У 2006 годзе да крымiнальнай адказнасцi прыцягнута 37 супрацоўнiкаў мытных органаў
Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi.
Мытная сфера па-ранейшаму застаецца прыцягальнай для жадаючых атрымаць злачынныя даходы. Летась выяўлена больш за 80 злачынстваў, учыненых службовымi асобамi мытных органаў. Звыш паловы з iх — злоўжыванне ўладай або службовымi паўнамоцтвамi, а трэцяя частка — хабарнiцтва. Распаўсюджанымi процiпраўнымi дзеяннямi ў гэтай сферы з’яўляюцца занiжэнне кошту грузу i ўтойванне яго ад мытнага афармлення з мэтай змяншэння плацяжоў. Такiя злачынствы носяць не эпiзадычны характар, а ажыццяўляюцца шматразова па загадзя спланавай схеме. Прыклад таму — прыцягненне да крымiнальнай адказнасцi супрацоўнiцы мытнага пункта «Каменны Лог» Ашмянскай рэгiянальнай мытнi, якая атрымала хабар за незаконнае афармленне аўтатранспарту. Вынiкам яе процiпраўных дзеянняў стала прычыненне дзяржаве ўрону на суму звыш Br200 млн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi |
|