Мабiльнiк — толькi карысны дадатак да стацыянарнага тэлефона
Надзея НIКАЛАЕВА
Шчыльнасць тэлефанiзацыi складае сёння ў Беларусi 36 тэлефонных апаратаў на кожныя 100 жыхароў. А агульная колькасць тэлефонаў, падключаных да сетак агульнага карыстання, перавышае 3,5 мiльёна.
За 2006 год Рэспублiканскае аб’яднанне «Белтэлекам» забяспечыла сувяззю 124 983 новыя абаненты. У сельскай мясцовасцi былi падключаны 88 000 нумароў, з iх 37 309 нумароў прыйшлiся на аграгарадкi. Аднак работы па забеспячэнню жыхароў Беларусi фiксаванай тэлефоннай сувяззю не спыняюцца. Па даных на 1 студзеня 2007 года ў «Белтэлекам» было пададзена 149 673 заяўкi на ўстаноўку тэлефона. У найбольшай ступенi патрэбу ў тэлефанiзацыi адчувае кватэрны сектар. У гэтым годзе «Белтэлекам» плануе павялiчыць колькасць тэлефонных абанентаў яшчэ на 70 тысяч. Фiлiял РУП «Белтэлекам» «Мiнская гарадская тэлефонная сетка» адкрые ў сталiцы трохмiльённую зону, i многiя новыя нумары абанентаў будуць пачынацца з лiчбы «3». Гэта звязана з ростам насельнiцтва Мiнска i актыўнай мадэрнiзацыяй тэлефонных станцый. Таксама адбудзецца перападключэнне ўжо iснуючых нумароў. Работы па пераключэнню пачалiся з 1 сакавiка. У 2006 годзе «Белтэлекам» завяршыў работы па замене таксафонаў на ўнiверсальныя апараты i закрыў усе дэкадна-шагавыя тэлефонныя станцыi. У гэтым годзе прадпрыемства падоўжыць работы па пераключэнню аналагавых станцый, ужо каардынатнай сiстэмы, на лiчбавае абсталяванне. У сталiцы да 2010 года ўсе тэлефонныя станцыi, як плануецца, павiнны стаць лiчбавымi. Акрамя таго прадпрыемства падрыхтавала сеткi да пераходу на перспектыўную нумарацыю, якi будзе здзейснены ў ноч з 30 на 31 сакавiка. У сувязi з гэтым у краiне зменяцца ўсе тэлефоны экстранных i даведачных службаў, якiя пачынаюцца з нуля: замест «0» будзе набiрацца «1».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шчыльнасць тэлефанiзацыi складае сёння ў Беларусi 36 тэлефонных апаратаў на кожныя 100 жыхароў. А агульная колькасць тэлефонаў, падключаных да сетак а |
|