Храма Суворава не будзе
Грамадская акцыя супраць прысвячэння будуемага ў Кобрыне храма расійскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву дала плён.
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, ГА “Таварыства беларускай мовы”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” атрымалі адказы ад Брэсцкага абласнога выканкама, Кобрынскага райвыканкама і Кобрынскага раённага савета дэпутатаў адносна прысвячэння храма, што будуецца ў Кобрыне расійскаму палкаводцу Сувораву. У лістах кобрынскіх уладаў гаворыцца, што “ў Кобрыне не вядзецца будаўніцтва ніякага “Сувораўскага храма”. Такая назва, гавораць улады, неабгрунтавана была прысвоена адной з новабудоўляў праваслаўнага храма некаторымі сродкамі масавай інфармацыі і асобнымі прадстаўнікамі грамадскасці Кобрына. А вось па рашэнні Брэсцкага аблвыканкама храм, называецца “Свято-Христорождественская церковь Кобрина — храм-памятник 60-летия освобождения Беларуси”. З паведамлення прэс-службы Беларускага Экзархата стала вядома, што "ідэя надаць царкоўнаму будынку статус Сувораўскага храма-помніка ўзнікла ў нетрах некаторых расійскіх грамадскіх фондаў і рухаў, а потым была абнародавана на старонках адной з расійскіх газет, што і паслужыла повадам для яе цытавання і інтэрпрэтацыі ў іншых сродках масавай інфармацыі. Беларуская Праваслаўная царква не валодае ніякімі дакументамі, якія б сведчылі пра тое, што намеры і праекты, якія звязваць будаўніцтва Кобрынскага храма Нараджэння Хрыстова з імем Суворава, атрымалі дабраслаўленне. Меркаванні асобных сябраў кліру і паствы горада Кобрына не прэтэндуюць і не могуць прэтэндаваць на статус, выражаючы афіцыйную пазіцыю ўсей Беларускай Праваслаўнай цэрквы". Брэсцкі аблвыканкам адзначае, што “вялікі рускі палкаводзец Аляксандр Сувораў не быў кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой, таму храм з яго імем будавацца не можа”. Аднак ні ў адным з адказаў не тлумачыцца, якім чынам "неабгрунтавана прысвоеная назва некаторымі сродкамі масавай інфармацыі і асобнымі прадстаўнікамі грамадскасці г.Кобрына” патрапіла на латарэйныя білеты, што былі выпушчаны КУП "Бресткие лотереи" па замове заснавальніка латарэі Кобрынскага раённага выканкама, а менавіта “Храм сооружается по проекту Суворовского храма-памятника, разработанному кобринчанами и утвержденному царем — великомучеником Николаем ІІ" — адзначае МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Тым не менш, арганізатары акціі супраць будаўніцтва храма Суворава, лічаць, што падставы канстатаваць: вынікі грамадскай акцыі супраць прысвячэння будуемага ў Кобрыне храма палкаводцу А.Сувораву далі плён: расійскаму заваёўніку не будуць маліцца на беларускай зямлі. Акрамя таго, арганізатары выказваюць падзяку тысячам людзей, якія, даслаўшы подпісы супраць ушанавання Суворава ў праваслаўным храме, дапамаглі абараніць гонар і годнасць не толькі нашых продкаў, але і будучых пакаленняў. МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, ГА “Таварыства беларускай мовы”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” спадзяюцца на тое, што ні выканаўчыя ўлады, ні Экзархат БПЦ "не зменяць сваіх пазіцый, калі храм у Кобрыне дабудуюць". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадская акцыя супраць прысвячэння будуемага ў Кобрыне храма расійскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву дала плён.
|
|