Сезон адпачынкаў. З датацыяй
Сяргей ГРЫБ
Аздараўленчы сезон для школьнiкаў возьме старт напрыканцы сакавiка. У прыватнасцi, як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк упраўлення па арганiзацыi аздараўлення i санаторна-курортнага лячэння Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва Святлана Фурс, чакаецца, што падчас вясновых канiкулаў 59,3 тыс. дзяцей наведаюць дзённыя аздараўленчыя лагеры, якiя, як правiла, будуць працаваць пры школах i пазашкольных установах адукацыi.
Апроч таго, яшчэ 150 школьнiкаў наведаюць кругласутачныя профiльныя аздараўленчыя лагеры з тэрмiнам знаходжання 9 дзён. Пры гэтым для адпачынку школьнiкаў прадугледжана выдзяленне датацый са сродкаў дзяржаўнага страхавання. У прыватнасцi, пры аздараўленнi ў профiльным кругласутачным лагеры яе памер складзе 75 тыс. рублёў на змену, а пры аздараўленнi ў дзённым лагеры — 3330 рублёў у разлiку на кожны дзень. Такiм чынам, адзначыла Святлана Фурс, узровень непасрэдна бацькоўскай даплаты за пуцёўку будзе звычайным — у межах 10 працэнтаў ад яе поўнага кошту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аздараўленчы сезон для школьнiкаў возьме старт напрыканцы сакавiка
|
|