21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладальнiкi Iнтэрнэт-магазiнаў да 19 красавiка павiнны падаць заяву аб унясеннi змяненняў у лiц

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла начальнiк упраўлення арганiзацыi гандлю i паслуг Мiнiстэрства гандлю Беларусi Людмiла Петракоўская.

Паводле яе iнфармацыi, з 19 сакавiка ўладальнiкi магазiнаў, якiя ажыццяўляюць гандаль праз сетку Iнтэрнэт, павiнны ў месячны тэрмiн падаць заяву ў лiцэнзуючыя органы краiны аб ўнясеннi змяненняў у лiцэнзii, якiя ў iх ёсць. Выканаўчыя камiтэты на працягу месяца разгледзяць заявы, пасля чаго змяненнi будуць унесены. Гэта працэдура праводзiцца без спагнання лiцэнзiйнага збору, паколькi звязана са змяненнем заканадаўства, удакладнiла Людмiла Петракоўская.

Нагадаем, з 19 сакавiка ўступiла ў сiлу новае патрабаванне да гандлю праз сетку Iнтэрнэт. Так, пры ажыццяўленнi рознiчнага гандлю праз Iнтэрнэт юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi павiнны ва ўстаноўленым парадку зарэгiстраваць даменнае iмя ў даменнай адраснай прасторы нацыянальнага сегмента сусветнай сеткi i назваць даменнае iмя ў лiцэнзii. Усе звесткi аб суб’екце гаспадарання i рэквiзiты лiцэнзii будуць размешчаны на сайце Iнтэрнэт-магазiна. Раней у лiцэнзii магазiнаў называўся толькi вiд гандлёвай дзейнасцi — рознiчны гандаль па ўзорах. Акрамя таго, гэты вiд гандлю будзе дазволены толькi Iнтэрнэт-магазiнам, якiя зарэгiстраваны Дзяржаўным цэнтрам бяспекi iнфармацыi.

Неабходнасць дадатковага прававога рэгулявання дзейнасцi Iнтэрнэт-магазiнаў выклiкана развiццём гэтага вiду гандлю. Паводле ацэнкi спецыялiстаў, у беларускiм сегменце Iнтэрнэт функцыянуюць больш за 400 магазiнаў. Са змяненнем заканадаўства плануецца таксама ўзмацнiць барацьбу з «шэрым iмпартам» i не дапусцiць да ўдзелу ў гандлi асобаў, якiя займаюцца iм незаконна.

Мiнiстэрства гандлю ў 2006 годзе правяло выбарачны манiторынг каля 200 магазiнаў, размешчаных на буйнейшых беларускiх Iнтэрнэт-пляцоўках. Вынiкi праверак i iнфармацыя з органаў абароны правоў спажыўцоў сведчаць пра тое, што многiя Iнтэрнэт-магазiны працуюць з парушэннямi. Напрыклад, устаноўлены факты нявыдачы магазiнамi дакументаў, якiя пацвярджаюць продаж i аплату тавару, а таксама факты неадпаведнасцi гарантыйных талонаў патрабаванням нацыянальнага заканадаўства, з-за чаго пакупнiк не можа абаранiць свае правы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла начальнiк упраўлення арганiзацыi гандлю i паслуг Мiнiстэрства гандлю Беларусi Людмiла Петракоўская
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика