21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Купляючы саджанец

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Валянціна ШПІЛЕЎСКАЯ, тэл. 285-88-81

У дачнiкаў i ўладальнікаў прысядзiбных гаспадарак застаецца праблема: дзе купiць саджанцы добрага сорту яблынькi, грушы, цi ягаднiкаў. Некаторыя скажуць, праблемы тут нiякай: на прыпынках электрычак, дзе ёсць дачныя ўчасткi, на ўзбочынах дарог, якiя вядуць ад Мiнска ў многiх напрамках, гандлююць саджанцамi. Многiя аматары з любоўю, веданнем справы могуць расказаць i пра сорт дрэўца цi кусцiка, як i дзе на ўчастку лепш яго пасадзiць.

— Нам шкада тых людзей, што сталi ахвярамi нядобрасумленных прадаўцоў, — гаворыць вядучы спецыялiст РУП «Iнстытут пладаводства» Марыя МЯЛIК.

— Здаецца, зручна, што чалавек без лiшнiх затрат часу, едучы ў вёску цi на дачу, купiў саджанец на ўзбочыне дарогi. Добра, калi ён разбiраецца ў садаводстве. Але часцей бывае так: куплены нестандартны саджанец, прадавец не растлумачыў як фармiраваць крону, а гаспадар шкадуе абрэзаць верхавiну, вось i расце дрэўца i толькi на трохметровай вышынi пачынаецца закладка пладоў. Цi яшчэ перакупшчыкi на саджанец вешаюць этыкеткi з указаннем на iншы сорт, якi больш карыстаецца попытам. Бывае, прывозяць саджанцы з Малдовы, Украiны, адвольна вешаюць на iх этыкеткi з назвай зноў жа нашых сартоў. Бяда ў тым, што такiя дрэўцы не прыгодныя для нашага клiмату.

Таму, каб не трапляць у такiя сiтуацыi, адзiнае, што можна параiць: купляйце саджанцы ў знаёмых, у час кiрмашоў-распродажаў, але не саромейцеся папрасiць дакументы (яны павiнны быць сапраўдныя, не на ксераксе выкананыя) у прыватнiкаў-садаводаў. Яны павiнны быць зарэгiстраваныя ў насеннай iнспекцыi i мець права на продаж. Кожны год у канцы сакавiка—пачатку красавiка Iнстытут пладаводства дараспрадае (большасць прадаецца ўвосень) саджанцы яблынь, груш, малараспаўсюджаных культур (бружмель, абляпiху,) чорных i чырвоных парэчак, сунiцы садовай. Напрыклад, саджанцы, у тым лiку малараспаўсюджаных культур, такiх, як шыпшына, барбарыс, лiмоннiк кiтайскi, кiзiл, глог (боярышник), чарнаплодная рабiна i iншыя можна купiць у гаспадароў фермерскiх гаспадарак. Гэта вельмi надзейная крынiца. Iх правяраюць i каранцiнная, i насенная iнспекцыi, i чаранковы матэрыял, у асноўным тэсцiраваны, яны бяруць у нас, у iнстытуце.

— Марыя Рыгораўна, часта даводзiцца чуць, што дрэўцы, купленыя ў Iнстытуце пладаводства, хварэюць на рак?

— Гэта няпраўда. У нас жорсткая каранцiнная iнспекцыя, жорсткi кантроль з боку насеннай iнспекцыi, праводзiцца тэсцiраванне прышчэпаў (падвояў) сартоў на наяўнасць вiрусаў. Распрацаваны стандарт для саджанцаў усiх парод. Саджанцы, якiя не праходзяць гэты стандарт, адбракоўваюцца. Аматары-садаводы могуць купiць у нас саджанцы i другога гатунку, але мы абавязкова ўказваем, якi гэта гатунак. Увогуле саджанцы павiнны быць стандартнымi як для прамысловых, так i для прыватных насаджэнняў.

Яны павiнны быць вiзуальна здаровыя, з добра развiтай каранёвай сiстэмай. Калi на кары ёсць чырвона-карычневыя плямы, то не выключана, што дрэвы пашкоджаны звычайным цi чорным ракам. Напрыклад, для яблынi, грушы вышыня штамбiка (ствол ад каранёвай шыйкi да першай шкiлетнай галiны) на моцным прышчэпе (подвоi) павiнна быць 50—60 см, таўшчыня стволiка — 2—2,5 см, даўжыня асноўных шкiлетных галiнак 50—60 см, на слабарослым прышчэпе (подвоi) — адпаведна 30—40, 1,5—2 i 40— 50 см, павiнна быць, сама меней, 3 разгалiнаваныя каранi. Непажадана набываць саджанцы вышынёй 1,5—2 м, асаблiва чарэшнi, алычы i слiвы, таму што пасля пасадкi iх трэба ўкарочваць да вышынi 1—1,2 м i зразаць пры гэтым найбольш развiтыя пупышкi. У саджанцаў парэчак, агрэсту i малiны на каранях i нiжняй частцы галiн павiнны быць здаровыя i добра развiтыя пупышкi. Стандартны саджанец парэчак мае 2—3 галiнкi даўжынёй 30—40 см, у малiны могуць быць аднаствольныя саджанцы, але з добрай мачкаватай сiстэмай.

— Аматары чакаюць штосьцi новага ад вучоных-садаводаў. Што скажаце пра замежныя сарты?

— Сортаабнаўленне нельга правесцi так хутка, як хацелася б. Ад стварэння сорту да выхаду яго ў вытворчасць праходзiць не адзiн дзесятак гадоў. Сарты замежнай селекцыi прапануюцца толькi тыя, якiя на працягу многiх гадоў прайшлi сортавыпрабаванне, паказалi высокую зiмастойкасць, устойлiвасць да хвароб, ураджайнасць, якасць плода. Па яблынях перададзены чэшскi iмунны сорт «Тапаз», якi вызначаецца высокiмi смакавымi якасцямi, мае прыгожыя аранжава-жоўтыя плады з яркiм румянцам, але не буйныя, ураджайны сорт. На мой погляд, заслугоўваюць увагi сарты «Iмрус», «Ауксiс», «Шампiньён». Цяпер сярод аматараў вялiкi попыт на гэты сорт, але ён малазiмастойкi, у нашых умовах, асаблiва ў цэнтральных i паўночных раёнах, не раз вымярзаў. Мы рэкамендуем яго хiба толькi для паўднёвага рэгiёна рэспублiкi.

Што датычыцца грушы, прапануем прыбалтыйскi сорт «Юратэ», расiйскi «Чыжоўская», украiнскi «Салодкая з Млiева». Для аматараў можна параiць малдаўскi сорт «Скарб» («Сокровище»), украiнскi «Золатавароцкая» (зiмовы сорт).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дачнiкаў i ўладальнікаў прысядзiбных гаспадарак застаецца праблема: дзе купiць саджанцы добрага сорту яблынькi, грушы, цi ягаднiкаў. Некаторыя скажу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика