21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi ўладальнiкi лiнейных збудаванняў будуць плацiць зямельны падатак або арэндную плату за

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi ўладальнiкi лiнейных збудаванняў будуць абавязаны ўносiць у бюджэт плацяжы за зямлю ў выглядзе зямельнага падатку або арэнднай платы. Такое палажэнне змешчана ва Указе Прэзiдэнта № 130 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання зямельных адносiнаў», падпiсаным 19 сакавiка.

Аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам i Дзяржкаммаёмасць да 1 жнiўня 2007 года павiнны перадаць уладальнiкам лiнейных збудаванняў землi ляснога фонду, занятыя прасекамi ў межах ахоўных зон лiнейных збудаванняў.

Пасля перадачы гэтых зямель з катэгорыi зямель ляснога фонду ў катэгорыю зямель прамысловасцi, транспарту, сувязi, энергетыкi, абароны i iншага прызначэння ўладальнiкi лiнейных збудаванняў будуць абавязаны ўносiць у бюджэт плацяжы за зямлю ў выглядзе зямельнага падатку або арэнднай платы па стаўках i ў памерах, устаноўленых Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб плацяжах за зямлю» i Указам Прэзiдэнта ад 7 лютага 2006 г. № 74 «Аб удасканаленнi парадку вызначэння памеру арэнднай платы за зямельныя ўчасткi, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi», што дасць магчымасць атрымаць дадатковыя даходы бюджэту.

У адпаведнасцi з указам рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам «Беларуснафта» i «Белгеалогiя» дазваляецца праводзiць пошукавыя работы пры разведцы нафтавых радовiшчаў на падставе рашэнняў раённых выканаўчых камiтэтаў, а адвядзенне зямельных участкаў ажыццяўляць у працэсе выканання работ па будаўнiцтву эксплуатацыйных свiдравiн па фактычна занятых землях.

Акрамя таго, зямельныя ўчасткi з зямель ляснога фонду для будаўнiцтва i абслугоўвання лiнейных збудаванняў будуць прадастаўляцца толькi на праве пастаяннага карыстання або арэнды.

Такiя меры прыняты ў мэтах павышэння адказнасцi юрыдычных асобаў за ўтрыманне зямель ляснога фонду (на ўчастках, занятых прасекамi ў калiдорах розных лiнейных збудаванняў) i адначасова для спрашчэння працэдуры атрымання «Беларуснафтай» i «Белгеалогiяй» дазволаў на адабранне зямельных участкаў пад аб’екты нафтаперапрацоўкi, растлумачылi ў прэс-службе.

Гэты ўказ не запатрабуе дадатковых фiнансавых затрат з бюджэту рэспублiкi.

Паводле даных Мiнлясгаса, плошча зямель ляснога фонду, занятых прасекамi пад лiнiямi электраперадачы, на якiх не ажыццяўляецца вырошчванне лесу, складае 40929,6 га, занятых прасекамi пад газаправоды — 6079 га, нафтапрадуктаправоды — 1685 га. Пры гэтым плошча зямель ляснога фонду, занятая прасекамi пад газаправоды юрыдычных асобаў Беларусi, складае 4474 га, газаправод «Ямал — Еўропа» ААТ «Газпрам» — 1605 га, нафтапрадуктаправоды юрыдычных асобаў Беларусi — 1448 га, нафтапрадуктаправод ПВУП «Захад — Транснафтапрадукт» — 237 га.

Цяпер гэтыя землi знаходзяцца ў карыстаннi дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў (лясгасаў), зямельны падатак або арэндная плата за iх не выплачваецца.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое палажэнне змешчана ва Указе Прэзiдэнта № 130 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання зямельных адносiнаў», падпiсаным 19 сакавiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика