21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Акно... Ды не адно, —

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля пiсьма

пад такiм загалоўкам у нумары за 13 студзеня быў надрукаваны лiст Галiны Эдуардаўны Вайда з в. Акцябр Лагойскага раёна. У iм 68-гадовая пенсiянерка расказала, як даглядала цяжкахворага брата. Да апошняга... Як ёй, дзякаваць Богу, адразу ж выплацiлi прадугледжаную законам дапамогу на пахаванне. А вось з недаатрыманай нябожчыкам пенсiяй — склалася iнакш. Паездзiць давялося — па зiме, на грамадскiм транспарце, з вёскi, дзе жыве, у гарпасёлак Плешчанiцы, у райцэнтр...

Самае ж крыўднае, што нарэшце, калi ўсе паперы былi ўжо сабраны, высветлiлася, што выплацяць тыя грошы толькi праз паўгода... Ды i то, калi заплацiць 62 тысячы рублёў.

Iншымi словамi, «...калi б я — пiсала Галiна Эдуардаўна, — ведала, колькi прыйдзецца пахадзiць i паездзiць, колькi праседзець пад дзвярыма i выматаць нерваў, колькi плацiць, я, далiбог бы, адмовiлася ад той пенсii!»

I яшчэ адну выснову рабiла ў лiсце жанчына: «Можа, у Мiнску дзе, у вялiкiх гарадах тое вакно i дзейнiчае, у нас — не».

На гэта, досыць катэгарычнае сцверджанне (як спадзявалася рэдакцыя) павiнна адрэагаваць кiраўнiцтва Лагойскага райвыканкама.

Адказ, хоць i не зусiм зразумелы (iншага, на жаль, не было), чакаць сябе не прымусiў: начальнiк упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама А.Б. Пазухiна, па-першае, пацвердзiла факт выплаты дапамогi сп. Вайда ў дзень звароту, па-другое, патлумачыла пэўныя артыкулы Закона «Аб пенсiйным забеспячэннi», па-трэцяе, паведамiла, што, «калi памерлы пенсiянер атрымлiваў пенсiю праз аддзяленне сувязi (падкрэслена рэд.), то недаатрыманая сума выплачваецца па заяве членам сям’i...». А «вось сумы пенсiй, пералiчаныя на рахунак фiзiчнай асобы ў падраздзяленне банка, пасля смерцi пенсiянера за месяц, у якiм ён памёр... выплачваюцца праз шэсць месяцаў з дня смерцi, пры афармленнi дакументаў праз натарыяльную кантору».

Завяршала ж адказ кароткае: «Усе пытаннi, звязаныя з выплатай сумы недаатрыманай пенсii, былi растлумачаны Вайда Г.Э. пры звароце за дапамогай на пахаванне... Больш грамадзянка Г.Э. Вайда ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне не звярталася».

Вось так? Сваiм адумам, выходзiць, ездзiла з вёскi ў гарпасёлак, у райцэнтр, шукала тыя iнстанцыi, збiрала даведкi, прывозiла?..

Патэлефанавалi Галiне Эдуардаўне.

Падзякавала яна за публiкацыю, выказала надзею на тое, што пасля яе (ну напэўна ж?!) iншыя людзi, якiя будуць звяртацца ў службу сацабароны, з падобным не сутыкнуцца...

Патэлефанавалi i начальнiку гэтай службы. На шчасце, сп. Пазухiну не прыйшлося пераконваць у тым, што калi б супрацоўнiца ўпраўлення, якая прымала сп. Вайда, адразу высветлiла, дзе нябожчык атрымлiваў пенсiю (праз аддзяленне сувязi цi ашчадны банк) i адразу патлумачыла ўсё заяўнiцы, непаразуменняў хутчэй за ўсё не было б.

Згадзiлася Алена Бранiславаўна i з тым, што выкладзеныя ў лiсце факты варта было абмеркаваць не толькi са сваiмi падначаленымi, але i, скажам так, з пацярпелай.

Як i з тым, што ў яе — трэба-такi папрасiць прабачэння.

Будзем спадзявацца (яшчэ раз), што хоць бы з гэтым (!) праблемы не будзе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
пад такiм загалоўкам у нумары за 13 студзеня быў надрукаваны лiст Галiны Эдуардаўны Вайда з в. Акцябр Лагойскага раёна. У iм 68-гадовая пенсiянерка ра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика