Унесена змяненне ў мiжурадавы дагавор з Польшчай аб супрацоўнiцтве ў барацьбе са злачыннасцю
Дэпартамент фiнансавага манiторынгу Камiтэта дзяржаўнага кантролю ўключаны ў спiс беларускiх арганiзацый, якiя супрацоўнiчаюць з польскiм бокам у рамках мiжурадавага дагавора аб супрацоўнiцтве ў барацьбе са злачыннасцю ад 8 снежня 2003 года. Гэта прадугледжана пагадненнем памiж урадамi Беларусi i Польшчы аб унясеннi змянення ў гэты дагавор. Указ аб прыняццi пагаднення кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 19 сакавiка.
Беларусь нараўне з польскiм бокам выканала ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для ўступлення ў сiлу пагаднення. Такое змяненне дасць магчымасць стварыць дагаворна-прававую базу супрацоўнiцтва памiж органамi фiнансавай разведкi Беларусi i Польшчы. Згодна з дагаворам кампетэнтнымi органамi з беларускага боку таксама з’яўляюцца Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Камiтэт дзяржаўнай бяспекi, Дзяржаўны камiтэт пагранiчных войскаў, Дзяржаўны мытны камiтэт, Дэпартамент фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю i Пракуратура. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпартамент фiнансавага манiторынгу Камiтэта дзяржаўнага кантролю ўключаны ў спiс беларускiх арганiзацый, якiя супрацоўнiчаюць з польскiм бокам у рамк
|
|