«Людзi добрыя, помнiце...»
Таццяна ПАДАЛЯК
22 сакавiка 1943 года фашысты знiшчылi вёску Хатынь.
149 жыхароў Хатынi прынялi пакутнiцкую смерць — згарэлi зажыва. Сярод iх было 75 дзяцей, самаму маленькаму споўнiлася толькi сем тыдняў... Хатынь — трагiчны сiмвал Беларусi. Нямецка-фашысцкiя акупанты ажыццяўлялi дзiкунскi па сваёй задуме план «выпаленай зямлi». Беларусь была лiтаральна ахутана дымам. Гарэлi вёскi — разам з людзьмi... У Хатынi на Могiлках вёсак — урны з зямлёй 186 вёсак, што падзялiлi лёс Хатынi i не адрадзiлiся пасля вайны. 433 беларускiя вёскi, спаленыя са сваiмi насельнiкамi, паўсталi з попелу — iх назвы ўвекавечаны ў цяжкай вязi адлiтых з металу дрэў Адроджаных вёсак... Сёння ў Хатынi адбудзецца мiтынг-рэквiем. У мiтынгу возьмуць удзел сведкi трагедыi Хатынi, якiм пашчасцiла выжыць. Будуць i жыхары iншых знiшчаных вёсак, якiя выжылi ў пякельным вогнiшчы, — удзельнiкi сумеснай акцыi газеты «Звязда» i Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» «Нашчадкi вогненных вёсак». Як паведамляла ўжо наша газета, сёння ў Хатынi адбудзецца адкрыццё новай экспазiцыi, створанай па вынiках акцыi «Нашчадкi вогненных вёсак».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 сакавiка 1943 года фашысты знiшчылi вёску Хатынь
|
|