21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Верыш—не верыш

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.

Не паспелi застыць лiчбы ў апошнюю секунду галасавання, як мне на тэлефон прыйшло СМС-паведамленне: «Хто б сумняваўся». Я спачатку здзiвiлася, а потым прыгадала залатое правiла — Shоw must gо оn. Так, шоў павiнна працягвацца — калi не на экране, то ў жыццi, у нашых эмоцыях...

22.03.2007

У «Зорным цырку» з вялiкiм адрывам перамог настаўнiк. I ў той момант, калi малады чалавек атрымлiваў ключы ад свайго прыза, пэўна, не адны вусны скрывiлiся — хто б сумняваўся... «Сацыяльная справядлiвасць адбылася», — пракаментавалi людзi, як прынята казаць, з даходам вышэй сярэдняга.

А з маёй званiцы, дык увесь фокус у тым, што задаволеных вынiкамi шоў не было б пры любым раскладзе. Атрымала б перамогу i машынку Люся Лушчык — народ у чарговы раз пераканаўся б, што на тэлебачаннi «ўсё куплена». Калi ўсё ж пашанцавала б Жору Волчаку — дык ён прафесiйны акцёр, якi «выязджаў» збольшага менавiта на сваiм артыстызме (i я асабiста ведаю пяць чалавек, якiя будуць сцвярджаць гэта да хрыпаты). Аддалi б першае месца Алене Грышанавай — шаноўная публiка прыйшла б да высновы, што галасавалi выключна мужчыны i спявачка праклала сабе шлях да трыумфу грудзямi. У прамым сэнсе. Банкiр — дык навошта яму тая машына, у яго, мабыць, i так укамплектаваны гараж. Ну i гэтак далей. I нават пры раскладзе, калi на вяршынi аказаўся б ну зусiм нейтральны персанаж, высветлiлася б, што ў дзяцiнстве ён(яна) крыўдзiў(ла) сабачак i катоў, паводзiў(ла) сябе дрэнна i ўвогуле не вытрымлiваў(ла) нiякай крытыкi «облiка марале».

Насамрэч, натуральна, справа не ў кожным з гэтых людзей. Справа ў тым, што публiка не верыць, быццам на тэлебачаннi ўсё зроблена «па-чэснаму». Якiя рэйтынгi? Якiя вынiкi? Якое iнтэрактыўнае галасаванне? Мы ўжо разумныя i ведаем, што ў эру камп’ютарных тэхналогiй можна вывесцi на экран якую заўгодна карцiнку — праўда, не ведаем, як гэта робiцца, але ж можна... Так што наш адказ усiм ток-шоў, рэалiцi-шоў i ўсякiм iншым ТБ-шоў агульны, выхаваны на сiстэме Станiслаўскага: «Не ве-ру!». I гэта датычыцца не толькi тэлебачання.

...Памятаю, калi ў нас трэцяе дзiця ў сям’i паступiла ў ВНУ, прычым на бюджэтнае аддзяленне, я выпадкова падслухала размову дзвюх суседак. Той, хто падслухоўвае, кажуць, варты таго, каб не пачуць аб сабе нiчога добрага — але да такiх звестак я была зусiм не гатовая. «Як, — гаварыла адна цётка другой, — i малодшая будзе атрымлiваць вышэйшую адукацыю? Бясплатна? Ну, усё зразумела — далi на лапу. — А хiба ж зараз яшчэ нейкiм чынам можна паступiць? — з гатоўнасцю кiвала другая. — Вось мой два разы спрабаваў, на трэцi мы плюнулi. I сказалi, што лепш будзем аплачваць вучобу». Спярша мне было жудасна крыўдна — чаму гэтыя цёткi лiчаць, што маюць права вось так, завочна, не ведаючы нас, асуджаць? А потым зрабiлася шкада. Шкада найперш гэтых жанчын, якiя не вераць, што можа быць iнакш, i падыходзяць да ўсяго са сваёй вузкай меркай — мой не паступiў, значыць, нiхто не зможа.

У выпадку з рэалiцi-шоў, дарэчы, тое ж самае. Некаторыя скардзяцца: не змаглi датэлефанавацца нiводнага разу! Значыць — цiкавая якая выснова — вынiкi «падстаўныя». «Асабiста я празванiлася шэсць разоў, — спакойна пярэчыць мая сяброўка. — Выключна ў парадку эксперыменту. Так што я цалкам веру, што лiчбы на экране рэальныя — а якi сэнс камусьцi падманваць?».

Вось гэтага «а якi сэнс» многiя не ўлоўлiваюць. Дакладней, або робяць выгляд, што «не даганяюць», або ўвогуле лiчаць за лепшае не задумвацца.

Мне дагэтуль незразумела i цiкава: чаму ў тое, што адбываецца лiтаральна ў iх на вачах, людзi не вераць, а скажам, заходзячы ў казiно, або спыняючыся ля напарстачнiкаў, або набываючы бiлет латарэi, упэўнены, што пашанцуе менавiта iм? «Я ўжо дзесяты раз купляю, павiнна ж пашанцаваць», — з упэўненасцю тлумачыць сваю зацятасць калега. Вось так — не «спадзяюся», не «веру», а «павiнна». Недавер да таго, што хтосьцi iншы выйграў сумленна, i вера ва ўласную зорку, у машыну, кватэру, вялiкую суму грошай i «шчасце для ўсiх, задарма, i няхай нiхто не пойдзе пакрыўджаным» — самы вялiкi парадокс.

А справядлiвасцi няма, палкоўнiк, як казаў адзiн кiнаперсанаж. Зрэшты, тое самае значна раней казаў Гётэ: «Нет правды на земле, но нет ее и выше...». Жыццё — гэта таксама адна вялiкая латарэя. Па тэорыi адноснасцi камусьцi абавязкова пашанцуе, толькi шанц — адзiн на мiльён. Незалежна ад таго, верыце вы ў гэта або не.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не паспелi застыць лiчбы ў апошнюю секунду галасавання, як мне на тэлефон прыйшло СМС-паведамленне: «Хто б сумняваўся». Я спачатку здзiвiлася, а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика