi вяскоўцаў ды сам да iх далучайся. Прынамсi, так i робяць руплiў
|
|