21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нектар не мае права называцца сокам

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Як паведамiў намеснiк дырэктара па тэхнiчнаму нармiраванню i стандартызацыi Беларускага дзяржаўнага iнстытута стандартызацыi i сертыфiкацыi Валерый ГУРЭВIЧ, зараз у стадыi перагляду знаходзiцца дзяржаўны стандарт СТБ-1100 «Харчовыя прадукты. Iнфармацыя для спажыўцоў. Агульныя патрабаваннi».

— Практыка прымянення гэтага стандарта паказала, што несумленныя вытворцы знаходзяць у iм «пралазы», — патлумачыў Валерый Гурэвiч. — Таму мы збiраемся зрабiць больш жорсткiмi патрабаваннi да iнфармацыi, якая абавязана прадастаўляцца спажыўцам, а таксама да яе афармлення. — У прыватнасцi, велiчыня шрыфту на маркiроўцы павiнна быць не меншай за 2 мм, а тэкст не павiнен размяшчацца на некантрастным фоне, каб спажывец мог яго без праблем прачытаць. Наша задача заключаецца ў тым, каб змянiць сённяшнюю сiтуацыю i зрабiць так, каб пакупнiка больш не ўводзiлi ў зман. I калi ён купляе раслiнна-сметанковае цi сметанкова-раслiннае масла, то слова «раслiннае» не павiнна знiкаць з упакоўкi. Абодва словы (i «сметанковае», i «раслiннае») павiнны наносiцца на маркiроўку шрыфтам аднолькавага памеру i аднолькава добра чытацца.

Увогуле план дзяржаўнай стандартызацыi на 2007 год уключае распрацоўку 21 тэхнiчнага рэгламенту i каля 500 дзяржаўных стандартаў. Тэхнiчныя рэгламенты — гэта зусiм новы для спажыўцоў клас дакументаў. Тэхнiчныя рэгламенты будуць устанаўлiваць абавязковыя патрабаваннi да розных груп прадукцыi. Сёння на разглядзе ва ўрадзе знаходзяцца тэхнiчныя рэгламенты, якiя датычацца нiзкавольтнага абсталявання i аспектаў электрамагнiтнай сумяшчальнасцi.

— Уся электрабытавая тэхнiка, якой мы карыстаемся штодня, павiнна будзе, акрамя дзяржаўных стандартаў, адпавядаць патрабаванням тэхнiчных рэгламентаў, — патлумачыў Валерый Гурэвiч. — У прыватнасцi, увядзенне тэхнiчных рэгламентаў дазволiць наладзiць кантроль за так званым «шэрым iмпартам», што будзе на карысць спажыўцоў. З’явiцца новы маркiровачны знак, а патрабаваннi да пацвярджэння адпаведнасцi стануць больш жорсткiмi.

На падыходзе яшчэ 4 тэхнiчныя рэгламенты, накiраваныя на бяспечнасць харчовай прадукцыi, бяспечнасць дзiцячага харчавання, бутыляванай пiтной вады i матэрыялаў, якiя кантактуюць з харчовым асяроддзем.

Упершыню ў Беларусi распрацавана «Канцэпцыя развiцця нарматыўнай базы ў галiне стандартызацыi сокаў i соказмяшчальных прадуктаў», скiраваная на павышэнне тэхналагiчнага ўзроўню вытворцаў, канкурэнтаздольнасцi выпускаемых прадуктаў i абарону айчыннага рынку ад паступлення няякаснай прадукцыi. У працяг канцэпцыi вядзецца распрацоўка стандартаў на сокi, нектары i соказмяшчальныя напiткi, якiя могуць быць уведзены ў дзеянне з 1 чэрвеня 2008 года. Стандарты ўстановяць патрабаваннi да класiфiкацыi гэтай прадукцыi i крытэрыяў iх сапраўднасцi.

На думку Валерыя Гурэвiча, веданне многiх стандартаў магло б пакупнiкам дапамагчы. Напрыклад, веданне маркiроўкi сiмвалаў догляду адзення дазволiла б не толькi набыць жаданую рэч, але i правiльна яе даглядаць i тым самым падоўжыць тэрмiн яе эксплуатацыi. А цi многiя ведаюць патрабаваннi стандарту, якi датычыцца праграмных прадуктаў? Што павiнна змяшчацца на ўпакоўцы, якой павiнна быць упакоўка, якая суправаджальная дакументацыя павiнна прыкладацца да праграмнага прадукту? На сайце Дзяржстандарту Рэспублiкi Беларусь цi Беларускага дзяржаўнага iнстытута стандартызацыi i сертыфiкацыi пры жаданнi можна знайсцi ўсю патрэбную iнфармацыю... Акрамя таго, аналагiчную iнфармацыю ў хуткiм часе можна будзе знайсцi i ва ўсiх паштовых аддзяленнях, а таксама ў бiблiятэках: 3800 паштовых аддзяленняў плюс 2 тысячы бiблiятэк. У Дзяржстандарце спадзяюцца, што такiм чынам удасца стварыць у Беларусi разгалiнаваную сетку iнфармавання спажыўцоў аб дзеючых стандартах, якiх налiчваецца, дарэчы, каля 22 тысяч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў намеснiк дырэктара па тэхнiчнаму нармiраванню i стандартызацыi Беларускага дзяржаўнага iнстытута стандартызацыi i сертыфiкацыi Валерый ГУ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика